Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 9 из 11)

Галоўныя накірункі і дасягненні ў эканамічным развіцці БССР у другой палове 50-х — першай палове 80-х гг.

Галоўныя накірункі эканамічнага развіцця БССР вызнача-ныя ў другой палове 50-х гадоў былі абумоўлены разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў развітых краінах свету. Каб пе-раадолець адсталасць ад захаду, прадуглежваліся аперажальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечваюць тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловсці, энерге-тыкі. 'У сельскаіі гаспадарцы галоўнымі накірункамі развіцця было пераразмеркаванне дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай/ гаспадаркі, павышэнне закупачных цэн на яе прадукцыю, умацаД аакяе калгасаў і саўгасаў, меліярацыйныя работы.
У адпаведнасці з галоўнымі накірункамі быў дасягнуты рост вытворчасці па ўсіх названых галінах. Пабудаваны завод ЭВМ У Мінс-ку. Полацкі нафтапераапрацоўчы, Салігорскі калійны камбінат, БелАЗ у Жодзіне.^Х^^-
У параўнанні з 1950 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі пра-цавала ў 1965 г у 5 разоў болып трактароў. Завяршылася элек-трафікацыя вёскі.
Такім чынам, тэмпы росту асноўных галін прамысловасці былі даволі высокімі, але ў сярэдзіне 60-х гг. паўстала пытанне якасці выпускаемай прадукцыі, замарудзіліся тэмпы росту пра-дукцыйнасці працы. Другімі словамі, эканамічнае развіццё пра-ходзіла экстэнсіўным шляхам. Шлях звязаны перш за ўсё з павы-шэннем колькасці выпускаемай прадукцыі і колькасным ростам прадпрыемстваў. Усувязі з гэтым была праведзена рэформа 1965 года, аўтарам якой з'яўляецца А.М. Касыгін (старшыня Савета Міністраў СССР).
Галоўным накірункам развіцця згодна рэформе 1965 г. стаў пераход да інтэнсіўнага шляху развіцця эканомікі. Шлях, звязаны з ростам вытворчасці за кошт укаранення дасягненняў навукі і тэхнікі і павышэння прадукцыйнасці працы. Павышэнне перш за ўсё якасных, а не колькасных паказчыкаў. Рэформай прадуглед-жвалася ўключыць у дзеянні таварна-грашовыя механізмы, эле-менты рыначнай эканомікі. Многія прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік.
Вынікі рэформы на Беларусі праявіліся ў тым, што на пер-шым часе адбылося паляпшэнне работы прамысловасці, пабудава-ны новыя прадпрыемствы: Бабруйскі Іпынны камбінат, Беларускі металургічны завод у Жлобіне, завод робататэхнікі ў Мінску.
Адным з галоўных накірункаў развіцця Бсларусі з першай паловы 80-х гг. заставаўся, як і раней, пераважны рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гады ўсё больш ператваралася ў галіну для абслугоўвання «абаронкі» - абароннаіі прамысловасці. У гэтай галіне назіраліся значныя дасягненні.
Праводзілася меліярацыя, хімізацыя сельскай гаспадаркі. Далейшае ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасяг-ненняў навукі і тэхнікі прывяло да стварэння аграпрамысловых комплексаў - АПК - комплексы па пераапрацоўцы сельскагаспа-дарчай сыравіны і атрыманню прадуктаў харчавання. У па-раўнанні з іншымі рэспублікамі СССР у Беларусі ў 80-х гадах назіраліся некалькі лепшыя паказчыкі развіцця сельскай гаспа-даркі. Беларусь у тыя гады ў народзе называлі «адкормачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут, пачынаючы з 60-х гадоў, былі дасягнуты поспехі ў развіцці малочнай і мясной жывёлага-доўлі.
Такім чынам, у адпаведнасці з галоўнымі накірункамі эка-намічнага развіцця, у Беларусі былі дасягнуты значныя поспехі ў развіцці прамысловасці і сельскай гасппдаркі. Але ва ўмовах ка-мандна-адміністрацыйнай сістэмы перавесці эканоміку на інтэнсіўны шлях развіцця нс ўдалося.

Развіццё культуры ў Беларусі ў XIX ст.

Галоўнымі накірункамі развіцця культуры Беларусі ў XIX <ст. былі звязаны з яе ўваходам у склад Расійскай імперыі і паліігыкай русіфікацыі, якая пачала праводзіцца пасля паўстання 1830-1831 гг. Некалькі разоу за XIX ст. рэфарміравалася сістэма адукацыі. Па рэ-форме 1803-1804 гг. стварылася пераемная сістэма адукацыі: пачат-ковая (прыходскія вучылішчы), няпоўная сярэдняя (павятовыя ву-чылішчы), сярэдняя (гшназіі), вышэйшая (Віленскі універсітэт) адукацыя.
Пасля ппўстання дзекабрыстаў школы сталі саслоўнымі, а ў 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт. Школьная рэформа ],864 г., якая насіла буржуазны характар, увяла ўсесаслоўную аду-кацыю. Саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў сярэднія вы-шэйшыя навучальныя ўстановы адмяніліся. Але была высокая пла-та за навучанне. Усе ціколы дзейнічалі на рускай мове. Школьная рэформа па чаое супала з паўетаннем К. Каліноўскага, пасля якога была закрыта адзіная застаўшаяся на Беларусі вышэйшая навучаль-ная ўстанова ~ Земляробчы інстытут у Горы - Горках. Такім чынам, к канцу XIX ст. на Беларусі не было ніводнай вышэйшай навучаль-най установы. Пісьменнасць у горадзе.склала 25,7% , у вёсцы - 16% .
Адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў адмоўна адбівалася на развіцці кавукі ў Беларусі. Навучальнпй дзейнасцю тут займаліся выкладчыкі сярэдніх навучальных устаноў, урачы, аграномы, іыжынеры. Набылі вядомасць такія вучоныя беларусаз-наўцы, як Адам Кіркор (археолаг, этнограф, гісторык), браты Кан-станцін і Яўстафій Тышкевічы (займаліся археалагічнымі раскоп-камі), Іван Насовіч (этнограф, мовазнаўца).
Да I паловы XIX ет. адносіцца зараджэнне беларускай літаратурнай мовы і станаўленне літаратуры. Вышэйшым дасягнен-нем у літаратуры гэтага часу лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». Першыя вядомыя беларускія пісьменнікі Адам Міцкевіч («Пан Тадэвуш»), Ян Чачот, Ян Барш-чэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч («Пінская шляхта»), Уладзіслаў Сыракомля, Паўлюк Багрым («Зайграй.зайграй, хлопча малы»). Гэта беларуска-польскія паэты і празаікі, для іх характэрна двух-моўная творчасць - на польскай і беларускай мове.
Прыкладам жанру публіцыстыкі з'яўляецца «Мужыцкая :;раўда» і «Пісьмы з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. У асобных месцах яны ўспрымаюцца як вершы ў прозе.
Пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага ў гісторыі бела-рускай літаратуры настаў цяжкі перыяд, фактычна быў забаронены беларускі друк. У той' жа час ідзе працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальваецца вершаскладанне. У літаратуру прыйшлі Адам Гурынойіч, Янка Лучына. Вяршыняй развіцця бела-руокай літаратуры II падовы XIX ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча («Дудка беларуская», «Смык беларускі»).
У жывапісе I паловы XIX ст. назіраецца пераход ад класіцызму да рамантызму і рэалізму. Беларускія мастакі I. Аляш-кевіч, В. Ваньковіч, Я. Дамель, I. Хруцкі шукалі сваю тэму, якая б была больш цесна звязана з людзьмі і сучаснымі праблемамі. Таму невыпадкова гістарычны, партрэтны і псйзажны жанры становяцца галоўным у беларускім жывапісе.
Вядомыя беларускія жывапісцы II паловы XIX ст. А. Гараўскі («На Радзіме» партрэт М. Глінкі), II. Сілівановіч (мазаічнае пано «Тайная вячэра», «Пастух»), К. Альхімовіч («Пахаванне Гедыміна»).
Архітэктуру XIX ст. вызначалі палацы, храмы, адміністрацыйныя будынкі. Выдатным дасягненнем беларускага класіцызму з'яўляецца палад-сядзіба П.А. Румянцава ў Гомелі. Для II паловы XIX ст. характэрны стылявы эклектызм - змяшанне роз-ных стыляў і мастацкіх элементаў. Найбольш вядомы помнік -царква Аляксандра Неўскага на ваенных могілках у Мінску (псеўдарускі стыль).
Свайго прафесійнага тэатра на Беларусі ў гэты час не было: беларускае тэатральнае мастацтва развівалася ў народна-фальклорных формах. Папулярнымі былі батлейкі. У губернскіх га-радах дзеіінічалі стацыянарныя рускія трупы. Самым буйным кро-кам беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка у 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марціпксвіча «Сялянка»- музыка С. Ма-нюшкі і Кжыжаноўскага.
Такім чынам, нягледзячы на палітыку русіфікацыі, у Беларусі развівалася нацыянальная культура.

Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х

У сярэдзінс 80тХ гг. праявіліся крызісныя з'явы ў эканоміцы. Перш за ўсё знізіліся тэмпы роста нацыянальнага даходу. На кра-савіцкім 1985 г. Пленуме ЦК КПСС М.С. Гарбачоў абвясціў курс на перабудову савецкага грамадства, паскарэнне тэмпаў росту вы-творчасці. Псрабудова ў Беларусі пачалася адпаведна з агульнасаюзным курсам. У 1986 г. на XXX з'езде КПБ быў зацверджаны план 12-іі пяцігодкі. План прадугледжваў інтэнсіўнае развіццё эканомікі. Створана рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя». Галоўнай задачай было паскорыць навукова-тэхнічны прагрэс, каб забяспечыць выпуск высакаякаснай, канкурэнтназдольнай на сус-ветным рынку прадукцыі.
К 1988 г. уся прамысловасць, аграпрамысловыя комплексы. транспарт, гандль, будоўля былі пераведзены на самафінансаванне, гаспадарчы разлік, пры якім прадпрыемства, разлічыўшыся а дзяржавай, магло само распараджацца сваімі даходамі. Гэта давала пэўную самастойнасць прадпрыемствам. Але ў краіне па-ранейшаму існавала камандна-адміністрацыйная сістэма.
Спалучыць планавае цэнтралізаванае кіраўніцтва ;з са-макіраваннем прадпрыемстваў аказалася немагчыма. Не дапамагла і дзяржпрыёмка - кантрольная служба за якасцю выпускаемай прадукцыі. Больш таго, узнікла новая праблема: прадпрыемствы, атрымаўшы некаторую самастоішасць, пачалі павялічваць зарпла-ту супрацоўнікам, тэмпы ж росту вытворчасці пры гэтым не па-вышаліся. Пачалася інфляцыя, спад вытворчасці.
Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася у сувязі з аварыяіі на Чарнобыльскай атамнаіі электрастанцыі 26 красавіка 1986 г. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэры-торыі рэспублікі, на якой пражывала болыы 2 млн. чалавек. 3 гас-падарчага абароту выведзена 20% зямель.
Такім чынам, праграма «Інтэнсіфікацыі» не выконвалася. Устала пытанне аб пераходзе да рыначнай эканомікі, пры якой дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку. У пачатку 90-х гг. былі прыняты Законы аб арэндзе, індывідуальнай дзейнасці, аб прыватызацыі. Закон аб уласнасці на Беларусі прадугледжваў прыватную, калектыўную, дзяржаўную ўласнасць. Гэта дало маг-чымасць пераходу да разнастаііных форм гаспадарання на зямлі. Быў прыняты Закон аб фермерскай гаспадарцы. Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі існуе мала, не створаны неабходныя ўмовы для іх гаспадарчай дзейнасці.
Ва ўмовах пераходу да рынку ў 1992 г. былі вызвалены цэ-ны, адбывалася станаўленне банкаўскіх і камерцыйных структур..
Такім чынам, крызісныя з'явы ў эканоміцы 80-х - пачатку 90-х гг. прывялі да неабходнасці пераходу да рыначных адносін.