Смекни!
smekni.com

Услаўленне бандароўны ў аднайменнай паэме Я.купалы.

Услаўленне бандароўны ў аднайменнай паэме Я.купалы.

Усе творы Янкі Купалы прасякнуты дум-кай пра свабодную Беларусь, пра вольнага і не-залежнага беларуса. Янка Купала марыў аб тым, каб у яго суайчьгннікаў абудзілася па-чуццё годнасці, павагі да сябе. Пачуццё, па-хаванае пад цяжарам гаротнага стаяовішча. Ме-навіта такой — смелай, мужнай, з пачуццём годнасці — намаляваў Купала галоўную гераі-ню паамы «Бандароўна».
Падзеі, апісаныя ў творы, адбываліся на Ук-раіне. Пану Патоцкаму — багатаму, дэспатыч-наму, самаўшўненаму і разбэшчанаму — пры-глянулася дачка бедняка Бандарэнкі Бандароўна. На яго нахабныя прапановы і дзеянні дзяўчы-на адказала аплявухай. Пана Патоцката такі ўчыяак бяднячкі моцна пакрыўдзіў. Больш таго> ен быў проста раз'юшаны: як магла галадран-ка так дрынізіць яго перад іншымі?! НаставІў-шьг перад дзяўчынай поўныя сталы смачнай ежы, Патоцкі прапанаваў ей выбар:
— Ну, што воліш сабе выбраць,
Пышная паненка:
Ці ў бяседзе засядаці
Вось пад гэтай сценкай
I са мною піць, гуляці,
Цочкі каратаці?
Ці наеекі косці парыць
У зямельцы маці?

Доўга думаць Бандароўна не стала, бо бацькі з маленства навучалі яе быць сумленнай. Дзяў-чына засвоіла, што грошы — гэта не самае га-лоўнае ў жыцці, што за іх шчасця і душэўнага спакою не купіш. Жыць з панам Патоцкім, ку-пацца ў яго багацці, бавіць разам з ім час, па-мяняўпш на ўсё гэта сваю дзявочую годнасць, сумленне і душэўную свабоду, Бандароўна не згадзілася. Яе адказ — выклік не толькі пану Патоцкаму, а ўсім тым, хто за грошы і багацце гатоў прадаць сваё сумленне:
— Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою...
— Дужы ты з сваім багаццем, А я сілы большай, — За мной праўда і народ мой, За табой жа — грошы!
Не скарылася Бандароўна, яна выбрала смерць.
Аўтар захапляецца ўчынкам сваёй гераіні, хоча бачыць такім увесь народ.
Аўтар адносіцца да Бандароўны з павагай і замілаваннем. Прыгажосць і чысціня яе душы суладна прыгажосці знешняй. Гэта робіць воб-раз Бандароўны я'шчэ больш прывабным.