Смекни!
smekni.com

Экзістэнцыялізм (стр. 1 из 6)

Змест:

Уводзіны................................................................................................................3

Раздзел І.................................................................................................................5

1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры................................................6

1.2 Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць............................................................9

1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма..................................................................................................12

Раздзел ІІ...............................................................................................................18

2.1 Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава......................................................18

2.2 Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.........................................19

2.3 “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава...........................................................................................21

Заключэнне...........................................................................................................30

Спіс літаратуры....................................................................................................32


Уводзіны

Экзістэнцыялізм у перакладзе з лацінскай мовы азначае існаванне. Жыццё чалавека, або існаванне, экзістэнцыялісты характарызавалі часцей за ўсё такімі тэрмінамі як “трывога”, “клопат”, “адзінота”, “пустата” і інш. Фарміраванне экзістэнцыялізму як філасофскай сістэмы адбылося ў 20-30-я гг. ХХ ст. Аднак прадпасылкі былі бачныя яшчэ ў ХІХ ст. Значны ўплыў аказалі такія філосафы як Кіркегар, Ніцшэ, Ясперс, Хайдэгер і іншыя.

Падчас Другой сусветнай вайны экзістэнцыялізм шырока ўваходзіць у мастацкую літаратуру. Не апошняе месца займае французская літаратура, якая спрыяла ўвядзенню экзістэнцыялізму ў мастацкую літаратуру, асабісты ўклад зрабілі такія выдатныя філосафы таго часу як Жан Поль Сартр і Альбер Камю.

Хуткаму распаўсюджванню экзістэнцыялізму спрыяла тое, што яго даносілі да людзей праз мастацкія вобразы і сітуацыі. Таксама немалую ролю гралі час абставіны: фашызм, ваенная трагедыя, якая была яшчэ больш жорсткая і жудасная, чым пад час Першай сусветнай вайны. Гэта ўсё спрыяла развіццю такога накірунку філасофіі, які сцвярджаў, што чалавек бездапаможны, магчымасці яго абмежаваны, а існаванне яго абсурдна. Можна сказаць, што катэгорыя абсурду з’яўляецца цантральнай у філасофіі экзістэнцыялізму. З усіх філасофска – літаратурных плыняў гэты накірунак найбольш востра паставіў пытанне чалавечага існавання.

Што ж датычыцца беларускай літаратуры, то трэба адзначыць, што ў параўнанні з французскай, нямецкай ці русскай літаратурамі, у ёй не было прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як цэласнай сістэмы светабачання. Тым не менш рысы гэтага накірунку можна заўважыць у творчасці шматлікіх пісьменнікаў, такіх як Багдановіч, Купала, Чорны, Гарэцкі, Быкаў.

Экзістэнцыялісцкае ўспрыманне рэчаіснасці беларусаў было абумоўлена не толькі маштабам войн, але ж і пострэвалюцыйнай сітуацыяй, а таксама нацыянальнай нерэалізаванасцю і прыгнётам. Адсюль і вынікае разлад чалавека са светам, сацыяльная адчужанасць героя, немагчымасць прыняць грамадства, якое існуе, з аднаго боку, і быць зразумелым яму, з другога.

Не аднойчы літаратуразнаўцы падымалі пытанне прыналежнасці Васіля Быкава да экзістэнцыялістаў. Сапраўды, шмат падобнага прасочваецца ў яго творчасці і творчасці пісьменнікаў – экзістэнцыялістаў. Аднак, трэба заўважыць, што ў адрозненні ад іх, а менавіта Сартра і Камю, экзістэнцыялістам Быкава зрабіла само жыццё. Лёс у пісьменніка ніколі не быў легкім, адна толькі вайна чаго каштавала. І на светаўспрыманне Быкава, якое даволі моцна супадала з філасофіяй экзістэнцыялізму, таксама вялікі ўплыў аказалі ўсе тыя абставіны, сярод якіх знаходзіўся пісьменнік. Ён нічога не прыдумваў, экзістэнцыялізм быў навокал яго: на вайне, сярод людзей, якія былі побач, сярод падзей, якія адбываліся, ён быў усюды.

Мэтай гэтай працы з’яўляецца 1) вызначэнне паняцця экзістэнцыялізму і яго асноўных рыс, як філасофскага накірунку, які меў вялікі ўплыў на творчасць пісьменнікаў і філософаў ХХ ст.; 2) разгляд творчасці прадстаўнікоў дадзенага накірунку філасофскай думкі, а менавіта Ж.-П. Сартра і А.Камю; 3) даследванне ўплыву экзістэнцыялізму на творчасць В.Быкава праз аналіз аповесці “Мёртвым не баліць”.

Прадметам даследвання з’яўляецца філасофія экзістэнцыялізму і яе ўплыў на творчасць нашага знакамітага пісьменніка Васіля Быкава. У ролі аб’екта выступае аповесць В.Быкава “Мёртвым не баліць”, якая паказвае той комплекс чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцна ўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. “Мёртвым не баліць” нагадвае нам як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной.


Раздзел І

Экзістэнцыялізм — філасофскі накірунак сярэдзіны ХХ ст., які на першы план ставіў абсалютную ўнікальнасць чалавечага быцця, якая не магла быць выражана моваю паняццяў.

Экзістэнцыялізм з’яўляецца адным з самых змрочных філасофскіх і эстэтычных накірункаў сучаснасці. Чалавек, якога паказваюць экзістэнцыялісты, з’яўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страха перад рэчаіснасцю. Жыццё не мае сэнсу, грамадская дзейнасць не прыносіць пладоў, маральнасць негрунтоўная. У свеце нама Бога, няма ідэалаў, ёсць толькі экзістэнцыя, лёс-прызначэнне, якому чалавек моўчкі падпарадкоўваецца; існаванне – клопат, які чалавек павінен прыняць, бо розум не ў сілах супрацьстаяць варожасці быцця: чалавек асуджаны на абсалютную адзіноту, ніхто не раздзеліць з ім яго існавання.

Вывады, якія робіць экзістэнцыялізм даволі жудасныя: абыякава – жыць або не жыць, абыякава – кім быць: катам ці яго ахвярай, героем або трусам, заваёўнікам ці рабом. Прамовіўшы абсурднасць чалавечага быцця, экзістэнцыялізм упершыню адкрыта ўключыў “смерць” як матыў доказу смяротнасці і аргумент асуджаннасці чалавека і яго “выбраннасці”. Дэталёва разгледжаны ў экзістэнцыялізме этычныя праблемы: свабоды і адказнасці, совесці і ахвярнасці, мэты існавання і прызначэння, якія шырока ўвайшлі ў лексікон мастацтва стагоддзя. Экзістэнцыялізм прываблівае жаданнем зразумець чалавека, трагічнасць яго долі і існавання; да яго звярталіся шматлікія мастакі розных накірункаў і метадаў.

Вытокі экзістэнцыялізму змяшчаюцца ў вучэнні дацкага мысліцеля ХІХ ст. Сёрэна Кіркегара, які ўвёў паняцце экзістэнцыі, як усведамлення ўнутранага быцця чалавека ў свеце. Так як прадметнае знешняе быццё азначае “несапраўднае існаванне”, то ў дасягненні экзістэнцыі рашучую ролю грае “экзістэнцыяльны выбар”, пры дапамозе якога чалавек пераходзіць ад сузіральна – пачуццёвага быцця, якое дэтэрмінуецца знешнімі фактарамі асяроддзя, да адзінага і напаўторнага “самога сабе”.

Кіркегар вылучыў тры стадыі ўзыходжання асобы да сапраўднага існавання: эстэтычную, якой кіруе арыентацыя на задавальненне; этычную – арыентацыя на доўг; рэлігіозную – арыентацыя на пакуты, якія як бы прыраўніваюць чалавека да Іісуса Хрыста.

Трэба адзначыць, што ў сваёй аснове экзістэнцыялізм падобны да нонканфармізму, які прымушае асобу рабіць выбар у бок сапраўдных чалавечых каштоўнасцяў.

1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры.

XX стагоддзе… Незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ў вучэннях расійскіх і нямецкіх філосафаў узнікае новая плынь – філасофія існавання, інакш кажучы – экзістэнцыялізм. Леў Шастоў, Мікалай Бярдзяеў, Габрыэль Марсэль, Марцін Хайдэгер, Карл Ясперс, усе яны мелі непасрэднае дачыненне да экзістэнцыялізму. У Францыю ён прыйшоў толькі пад час Другой сусветнай вайны. Жан-Поля Сартр, Альбер Камю, Сімона дэ Бавуар вось толькі некалькі прыкладаў пісьменнікаў-экзістэнцыяналістаў. Ужо ў сярэдзіне стагоддзя экзістэнцыяналізм дасягнуў незвычайнай папулярнасці, і гэта асабліва датычылася асяроддзя інтэлігенцыі. Яго моцны ўплыў адчула на сабе і мастацкая літаратура. Экзістэнцыялізм нават атрымаў метафарычнае азначэнне “Евангелле ХХ стагоддзя”.

Калі прааналізаваць творы пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў, то можна заўважыць, што такія тэрміны як “боль”, “пакута”, “туга”, “нуда”, “адзінота”, “пакінутасць”, “клопат”, “трывога”, “млосць”, “агіда” сустракаюцца вельмі часта і ў кожнага аўтара, многія з гэтых слоў сталі назвамі цэлых твораў. Відавочна, што у гэтых тэрмінах выяўляе сябе песімістычны погляд на гістарычны працэс, які грунтаваўся на дасягненнях навукі і тэхнікі і завяршыўся кашмарам двух сусветных войнаў. Такім чынам, экзістэнцыялізм выступаў за сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, заклікаў зрабіць свой асаблівы канчатковы выбар на карысць гэтых каштоўнасцяў, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”.

Экзістэнцыяналізм меў два накірункі – рэлігійны і атэістычны. Кожны з іх па рознаму тлумачыць адносіны чалавека і Бога, адсюль вынікае праблема свабоды. Прыхільнікамі рэлігійнага экзістэнцыяналізму былі Марсэль, Хайдэгер, Ясперс. Яны параўноўвалі чалавека з Іісусам Хрыстом. Ён, як Іісус, які ад нараджэння быў асуджаны на пакуты і на інтымны ўнутраны дыялог з Богам. Адрозненнем чалавека ад астатніх жывых істот з’яўляецца тое, што ён здольны выходзіць за межы свайго зямнога існавання, самавызначацца, рабіць свядомы выбар. Аднак, існаванне чалавека ў свеце, дзе пануе смерць, становіцца надзвычай няўстойлівым, бо ён увесь час павінен знаходзіць адказ на пытанне, як быць у той, ці іншай “чалавечай сітуацыі”, незнаёмых ніводнай другой жывой істоце, павінен увесь час рабіць выбар на карысць свайго існавання.

Прыхільнікамі другога накірунку – атэістычнага, былі Сартр і Камю. Яны лічылі, што чалавек, які знаходзіцца ў абязбожаным свеце, які небыта “асуджаны быць свабодным”, павінен цярпліва несці на сваіх плячах увесь цяжар зямнога быцця, разумеючы пры гэтым сваю “выпадковасць”, “крохкасць” у гэтым свеце, і як вынік, усё трэба рабіць тут і зараз, а не потом у “патойбочным свеце”. Усе рашэнні чалавек прымае сам, не спадзеючыся на чыю-небудзь дапамогу, не маючы ніякіх гарантый на поспех. Чалавек увесь час павінен быць тым, кім ён з’яўляецца на самой справе, інакш кажучы – чалавекам. “Сапраўднае існаванне”, якое ўспрымаецца ў свеце рэлігійнага экзістэнцыялізму як кволая надзея чалавека на тое, што “ёсць нешта, што бясконца перавышае яго”, гэта значыць Бог, у свеце атэістычнага экзістэнцыялізму ацэньваецца як “авантура”, якая “мае найбольш шанцаў скончыцца кепска” (Сартр), як “бунт” супраць багоў (Камю).