Смекни!
smekni.com

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларусі (стр. 1 из 5)

Сярэдняя школа № 2 імя А. К. Флегантава

КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫ 1917 Г. НА БЕЛАРУСІ

Выканаў:

Канапелька Дзмітрый Сяргеевіч

Вучань 11 класа


Уводзіны

У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца тэндэнцыя да змены акцэнтаў: усведамляецца неабходнасць даследаваць рэвалюцыі ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з'явы Першай сусветнай вайны. Напрыклад, японскі спецыяліст па гісторыі Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г. як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя і адносна аўтаномныя «рэвалюцыя буржуазіі і шырокага кола грамадзянскага насельніцтва», «рэвалюцыя рабочых і салдат», «рэвалюцыя сялян» і «рэвалюцыя нацыянальнасцяў»[1].

У беларускай гістарыяграфіі рэвалюцыя паўстае ў выглядзе спалучэння рознанакіраваных аўтаномных патокаў у даследаванні М.Я. Сяменчыка, хаця аўтар пазбягае падобных канцэптуальных абагульненняў.

Сучасныя гісторыкі імкнуцца таксама пераадолець савецкую схему перыядызацыі падзей 1917 г., якая недыялектычна супрацьпастаўляла Лютаўскую - «буржуазна-дэмакратычную» і Кастрычніцкую - «сацыялістычную» рэвалюцыі, штучна рассякаючы ўнутранную сувязь паміж імі. У некаторых публікацыях праводзяцца аналогіі паміж ходам Вялікай Французскай рэвалюцыі XVIII ст. і Вялікай Расійскай рэвалюцыі 1917гг: пасля канстытуцыйных манархістаў (Лафает, Мірабоў францускім варыянце, Мілюкоў і Гучкоў - у расійскім) да ўлады прыйшлі «добранамерныя» рэспубліканцы (жырандысты ў Францыі, Керэнскі, Някрасаў і Цярэшчанка ў Расіі), а калі дзяржаўныя караблі сталі губляць стырно і ветразі, дэзарыентаваныя масы падпалі пад уплыў самых радыкальных пераўтваральнікаў -якабінцаў (Францыя) і бальшавікоў (Расія).

Адносна падзей кастрычніка 1917 г. у літаратуры існуе самы шырокі спектр зцэнак: прыход бальшавікоў да ўлады характарызуецца і як «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя», і як «контррэвалюцыйны пераварот, што выкінуў Расію з сусветнай цывілізацыі», і, нарэшце, як «чырвоная смута». Апошняя метафара належыць расійскаму гісторыку У.П. Булдакову - аўтару, можа быць, самай цікавай за апошні час (хоць і не бясспрэчнай) манаграфіі па гісторыі рэвалюцыі[2]. Канцэпцыя гэтага даследчыка пабудавана з выкарыстаннем метадаў псіхааналізу і розных яго мадыфікацый. Рэвалюцыя паўстае са старонак кнігі як «вывяржэнне першапачатковай дэпраграмаванасці чалавека, які не здабыў здольнасці да годнага існавання», «як буйства калектыўнага безсвядомага», як «шматмерны, агульнарасійскі бунт». Найбольш адэкватнае яго азначэнне - смута, «чырвоная смута», якая была непазбежным вынікам Першай сусветнай вайны. «Чырвоная смута» ставіцца аўтарам у адзін шэраг з іншымі сістэмнымі крызісамі Расійскай дзяржавы: смутай пачатку XVII ст. і «сённяшняй расійскай смутай». Усе гэтыя крызісы, лічыць аўтар, былі запраграмаваны самой расійскай псіхаментальнасцю.

Голоўная мэта курсавога праекта прааналізаваць сітуацыю якая склалася ў Расійскай імперыі ў 1917 годзе ў кантэксце да Беларусі. Вулучыць асблівасці рэвалюцыі і зрабіць галоўныя вынікі падзей 1917 года ў адносінах да Беларусі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

Падзеі восені 1917 г. у Расіі былі выкліканы эканамічным крызісам і імперыялістычнай вайной, якая ўсё яшчэ працягвалася. У выніку гэтага краіна апынулася перад дылемай: быць або не быць усяму таму, у імя чаго ў лютым 1917 г. пад заклікамі "Мір, хлеб, свабода" пачалася рэвалюцыя.

Рэальнай сілай, здольнай пераадолець эканамічны крызіс, закончыць вайну і вывесці краіну з крытычнай сітуацыі, з'яўляўся саюз рэвалюцыйных рабочых, салдат і сялян. Каб надаць іх жаданням сілу закона, патрэбна было Саветам узяць усю паўнату ўлады як у цэнтры, так і на месцах. Гэта мог зрабіць II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Аднак У.Ленін не быў упэўнены ў суадносінах сіл на з'ездзе Саветаў на карысць бапьшавікоў. Падставай для сумнення была адсутнасць канчатковых звестак пра склад дэлегатаў амаль да таго моманту, калі з'езд пачаў сваю працу. Таму стаўка рабілася на ўзброенае паўстанне. На гэта арыентаваліся і бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі. А.Мяснікоў на старонках гаэеты "Буревестнмк" 22 кастрычніка пісаў, што паколькі буржуазны ўрад сябе не апраўдаў, то заставаўся толькі адэіны выхад — стварэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай улады. Адносна спосабу замены ўлады Мяснікоў пісаў: "... Еслм Временное правмтельство не передаст власть Советам, мы должны будем восстать м вэять ее"[3]. ён дакладна акрэсліваў умовы, пры якіх неабходна рабіць паўстанне: "...Пока болышнство не стало на нашу точку зрення, мы этого делать не будем"[4]. Такім чынам, вырашэнне пытання аб узброеным паўстанні многімі бальшавікамі звяэвапася з пераходам большасці насельніцтва на іх платформу. Аднак рэальныя падэеі разгортваліся інакш.

У выніку перамогі паўстання рабочых, салдат і матросаў у Петраградзе 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Часовы ўрад Керанскага быў звергнуты. Уладу ўзяў Ваеннарэвалюцыйны камітэт Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і перадаў яе II Усерасійскаму з'езду Саветаў. На з'ездзе быў прыняты Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі, аб'яўлены склад новага ўрада — Савета Наро дных Камісараў на чале з У.Леніным. Падкрэслім, што гэты ўрад лічыўся часовым "впредь до Учредмтельного собранмя".

У Мінску ў ноч з 25 на 26 кастрычніка было атрымана паведамленне з Кранштата аб перамозе ўзброенага паўстання. 26 кастрычніка ад імя Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў выдадзены загад № 1, у якім паведамлялася, што Савет бярэ ўладу ў горадзе і навакольнай мясцовасці ў свае рукі. Выканкам Савета прапанаваў усім дэмакратычным арганізацыям утварыць часовы ваеннарэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту для ажыццяўлення рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Аднак эсэры, меншавікі і прадстаўнікі іншых партый не прынялі прапанову Савета і пачалі фарміраваць свой орган, які наэвалі "Камітэт ратавання рэвалюцыі". Узначаліў яго меншавік Т.Калатухін. У распараджэнні Камітэта былі Каўказская дывізія, якая стаяла ў Масюкоўшчыне, і фарміраванні 1-га польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага. Улічваючы абставіны, ВРК звярнуўся па дапамогу да ВРК 2-й арміі. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў Мінск прыбылі бліндзіраваны поезд, іншыя ўзброеныя фарміраванні з 2-й арміі. Улада Мінскага Савета значна ўмацавалася. Загадам ВРК Камітэт ратавання рэвалюцыі быў расфарміраваны.

Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах і павятовых цэнтрах Беларусі, а таксама ў 2-й, 3-й і 10-й арміях Заходняга фронту. Складана развіваліся падзеі ў Магілёве, дзе была Стаўка Вярхоўнага камандавання. Аднак у ноч э 18 на 19 лістапада 1917 г. пад націскам рэвалюцыйных салдат і рабочых Магілёва Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў, Бунда, прызнаў уладу, якая ўсталявапася ў Петраградзе і ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт. Той жа ноччу важны апорны ачаг контррэвалюцыі — Стаўка Вярхоўнага камандавання — быў разгромлены. Планы згодніцкіх партый сфарміраваць буржуазны Часовы ўрад пад кіраўніцтвам лідэра партыі эсэраў В.Чарнова праваліліся[5].

На працягу 3 тыдняў на Беларусі, за выключэннем тэрыторыі, якая была акупіравана германскімі войскамі, завяршыўся пераход улады да Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Далейшай задачай рэвалюцыі з'яўлялася ўмацаванне новай улады. У лістападзе—снежні 1917 г. адбыліся з'езды Саветаў рабочых і сапдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 2-і з'езд салдат і рабочых вайсковых прадпрыемстваў Заходняга фронту, Віцебскі губернскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Яны прызналі Савецкую ўладу, зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання ў губернях і на фронце, абралі выканаўчыя камітэты. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці адзначыў, што многія Саветы яшчэ знаходзяцца на стадыі свайго станаўлення. Так, Сіняўскі Савет складаецца толькі з сялянскіх дэпутатаў; Асіповіцкі — пераважна бундаўскі; Рагачоўскі — пакуль што эусім не працуе, працягвае чагосьці чакаць і г. д. Што тычыцца пытання пра шматпартыйнасць пры фарміраванні органаў улады, то з'езд лічыў дапушчальным пагадненне толькі з тымі сацыялістычнымі партыямі, якія прызналі СНК, дэкрэты аб міры, аб зямлі, аб кантролі за вытворчасцю. У мэтах стварэння сацыялістычных культурных гаспадарак з’езд лічыў неабходным усю маёмасць памешчыкаў неадкладна перадаць пад кіраванне зямельных камітэтаў. Віцебскі губернскі з'езд таксама не ставіў задачы як мага хутчэй падзяліць канфіскаваную зямлю паміж сялянамі. Адзначалася, што дробныя гаспадаркі не забяспечаць народ хлебам. З'езд лічыў мэтазгодным захаваць буйныя гаспадаркі, каб павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў, якія потым можна будзе справядліва размеркаваць паміж працоўнымі. Абласны з'езд выказаўся за тое, каб валасныя зямельныя камітэты складаліся толькі э прадстаўнікоў бяднейшага сялянства. Безумоўна, гэта вяло да аслаблення ролі серадняцкіх мас у гэтых камітэтах і выклікала насцярожанасць з іх боку да Савецкай улады. Такі падыход мог штурхаць гэты слой сялян пад уплыў тых партый, якія выступапі супроць улады бальшавікоў[6].

У сувязі з гэтым цікава высветліць, як самі рэвалюцыйныя масы глядзелі на рэвалюцыю, якую ўладу яны жадалі ўсталяваць. Так, выканкам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у загадзе № 1 звярнуўся да ўсіх рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый з прапановай неадкладна пачаць арганізацыю часовай рэвалюцыйнай улады на месцах на шматпартыйнай аснове. Выканкам падкрэсліў, што ВРК павінен стаяць "стойко м непоколебммо" за новую, народную ўладу, за інтарэсы рабочых, працоўнага сялянства і арміі, эаўсёды і ва ўсім падтрымліваць народны рух, накіраваны на поўнае звяржэнне ўлады буржуаэіі. У рэзалюцыі бюро абласнога камітэта Саветаў Заходняй вобласці ад 27 кастрычніка 1917 г. адзначалася, што новая рэвалюцыйная ўлада павінна абапірацца на органы, якія прадстаўляюць інтарэсы рэвалюцыйнай дэмакратыі. Замір'еўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў патрабаваў устанаўлення сапраўды дэмакратычнай улады, здольнай ажыццяўляць неадкладныя патрабаванні працоўных. Цэнтральнае бюро прафсаюзаў Мінска адзначала неабходнасць стварыць уладу, якая будзе абапірацца на ўсе сілы рэвапюцыйнай дэмакратыі. На пазіцыі ўтварэння моцнай улады, якая павінна абапірацца на падтрымку шырокіх рэвалюцыйных мас, стаяў Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У рэзалюцыі Савета адзначалася, што толькі аб'яднаныя сілы дэмакратыі дадуць жыццё новаму ўраду, моцнаму даверам і падтрымкай усяго народа краіны.