Смекни!
smekni.com

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс (стр. 1 из 3)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi

Рэферат па тэма:

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс

Выканаў:

Студэнт 3 курса 7 групы

Бадюк Е.

Мiнск, 2010


Пад уплывам касрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве аснойўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая была супраць кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да кастрычніка былі абумошлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя балыпавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што болыш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. I гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовьш буржуазным урадзе.

Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў балыпавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на IIIз'ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З'езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я.Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А.Прушынскі (А.Гарун), А.Смоліч, У.Адамовіч, П.Бадунова, Я.Варонка, З^Жылуновіч, Я.Мамонька, С.Рак-Міхайлоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. 3-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як "праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа". Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне "аднароднага сацыялістычнага ўрада.

У пачатку лістапада 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў Балтыйскага флоту, Паўднёва-Заходняга, Румынскага і Паўночнага франтоў. На з'ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада Заходняга фронту на чале з С.Рак-Міхайдоўскім (ЦБВР). Галоўнай задачай ЦБВР лічыла стварэнне беларускага войска і ажыццяўленне кіраўніцтва вайсковымі радамі Паўночнага, Паўднёва-Заходняга і Румынскага франтоў, выбранымі на франтавых з'ездах воінаў-беларусаў. ЦБВР спачатку выступала за аўтаномію Беларускага краю ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Каетрычніцкую рэвалюцыю ЦБВР не прыняла.

Адмоўныя адносіны да Кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя сацыялістаў, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.

Не прызналі рэвалюцыю і іншыя беларускія нацыянальныя партыі ілрганізацыі. Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця ў будучым.

Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртавалісявакол Цэн-тральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).

27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з "Граматай". Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш. Яны заклікалі абараняць свабоды, заваёваныя кроўю мільёнаў беларусаў, не дапусціць, каб "віхор беспарадку (так яны называлі Кастрычніцкую рэвалюцыю) знішчыў нашу нацыянальную справу абароны свабод і правоў беларускага народа"

Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, "спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі"; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады

Рада вызначыла і задачы, якія трэба было неадкладна вырашыць: бясплатную перадачу памешчыцкай, царкоўнай, манастырскай, удзельнай і іншай зямлі працоўнаму народу, захаванне ўсіх астатніх багаццяў краю; забарону рэквізіцый харчавання, фуражу і жывёлы ў разбуранай прыфрантавой паласе Беларусі; стварэнне свайго прадстаўніцтва на мірнай канферэнцыі ў мэтах папярэджання падзелу паміж дзяржавамі-суседзямі тэрыторыі Беларусі; фарміраванне нацыянальнага беларускага войска. У дакуменце падкрэслівалася, што выканаць гэтыя задачы "можа толькі ўлада, выбраная самім народам беларускім"

Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам "поўнага нацыянальнага самавызначэння".

Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху, выкарыстаўшы абвешчанае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваёй палітыцы. У Вялікай беларуекай і Цэнтральнай беларускай вайсковай радах у Мінску ўтварылася "чыста беларўская плынь", якая паставіла сваёй мэтай абвясціць незалежнасць Беларуекай рэспублікі. Тады ж значная частка палітычнага кіраўніцтва ўсведамляла, што асабістых сіл для разгортвання барацьбы за незалежнасць не хапае. Яно спрабавала абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на глебе самавызначэння і стварэнвя незалежнай Беларускай дзяржавы. Аднак ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-падітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіццё нацыянальнага руху. Аб іх удзельнай вазе ў палітычвым жыцці Беларуеі пераканаўча сведчыць той факт, што на выбарах ва Устаноўчы сход галоўная нацыянальная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада сабрала толькі 0,3 % галасоў выбаршчыкаў (выбары адбыліся ў лістападзе 1917 г.).

Для рэалізацыі ідэі нацыянальнага самавызначэння Вялікая беларуская рада ўступіла ў кантакт з выканаўчым камітэтам Беларускага абласногакамітэта(БАК), які быў створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў у лістападзе 1917 г. у Петраградзе. I хаця пазіцыя БАК, які арыентаваўся на Расію была процілеглай пазіцыі ВБР, іх аб'яднала мэта — захапіць палітычнае кіраўніцтва на Беларусі.

Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрзсліў свае пазіцыі ў дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што ў краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "ўзмоцненай барацьбой класаў, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна ў нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі". У адрозненне ад беларускіх нацыянальных партый і арганізацый, якія стаялі на пазіцыі аддзялення Беларусі ад Расіі, БАК арыентаваўся на Расію і лічыў сваёй задачай дасягненне абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Лідэр БАК Я.Канчар заявіў, што ўвесь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі".

3 гатай мэтай БАК увайшоў у Народны камісарыят, па справах нацынальнасцей РСФСР з хадайніцтвам аб адкрыцці пры ім аддзела БАК, які б прадстаўляў у СНК інтарэсы Беларусі. Хадайніцтва было прынята, і 31 студзеня 1918 г. пры наркамаце РСФСР быў заснаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком).

Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяўленні "нацыянальных ідэалаў". Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі больш уплывовай і таму для ўстанаўлення з ім кантакта і выпрацоўкі агульнай платформы накіравала ў Петраград сваіх прадстаўнікоў Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22-23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны быў прызнаць за Радай ініцыятыву скліканяя Усебеларускага з'езда

Ідэя яб скліканні такога з'езда ў кіраўніцтва ВВР узнікла адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прызнаўшы савецкую ўладў ў Расіі, янане прызнала яе на Беларусі. ВБР не прымала таксама і праведзеныя савецкай уладай рэвалюцыйныя пераўтварэнні і створаныя ёю органы улады. Аблвыканкомзах разглядаўся Радай выключна франтавым органам. Для такой высновы мелася падстава. Сапраўды, у складзе Аблвыканкомзаха членаў з ваенных было ў 1,5 раза болып, чым членаў, якія ўваходзілі ў Савет. Прэзідыум Аблвыканкомзаха складаўся толькі з прадстаўнікоў фронту. Акрамятаго, у кіраўніцтве Абявыканкомзаха не было ніводнага беларуса.

Для ўстанаўлення ўлады, "выбранай самім народам беларускім", ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску 5 снежня 1917 г. з'езда йрадбтаўнікоў усяго беларускага народа.