Смекни!
smekni.com

История развития телевидения в Беларуси (стр. 4 из 4)

Я не віню СМІ, у прыватнасці тэлебачанне, ў тым, як мы сёння жывем, якое ў нас грамадства і г.д. Я сцвярджаю, што СМІ ў першую чаргу пасля улады нясе адказнасць за тое, што яно сёння, заўтра, паслязаўтра ПРЫНЯСЕ ў кожную кватэру. Майго браціка Рустама, якому ўсяго 4 годзіка, не трэба вучыць як страляць з пісталета і куды трэба прыцэльвацца, а крыху старэйшая за яго сястрычка ведае тэксты любой рэкламы на любым канале на памяць. І тут проста забарона глядзець тэлевізар не дапаможа.

Беларускае тэлебачанне сення.

Спачатку азначым асноўныя рысы інфармацыйнага прастранства Рэспублікі Беларусь.

· Адкрытасць.

Асабліва гэта датычыцца аўдыёвізуальных і электронных СМІ. Зараз не “глушаць” замежныя хвалі, як гэта рабілася раней.

· Даступнасць.

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа мець доступ да любога з СМІ.

· Вялікая колькасць акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь замежных журналістаў, карэспандэнцкіх пунктаў.

Беларускія СМІ з-за пэўных матэрыяльных праблем не могуць сабе дазволіць мець як карэспандэнцкія пункты за мяжой, так і акрэдытацыю сваіх журналістаў (за мяжой). На сённяшні дзень існуе толькі адзіны карэспандэнцкі пункт, і знаходзіцца ён на тэрыторыі Расіі.