Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 7 из 11)

Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Міжнародныя сувязі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

ААН - міжнародная арганізацыя, створаная для падтры-мання міру, бяспекіі развіцця сурацоўніцтва паміж краінамі. Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Йорку. Узначальвае Ге-неральны сакратар ААН Кофі Ананд. У Мінску дзейнічае Прад-стаўніцтва ААН у рэспубліцы Беларусь.
Афіцыйнай датай утварэння ААН лічыцца 24 кастрычыіка 1945 г., калі ўступіў у сілу яе статут. 24 кастрычніка адзнача-ецца штогод як дзень ААН.
Беларусь з'яўляецца адной з краін-заснавальніц ААН. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц ААН. Гэтым прызнаваўся вялікі ўклад БССР у разгром фашызму і панесеныя беларусамі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Беларускую дэлегацыю ў Сан-Францыску пры падпісанні ўстава ААН узначальваў старшыня СНК БССР і міністр замежных спраў Кузьма Венядзіктавіч Кісялёў.
Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. У прыватнасці, па яе пра-панове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН (галоўны дарадчы орган ААН) прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваен-ных злачынцаў».3 трыбуны ААН Беларусь выступіла з асуд-жэннем вайны ЗПІА ў В'етнаме. Рэспубліка мае пастаянныя прадстаўніцтвы ў спецыяльных органах, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя аб'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенства па атамнан энергіі), МАП (Міжнародная арганізацыя працы).
На сучасным этапе Беларусь здзяйсняе мнагавектарную знешнюю палітыку - сувязі, як з усходнімі, так і з заходнімі краінамі. У 1993 г. Б.еларусь выступіла з ініцыятывай стварэн-ня бяз'ядзернай зоны ў Цэнтральнай Еўропе. У адпаведнасці з гэтым знешнепалітычным курсам, ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай рэспублікі. Беларусь стала першай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовілася ад вало-дання ядзернай зброяй.
Беларусь прымае ўдзел у руху параднёных гарадоў. Так, Мінск звязаны з Ліёнам у Францыі, Дэтройтам у ЗША, Натын-гемам у Англіі, Бангалорам у Індыі.
Выгаднае геаграфічнае становішча і эканамічны патэнцы-ял рэспублікі садзейнічаюць развіццю знешнеэканамічных зносін, стварэнню сумесных прадпрыемстваў.
Так у 1989 г. пачало выпускаць прадукцыю Беларуска-германскае прадпрыемства «Белвест» у Віцебску. Каля 100 прадпрыемстваў і аб'яднанняў рэспублікі ўстанавілі прамыя су-вязі з замежнымі партнёрамі. У іх ліку Мінскі трактарны завод, МЗХ і інш.
Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку. 2 красавіка 1996 г. Прэзідэнт Рэс-публікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэ-рацыі Б.М. Ельцын падпісалі ў Маскве дагавор аб больш глыбо-кай эканамічнай інтэграцыі і ўтварэнні супольнасці абедзвюх дзяржаў. У ліпені таго ж года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў Францыю і правёў перагаворы з яе Прэзідэнтам Жакам Шыракам. У 1998 г. ён пабываў ў Кітаі, В'етнаме, Іране, Сірыі. На сучасным этапе Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе знешнепалітычныя сувязі з 125 краінамі свету.
Такім чынам, Беларусь прыняла актыўны удзел у засна-ванні і дзейнасці ААН. На сучасным этапе яна ажыццяўляе усе-баковыя міжнародныя сувязі, праводзіць мнагавектарную палітыку.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. на Беларусі назіраўся крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу. Як і раней (у ХУІ-ХУІП ст.) тут існавала фальваркава-паншчынная сістэма землеўладання, уста-ляваўшаяся па рэформе 1557 г. (валочная памера). Устойлівы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Зах. Еўропе вёў да павышэння павіннасцей сялян - памешчыкі былі зацікаўлены атрымаць больш прадукцыі са сваіх фальваркаў на продаж, і, у першую чаргу, збожжа. Паншчына з адной валокі даходзіла да 12 дзён у тыдзень (6 дзён - мужчынскай і 6 - жаночай працы). Сяляне поўнасцю залежылі ад паноў. Існавала такая павіннасць, як згоны - пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працасдольных сялян на панскія работы.
Не лепшым было становішча казённых сялян. Яны складалі каля 20%. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце. Арандатары за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага болып прыбытку і бясконца павялічвалі паншчыну, згоны і іншыя павіннасці. У сялян пры такой эксплуатацыі не заставалася часу для апрацоўкі сваёй зямлі. Такім чынам, фальваркава-паншчынная сістэма стала перашкаджаць развіццю сялянскай гаспадаркі, падрываць саму аснову феадальнага ладу, разараючы сялян. Абяднеўшыя сяляне не маглі плаціць падаткі дзяржаве. Гэта трывожыла ўрад.
3 мэтай павышэння дзяржаўнага даходу і каб зняць наружанасць сярод сялян у 1839-1845 гг. была праведзена аграрпая рэформа Кісялёва (міністр дзяржаўных маёмасцей). Яна праводзілася у дзяржаўных маёнтках.
Галоўныя мерапрыемствы рэформы:
1. Падрабязны перапіс сялян (люстрацыя) і рэгламентацыя павіннасцей: увялі 4 разрады сялян у залежнасці ад колькасці цяглавай сілы.
2. Жорсткі кантроль за часовымі ўладзельнікамі-арандатарамі.
3. Дапамога сялянам - апякунства.
У цэлым рэформа палепшыла становішча дзяржаўных сялян, паменшыліся павіннасці. Знішчалася фальваркава-паншчынная сістэма. Сяляне былі пераведзены на пазямельны аброк - чынш, сялянская гаспадарка ўцягвалася ў рыначныя адносіны.
А вось спроба правесці рэформу ў памешчыцкай гаспадарцы правалілася - памешчыкі не жадалі мяняць свае адносіны да сялян. Аднак і тут адбываліся змены. Так, у 30-я -40-я гг. XIX ст. хутка пашыраюцца пасевы тэхнічных культур: ільну, канаплі, буракоў, бульбы. У памешчыцкіх іменнях з'яўляюцца цукраварныя заводы, вінакурні. На Гродзеншчыне многія памешчыкі займаюцца танкаруннай авечкагадоўляй, але ў цэлым сялянская гаспадарка заставалася адсталай: маючы ў сваім распараджэнні сотні прыгонных сялян, памешчыкі не былі зацікаўлены ў набыцці сучаснай тэхнікі і паляпшэнні прылад праііы.
У прамысловасці ў першай палове XIX ст., хоць і марудна, развіваецца капіталізм. Па-першае, узрастае вотчынная прамысловасць. Колькасць мануфактур павялічваецца да 140. У 20-я гг. XIX ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя фабрыкі. Гэта былі суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомс Кобрынскага павета, і Коеава Слонімскага павета. К 1860 г. колькасць фабрык і заводаў вырасла да 76. (Фабрыкі - прадпрыемствы з паравымі рухавікамі і оабочымі машынамі).
Прыгоннае права затрымлівала развіццё капіталізму ў прмысловасці - для яе не хапала свабодных рабочых рук. Да таго ж, галоўнымі ўладальнікамі капіталу з'яўляліся памешчыкі. Таму фабрыкі і мануфактуры ў асноўным належылі буйным земле-ўладальнікам-прадпрымальнікам. Асаблівасцю гарадской прамысловасці Беларусі з'яўлялася прывалоданне тут рамеснай вытворчасці, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў.
Такім чынам, у прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя уклады -феадальны і капіталістычны.
Адметыай рысаіі эканамічнага развіцця Беларусі ў гэты час было будаўніцтва дарог (шаша Масква - Брэст - Варшава) і каналаў (Бярэзінскі, Днепра-Бугскі). Ігэта было невыпадкова.
3 развіццём гандлю Беларусь стала часткай агульнарасійскага рынку, праз яе тэрыторыю ляжаў самы кароткі шлях у Полыпчу і Зах. Еўропу, таму расійскія ўлады клапаціліся аб паляпшэнні шляхоў зносін у Беларусі.
Такім чынам, у Беларусі ў першаіі палове XIX ст. паляпшаліся шляхі зносін, захоўваўся феадальна-прыгонніцкі лад, які затрымліваў развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Супярэчнасці і дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у другой палове 50-х — першай палове 80-х гг.

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі з канца 50-х па пер-шую палову 80-х гг. можна падзяліць на два перыяды.
Першы - 1953-1964 гг. Гэта была спроба дэсталінізацыі савецкага грамадства, звязаная з палітычным курсам М.С. Хрушчова, «курсам XX з'езда». У БССР гэты курс праводзіў К.Т. Мазураў - першы сакратар ЦК КПБ.
Другі - • 1965 -1985 гг. - многія гісторыкі называюць паваротам да кансерватызму. Кіраўніком дзяржавы быў Л.І. Брэжнеў. Гады яго ўлады (1964-1982 гг.) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застой». БССР у гэты час узначальваў П.М. Машэраў (1965-1980 гг.). Гэта быў вельмі паважаны ў рэспубліцы дзеяч, які не страціў сувязь з народам. '—""
Пасля смерці І.В. Сталіна (05.03.1958 г) у грамадска-чалітычным жыцці БССР вызначыўся адыход ад сталінскай р.:Шрэс;Іўнап сістэмы. Масавыя рэпрэсіі былі спынены, пачалася р;-> шілітацыя (зняцце абвінавачвання) бязвінна асуджаных. Так былі рэабілітаваны паэт Уладзімір Дубоўка, вучоны-гісторык Мікалай Мікалаевіч Улашчык.
Ііартыя асудзіла культ асобы Сталіна, раскрыла злоўжыванні ў ;іп> гі)муленні. Дасягненнем грамадска-палітычнага жыцця стала ду.макі/.ітызацыя грамадства: людзі больш свабодна выказвалі свае думгсі. Павысілася роля прафсаюзаў і камсамола, распаўсюджваўся рух за камуністычныя адносіш.І. ІТ.І XXII з'езде КПСС (1961 г.) была прынята праграма будаўпікіп камунізму. М.С. Хрушчаў нават вызначыў тэрмін, калі ў ггср Лудзе пабудаваыы камунізм -у пачатку 80-х гг.
Ало гэта была толькі «адліга» пасля сталінскай «зімы». Перыяд хрушчоўскай лібералізацыі быў супярэчлівым. Усе змены былі напраўлены не на злом старой сістэмы, а на яе рэфарміраванпс. Назіралася пскаторае аслабленне кантролю «зверху», але сама камандна-адміністрацыйная сістэма засталася непахіснай. Супярэчлівым было грамадска-палітычнае жыццё і ў 1965-1985 гг. Рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна заставалася ў руках партыіінага апарату, так званай наменклатуры, адарванап ад народа. Назіралася непасрэднае партыіінае кіраваннс эканомікаіі. Угэты час узмацніўся кантроль за сродкамі масавай інфармацыі. У адсутнасці свабоды слова, з'явіліся як бы нефармальныя формы грамадска-палітычнага жыцця, самавыдавецкая літаратура. За гэтым вельмі ўважліва сачылі органы КДБ, якія выкаранялі іншадумства.
Такім чынам, дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця БССР у 50-я -80-я гг. суправаджаліся шэрагам супярэчнасцей.