Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 2 из 11)

Стварэннe беларускай дзяржаунасцi (лiпень 1917-1920 гг.)

Пасля Лютаускай рэвалюцыi ажывiлася грамадска-палiтычнае жыццё краiны. Паустала пытанне аб беларускай дзяржаунасцi. Упершыню яно разглядалася на Лiпеньскiм з'езде беларускiх нацыянальных арганiзацый у 1917 г. З'езд прыняу прапанову аб аутаномii Беларусi у складзе Расii.
У вынiку Кастрычнщкай рэвалюцыi адбыуся выбар далейшага шляху развiцця краiны - заставацца Беларусi у складзе Расi, цi стаць самастойнай дзяржавай.
Першым беларускiм дзяржауным утварэннем стала ВНР (Беларуская Народная Рэспублiка). Яна была абвешчана Другой Устауной граматай 9 сакавiка 1918 г. i з'явiлася вынiкам беларускага нацыянальнага руху. Заканадаучым органам БНР стала Рада БНР, якая 25 сакавiка 1918 г. у Трэцяй Устауной: грамаце абвясцiла незалежнасць БНР. Але цi была гэта незалежнасць на самой справе? Абвяшчэнне БНР адбылося ва умовах нямецкай акупацыi. Нямецкая ваенная адмiнiстрацыя не перашкаджала Радзе ВНР займацца культурна-асветнiцкай i эканамiчнай дзейнасцю, але палiтычную падтрымку яе лiдэрам (Я. Серада, Я. Лесiк) не аказала. Германiя афiцыйна не прызнала БНР. БНР была афщыйна прызнана 8 дзяржавамi.
У снежнi 1918 г. Чырвоная армiя вызвалiла Мiнск. Закончылася нямецкая акупацыя. Разам з немцамi пакiнуу Мiнск i урад БНР. Такiм чынам, БНР праiснавала меней года. Iдэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаунасцi засталася няздейсненай.
Другiм беларускiм дзяржауным утварэннем стала БССР (Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублша). БССР была абвешчана 1 студзеня 1919 года на VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП(б) у Смаленску. На канферэнцыi былi прадстаулены усе беларусkiя камунiстычныя арганiзацыi. Старшынёй першага Часовага рабоча-сялянскага урада БССР стау З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны). 5 студзеня 1919 г. сталiцай БССР стау Мiнск. Але у гэты час у Расii iшла грамадзянская вайна. Пачалося наступление бeлапалякау i, каб адмежавацца ад буржуазнай Польшчы, была створана ЛiтБел ССР (Лiтоуска-Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка). Гэта было аб'яднанне Беларусi i Лiтгвы. яна праiснавала усяго паугода. Пасля заканчэння польскай акупацыi у Беларусi зноу была абвешчана БССР. Гэта падзея адбылася 31 лiпеня 1920 г. i увайшла у гiсторыю як другое абвяшчэнне БССР.

Культура Беларусi у X—XIII ст.

Культура Х-ХIII ст. характарызавлася высокiм узроунем развщця i цеснай сувяззю з хрысцiянствам. У гэты час на Беларусi была даволi распаусюджана пiсьменнасць. Пацверджанне таму -Барысавы камянi, якiя знойдзены на Падзвiннi. На iх значыцца iмя «Барыс», знойдзены самшытавы грэбень са славянскiмі лiтарамі, у Вiцебску i Мсцiслаулi - берасцяныя граматы. Апошнiя знаходкi сведчаць аб тым, што граматнасць была распаусюджана не толькi сярод багатых, але i сярод простага насельнiцтва гарадоу.
3 таго часу захавалiся рукапiсныя кнiгi. Гэта, напрыклад, Тураускае евангелле. Ёсць звесткi па старажытных крынiцах аб страчаным Полацкiм летапiсу. Вяршыняй мастацкай лiтаратуры усходнiх славян ранняга сярэднявечча з'яуляецца сусветна вядомае «Слова аб палку Iгаравым» невядомага аутара. У iім ёсць звесткi аб Полацкiм княстве. Рукатсныя кнiгi пiсалiся пры манастырах i царквах.
3 прыняццем хрысщянства на Беларусi у 992 г. стала развiвацца культавае дойлiдства. У Полацку у XI ст. пры Усяславе Чарадзеi быу пабудаваны праваслауны Сафiйскi сабор. Ён меу 7 купалау. Помнikамi беларускага дойлiдства XII ст. з'яуляюцца Спaсаефрасiнеуская царква у Полацку i Каложская (Барысаглебская) царква у Гродне. Помнiкам абарончага дойлiдства з'яуляецца Белая вежа, пабудаваная у XIII ст. у г. п. Камянец Брэсцкай вобласцi. Яе вышыня 30 м, таушчыня сцен -2,5 м, сцены прарэзаны байшцамi.
Шэдэурам старажытнага прыкладнога мастацтва стау крыж Ефрасiнii Полацкай, зроблены у 1161 г. Лазарам Богшам. Вышыня крыжа - 51 см, таушчыня - 1,5 см. Паверхня пакрыта залатымi пласщнамi. Зроблены ён з трывалага дрэва. У час Вялiкай Айчыннай вайны крыж знiк. У 1997 годзе сучасны мастак Мiкола Кузьмiч зрабiу точную яго копiю, якая змешчана у Спаса Ефрасiнеускую царкву.
Выдатнымi асветнкамi i рэлiгшнымi дзеячамi XII ст. былi Ефрасшня Полацкая, Kiрыла Тураускi, Клiмент Смаляцiч. Заснаваны Ефрасiняй Полацкай манастыр стау цэнтрам асветы у Полацкiм княстве. Яна першая жанчына з усходшх славян, якая кананiзавана у святыя. Kiрылу Тураускага называлi Златавустам за яго «словы» звароты да вершкау, якiя былi уяуленнем высокой духоунай культуры. Вялiкiм кнiжнiкам быу ураджэнец Смаленска Клiмент Смаляцiч. Усе яны спрыялi распаусюджванню асветы i духоунасцi на беларусkiх землях.
Такiм чынам, культура X-XIII ст. пакiнула нам багатую спадчыну.

Новая эканамiчная палiтыка у БССР

У 1921 г. на X з'езде РКП(б) была прыята новая эканаміiчная палiтыка -- НЭП. НЭП -- гэта палiтыка, пры якой спалучаецца дзяржаунае кiраванне эканомikай з развiццём прыватнага капiтала. Галоунай прычынай пераходу ад палiтыкi «ваеннага камунiзма>> да нэпа быу палiтычны i гаспадарчы крызiс у БССР, незадаволенасць сялян харчразвёрсткай.
Галоунымi мерапрыемствамi нэпа сталi:
* замена харчразвёрсткi харчпадаткам, якi быу меншы за харчразвёрстку, аб'яуляуся загадзя i быу фiксаваны. Цяпер сяляне маглi прадаваць лiшкi сваей прадукцыi, якiя заставалiся пасля выплаты харчпадатка;
* уводзiлася свабода гандлю, свабодны выбар землекарыстання, кааперацыя;
дазвалялася арэнда зямлi i наёмная праца;
* у прамысловасцi дапускалiся прыватная, кааператыуная дзяржауная формы уласнасцi;
* на прадпрыемствах уводзiуся гаспадарчы разлiк.
НЭП давау эканамiчную свабоду чалавеку. У той жа час камандныя вышынi у эканомiцы буйныя прадпрыемствы, мiжнародны гандль заставалiся у руках дзяржавы.
За гады нэпа на Беларусi павялiчылася колькасць хутароу. Яшчэ адной асаблiвасцю правядзення нэпа- на Беларусi стала лikвiдацыя у 1922-1924 гг. розных грашовых адзiнак i увядзенне у абарот савецкага чырвонца - 10 рублёу, -- якi вырабляуся з золата i рауняуся 5 доларам.
НЭП забяспечыу выхад з крызiсу. К 1926 г. быу дасягнуты даваенны узровень эканомiкi.
НЭП быу заснаваны на таварна-грашовых адносiнах, таму iм былi незадаволены прыхiльнiкi камандных метадау. Многiя бачылi у нэпе вяртанне да капiталiзма. 3 1927 г. нэп стау згортвацца. Краiна пераходзша да iндустрыялiзацыi.
Такiм чынам, эканамiчныя метады кiравання праiснавалi нядоуга. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма атрымала перамогу.

Прычыны утварэння Вялікага княства Лiтоускага. Умацаваннe вялiкакняжацкай улады у першай палове XIV ст

Вялikае княства Лiтоускае утварылася у XIII ст. пры Мiндоугу. Пад 1235 г. летапiс паведамляе пра «Лiтву Мiндоуга».
XIII ст. для усходнiх славян i суседнiх iм балтау стала адным з самых цяжкiх часоу. Павялiчылася небяспека з захаду ад крыжакоу у з пауднёвага усходу ад мангола-татарау. Над беларускiмi землямi навiсла пагроза знiшчэння. Гэта была знешнепалiтычная прычына утварэння Вялiкага княства Літоускага.
Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыi незалежнага i самастойнага iснавання, было аслаблена цяжкай барацьбой з крыжацкай агрэсiяй, феадальнай раздробленасцю. У сярэдзiне XIII ст. цэнтр палiтычнага жыцця на беларускiх землях пераходзiць у Навагрудак. Навагрудская зямля знаходзiлася на значным аддаленнi ад небяспекi.Да таго гэта быу край даволi высокага узроуню развiцця гаспадаркi. Менавiта навагрудская зямля разам з суседнiмi ей лiтоускiмi стала ядром зараджэння новай дзяржавы - Вялikага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага у Верхнiм i Сярэднiм Панямоннi.
У Навагрудак Мiндоут прыйшоу з Лiтвы. Ён стау паспяхова далучаць да Навагрудка суседнiя землi рознымi шляхамi дагаворамi, заваяваннем, шлюбнымi сувязямi. У 1253 г. Мiндоуг каранавауся на караля. Пасля смерцi Мшдоуга iшло далейшае умацаванне вялшакняжацкай улады пры Вiценi (1293-1316) i Гедымiе (1316-1341).
Цяжкую i працяглую барацьбу вытрымау з боку жмудзiнскай знацi вялiki князь Вiцень. Пры Гедымiне межы гаспадарства пашырылiся амаль на усю беларускую тэрыторыю, а сталiцай яго стау горад Вiльня 1323). Пры iм узрасла роля kiраунiка дзяржавы. Ён пачау называць сябе «каралём Лiтвы i Русi».
Такiм чынам, Вялikае княства Лiтоускае, заснаванае пры Мiндоугу, значна умацавала вялiкакняжацкую уладу у першай палове XIV ст

Палiтыка беларусiзацыi у 20-х гг. Культурныя пераутварэннi у 30-я гг.

Беларусiзацыя палiтыка нацыянальна культурнага будаунiцтва на Беларусi, якая праводзiлася афiцыйнымi уладамi у 20-я гг. Беларусiзацыя прадугледжвала адраджэнне беларускай нацыi, яе мовы, культуры.
У перыяд беларусiзацыi навучэнне у школах пераводзiлася на беларускую мову. К 1928 г. 80% школ было беларускамоунымi. На беларускую мову пераводзiуся дзяржауны апарат i часцi Чырвонай Армii. Вылучалiся беларусы на адказную работу. Стваралася сiстэма вышэйшай адукацыi. У 1921 г. адкрыуся Беларускi дзяржауны унiверсггэт (БДУ 1м. УЛ. Ленша) у Мiнску. Першым рэдактарам БДУ быу акадэмik У.1. Пiчэта. Адкрыты у 1922 г. Iстытут беларускай культуры (iнбелкульт). Ён займауся навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнню Беларусi. Яго узначалiу гiсторык У.М. Iгнатоускi.
У 1929 г. Iнбелкульт быу рэарганiзаваны у Беларускую акадэмiю навук. У час беларусiзацыi павялiчыуся выпуск беларускiх газет, часопiсау. Развiвалася беларуская лiтаратура i гiсторыя. Я. Колас Haпicay паэму «Новая зямля». З'явiлiся творы К. Чорнага, М Лынькова, К. Крапiвы.
Беларусiзацыя - гэта не толькi росквiт беларускай культуры, але i свабоднае развiццё ycix нацыянальных культур. Так, дзяржаунымi у той час былi аб'яулены чатыры мовы - беларуская, руская, польская, яурэйская.
Вядомымi дзеячамi беларусiзацыi з'яуляюцца У.Л. Галубок -kiраунiк беларускага дзяржаунага вандроунага тэатра, Ю.В. Тарыч - рэжысёр першага беларускага мастацкага фiльма «Лясная быль». Значнай падзеяй у развiццi беларускай культуры стала лiквiдацыя непiсьменнасцi.
Але перыяд беларускага адраджэння быу нядоугiм. 3 1929 г. пачынаецца згортванне беларусiзацыi. У 30-я гг. праводзiцца культурная рэвалюцыя, назiраецца iдэалагiзацыя культуры, яe падпарадкаванне афiцыйнай партыйнай iдэалогii. У 1933 г. праведзена рэформа беларускай мовы, яе наблiжаюць да рускай, Скарачаюць колькасць беларускамоуных школ, выданняу беларускiх кнiг. газет, змяняюцца кiраунiкi беларускага паходжання, такiм чынам, праводзiлiся меры контрбеларусiзацыi.
К поспехам культурнага развiцця у 30-я гады можна аднесцi увядзонне усеагульнага пачатковага навучання. У 1932 г. была адкрыта Беларуская дзяржауная кансерваторыя. Праз год Беларусki тэатр оперы i балета. Пастаулена опера аднаго з заснавальнiкау беларускага опернага мастацтва А. В. Багатырова «У пушчах Палесся». Рэвалюцыйнай тэматыцы прысвячалi свае карцiны беларускiя мастакi Я. А. Зайцау i В. В. Волкау.
У 30-я гг. адбылiся змены у архiтэктурным аблiччы 6еларускiх гaрадоу. Вядомаму архiтэктару I.P. Лангбарду належаць будынкi Дома урада, Дзяржаунага тэатра оперы i балета, Дом афiцэрау у Мiнску, Дома Саветау у Магiлёве.
Такiм чынам, развщцё культуры у 20-30-я гг. можна падзялщь на два перыяды: у 20-я гг. праводзшася палiтыка беларусiзацыi, у 30-я гг. - культурная рэвалюцыя.