Смекни!
smekni.com

Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры (стр. 1 из 4)

Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры

ЗМЕСТ

1. Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення

2. Этапы развіцця вальнадумства і атэізму

3. Секулярызацыя

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення

Рэлігія аказала і працягваее аказвацъ зараз вельмі істотны ўплыў на іншыя галіны культуры: мараль, філасофію, мастацтва, палітыку, права і г.д. Напрыклад, многія сюжэты літаратуры і выяўленчага мастацтва ўзяты са свяшчэнных кніг той ці іншай рэлігіі, адной з важных галін архітэктуры з'яўляецца храмавае будаўніцтва, маральныя нормы, якімі зараз карыстаецца большасць насельніцтва Еўропы (нават няверуючыя), запазычаны з Бібліі ў грамадскім жыцці многіх азіяцкіх краін важную ролю адыгрываюць нормы мусульманскага права і г.д. Гэты ўплыў мог быць не толькі станоўчым, але і адмоўным: дастаткова ўзгадаць канфілікты паміж хрысціянскай царквой і навукай у перыяд Новага часу, забарону ў ісламе выяўлення чалавека, праследаванні іншадумцаў, рэлігійныя войны. У сваю чаргу іншыя галіны культуры таксама аказвалі ўплыў на рэлігію. Напрыклад, рэлігійныя палажэнні фарміраваліся ў паняццях той ці іншай філасофскай сістэмы, пад уплывам зменаў у грамадстве развіваліся погляды царквы па сацыяльных і маральных пытаннях, мянялася роля рэлігіі ў палітычым і прававым жыцці, з'яўляліся новыя стылі ў царкоўнай архітэктуры і г.д.

Як вядома, не заўсёды ўзаемадзеянне рэлігіі з іншымі галінамі культуры адбывалася без канфліктаў. У еўрапейскай культуры існуе доўгая традыцыя крытыкі рэлігіі, якая мела дзве асноўныя формы: вальнадумства і атэізм. У апошнія два стагоддзі яны істотна паўплывалі на развіццё рэлігіі і на рэлігійную сітуацыю ў свеце, таму мы іх разглядаем у нашым курсе.

Трэба падкрэсліць умоўнасць саміх паняццяў "вальнадумства" і "атэізм". Тэрмін "вальнадумства" быў упершыню ўжыты англійскім філосафам А. Колінзам у працы "Разважанні аб вальнадумстве" (1713 г.) для абазначэння вучэння, якое з рацыяналістычных пазіцый адмаўляе некаторыя рэлігійныя дагматы і абрады і адстойвае незалежнасць розуму і навукі ад рэлігіі. У тыя часы рэлігія займала пануючыя пазіцыі, і тыя, хто па тых ці іншых прычынах не згаджаўся з яе палажэннямі, маглі лічыць, што яны мысляць самастойна, "вольна". Аднак ва ўмовах камуністычных рэжымаў, калі прымусова навязвалася атэістычная ідэалогія, менавіта веруючыя людзі мелі права называць сябе вальнадумцамі, бо яны кіраваліся сваімі поглядамі, нягледзячы на праследаванні. Можа быць і рэлігійнае вальнадумства, калі людзі прытрымліваюцца іншай рэлігіі, чым пануючая ў дадзеным грамадстве.

Тэрмін "атэізм" паходзіць са Старажытнай Грэцыі (а – адмаўляльная часціца і theos – бог; дакладна перакладаецца як "бязбожжа"). Атэістамі ў антычнасці называлі людзей, якія адмаўлялі багоў народных вераванняў. Напрыклад, у атэізме быў абвінавачаны філосаф Анаксагор за сцвярджэнне, што Сонца – гэта не бог Апалон, а вялікі раскалёны камень. У Рымскай імперыі за атэізм праследавалі хрысціян, бо яны адмаўляліся шанаваць афіцыйных багоў.

Мы будзем ужываць паняцці "вальнадумства" і "атэізм" у тым значэнні, якое зараз прынята ў рэлігіязнаўве. Вальнадумства – гэта адмаўленне асобных палажэнняў і абрадаў пануючай рэлігіі. Можа быць як рэлігійным, калі дагматы пануючай рэлігіі адмаўляюцца з пазіцый іншай рэлігіі, так і свецкім, калі адмаўленне ідзе з нерэлігійных пазіцый. У сучаснай Еўропе вальнадумства ў вышэйвызначаным сэнсе ў прынцыпе не можа быць, бо адсутнічае пануючая рэлігія, канстытуцыйна гарантавана свабода сумлення і ва ўмовах ідэалагічнага плюралізму чалавек можа выказваць любыя рэлігійныя альбо антырэлігійныя погляды. У заканадаўстве некаторых мусульманскіх краін (Іран, Сірыя, Саудаўская Аравія і інш.) за крытыку веравучэння ісламу прадугледжана смяротнае пакаранне.

Ад вальнадумства трэба адрозніваць тую крытыку недахопаў царкоўнага жыцця, якая вядзецца самімі веруючымі. Напрыклад, Кірыла Тураўскі, сам з'яўляючыся епіскапам, пісаў пра манахаў, што яны вядуць амаральны вобраз жыцця.

Атэізм, у адрозненне ад вальнадумства, свядома і паслядоўна адмаўляе рэлігію наогул. Яго вызначаюць як сістэму філасофскіх поглядаў, якія накіраваны на адмаўленне рэлігіі і сцвярджэнне алітэрнатыўнага ёй тыпу светаўспрымання. Філасофскі характар атэізму абумоўлены тым, што рэлігійныя палажэнні, супраць якіх ён выступае, прызначаны растлумачыць свет наогул, адпаведна іх адмаўленне і сцвярджэнне альтэрнатыўных поглядаў павінны абапірацца на ўсеагульную філасофскую карціну свету. Атэізм у сучасным значэнні гэтага слова ўзнік у ХVШ ст. Першымі атэістамі былі французскія філосафы-асветнікі.

Вальнадумства і атэізм з'яўляюцца рэакцыяй на рэлігію, таму іх віды залежать, па-першае, ад спецыфікі тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне.

Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм.

Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай вальнадумства ў старажытным свеце і сярэднявеччы, калі рэлігія займала пануючыя пазіцыі ў грамадстве. Скептыкі былі веруючымі людзьмі, але яны, як правіла, імкнуліся даць рацыянальнае тлумачэнне тым палажэнням, з якімі былі нязгодны і тым самым разбуралі рэлігію, бо ў яе аснове ляжыць вера. Скептыцызм, калі ён даводзіцца да свайго лагічнага канца, ператвараеца ў атэізм.

Пантэізм ( грэч. pan – усё, theos – бог) – абнаўленне бога як надсусветнага пачатку і атаясамленне яго з прыродай, растварэнне бога ў прыродзе. Вылучаюць містычны і натуралістычны пантэізм. Формай вальнадумства з'яўляецца толькі апошні.

Дэіэм (ад лац. deus – бог) – рэлігійна-філасофскае вучэнне, згодна з якім бог, стварыўшы свет, і даўшы законы яго развіцця, больш не прымае ніякага ўдзелу ў тых падзеях, якія адбываюцца. Быў распаўсюджаны ў ХVШ ст. і супрацьстаяў як афіцыйнаму хрысціянскаму веравуэнню, так і пантэізму і атэіэму. Дэізм быў цесна звязаны з механістычным светапоглядам: бог тут выконваў функцыю неабходнай першапрычыны. Зараз дэізм як форма вальнадумства не існуе, але яго стыхійна прытрымліваюцца многія вучоныя, якія ў заканамернасці і ўпарадкаванасці свету бачаць доказ быцця яго Стваральніка.

Антыклерыкалізм (ад грэч. anti – супраць і лац. clericalis – царкоўны) – выступае супраць уплыву рэлігіі на грамадcкае жыццё. Узнікае ў перыяд Адраджэння, але найбольшее развіццё атрымлівае ў ХVШ – ХІХ стст., што звязана з барацьбой буржуазіі супраць старой феадальнай структуры грамадства, элементам якой была царква. Антыклерыкалізм выступае за аддзяленне царквы ад дзяржавы, свецкі характар адукацыі, свабоду сумлення, пазбаўленне духавенства сацыяльных прывілеяў, абмежаванне дзейнасці царквы. У ХХ ст. антыклерыкалізм існаваў у тых краінах, дзе царква займала пануючыя пазіцыі, напрыклад, у Іспаніі. Зараз антыклерыкальныя настроі ёсць у Польшчы і Расіі, як рэакцыя на ўмяшальніцтва духавенства ў грамадскае жыццё.

Што тычыцца антыклерыкалізму ў мусульманскіх краінах, то ён можа адкрыта праяўляцца толькі там, дзе гэта не забаронена законам.

Нігілізм ( ад лац. nihil – нішто) – адмаўленне агульнапрынятых каштоўнасцяў, у тым ліку і рэлігійных. Асаблівае развіццё атрымаў у другой палове XIX – пачатку XX ст., як вынік асэнсавання крызісу еўрапейскай культуры. На штодзённым узроўні нігілізм праяўляецца ў 6ездухоўнасці, адкрытым парушэнні агульнапрынятых маральных нормаў, прагматычным стаўленні да жыцця і іншых людзей.

Як ужо казалася, зараз у еўрапейскай культуры, па прычыне адсутнасці пануючай рэлігіі, вальнадумства як такога няма. Затое вельмі шырокае распаўсюджанне атрымала рэлігійная індыферэнтнасць ( лац. indifferens --абыякавасць) – абыякавасць да тых пытанняў, якія ўздымае рэлігія. На пазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці зараз знаходзіцца значная частка еўрапейскага грамадства. Яна не з'яўляецца цэльным светапоглядам, рэлігія не адмаўляецца, магчыма прызнанне нейкіх "вышэйшых сіл", але чалавек у сваім жыцці не кіруецца рэлігійнымі нормамі. На пазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці знаходзіцца асноўная колькасць насельніцтва нашай краіны.

Атэізм з'яўляецца філасофскай теорыяй і ён падзяляецца на віды ў залежнасці ад таго, з якіх філасофскіх пазіцый адмаўляецца рэлігія. Ёсць атэізм французскіх філосафаў-асветнікаў, атэізм рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, атэізм Л.Фейербаха, марксісцка-ленінскі атэізм, атэізм Ф.Ніцшэ, атэізм філосафаў-экзістэнцыялістаў і г.д.

Прычыны ўзнікнення вальнадумства і атэізму з'яўляюцца самымі разнастайнымі. Усе яны, на наш погляд, могуць разглядацца як вынік супярэчнасці паміж рэлігіяй і іншымі галінамі культуры. Напрыклад, у сярэднявеччы рэлігія давала агульную карціну свету і ў нейкім сэнсе падмяняла сабой навуку. Калі ж у Новы час пачала развівацца вопытная навука, некаторыя яе палажэнні прыйші ў супярэчнасць з рэлігійнай карцінай свету. Гэта выклікала непрыманне гэтых палажэнняў з боку каталіцкай царквы і , адпаведна, узнікненне ў адказ крытычнага стаўлення да рэлігіі. Калі ў царскай Расіі праваслаўе ператварылася ў частку дзяржаўнага апарата і навязвалася, гэта выклікала антыклерыкалізм. Аднак, не заўсёды прычынай адмоўнага стаўлення да рэлігіі з'яўляюцца яе ўласныя недахопы. Напрыклад, у таталітарных рэжымах XX ст. праследавалася любое іншадумства, у тым ліку і рэлігійнае.