Смекни!
smekni.com

Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі (стр. 1 из 2)

1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі

Узнiкненне чалавечага грамадства – надзвычай доўгi i складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якiя атрыманы на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзi з'явiлiся на Зямлi каля 2,6 млн. гадоў таму. Прыблiзна мiльён гадоў таму людзi пpaніклi ў Мiжземнамор'е.

Каменны век – самы працяглы перыяд, бо на яга долю прыпадае 99% усёй гісторыі чалавецтва. Тым не менш гэта самы сцiплы на iнфармацыю перыяд, ба асвятляць яга даводзiцца выключна па даных археалогii, прадстaўленых у асноўным вырабамi з каменю.

Каменны век на Беларусi пачаўся, на думку большасцi даследчыкаў, у раннім палеалiце (палеалiт – старажытны каменны век), якi датуецца 100 – 35 тысячамi гадоў таму. Ад гэтай пары на Беларусi дайшлi да нас толькi адзiнкавыя знаходкi, груба абабiтыя прылады працы. Больш поўна пpадстаўлены наступны перыяд старажытнакаменнага веку – познi палеалiт.

Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі, па назве пячоры Кра-Маньён у Францыi, дзе былі знойдзены рэшткi чалавека такога тыпу.

Яны па знешнiм выглядзе былі вельмi падобныя да сучасных. Людзi прыстасавалiся да жыцця ў вельмi халодным клiмаце, якi быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыi Беларусi ледавiка. Краманьёнцы пачалi рассяляцца на поўднi Беларусi.

Сярэдзіна палеаліта прыпадала на ледавіковую эпоху, калі адбывалася накалькі абледзяненняў. У гэтыя часы ўся Беларусі была пакрыта магутным ледавіком таўшчынёй каля 2 км.

Пасля ледавiка засталiся згрувашчаннi пяску, глiны, камення. Узнавiлiся рэкi, тундравая, а потым лясная раслiннасць, адпаведна мяняўся жывёльны свет. Першыя хвалi холада пачалi зноў змяняць усё прыродна геаграфiчнае асяроддзе 90 – 70 тысяч гадоў таму назад, калі наступiла новая, апошняя ледавiковая эпоха. На працягу каменнага веку адбылося некалькi наступленняў ледавiка.

Каб выжыць у надзвычай суровых умовах чалавеку трэба было прыстасоўвывацца да іх: удасканалiць вытворчасць прылад працы, навучыцца здабываць i падтрымлiваць агонь, будаваць прымiтыўныя жытлы, авалодаць спосабамi палявання на буйных статках жывёл.

З крамянёвых адшчэпаў пры дапамозе паслядоўнага аббiвання выраблялiся прылады працы розных тыпаў: востраканечнiкi, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп' яў).

Самыя старажытныя паселiшчы людзей знойдзены археолагамi на берагах рэк Прыпяць i Сож каля вёсак Юравiчы i Бердыж ў Чачэрскiм раёне у Гомельскай вобласцi. Яны iснавалi прыкладна 26–23 тыс. гадоў назад.

Пры раскопках Юравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15–20 мамантаў, пераважна маладога ўзросту, першабытнага быка, дзікага каняГэта пацвярджае меркаванне вучоных аб маманце як адной з асноўных жывёл, на якую палявалi старажытныя людзi.

На стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў, выяўлены 1800 костак мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў. Тут знойдзены рэшткi вогнішча, сустракалiся востраканечнiкі, адшчэпы, ядрышчы з крэменю.

Скрабло, вырабленае з крамянёвай пласцiны, выяўлена каля Свяцiлавiч на Бесядзi. Масiўная скрэбла падобная прылада знойдзена паблiзу Абiдавiч на Дняпры ў Быxaўcкiм раёне.

У той час уся навакольная тэрыторыя бьша амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзi выкарыстоўвалi буйныя косцi мамантаў для будаўнiцтва жылля. У сярэдзiне жылля знаходзiлася вогнiшча, абкладзенае камянямi. Зверху жыллё пакрывалася шкурамi жывёл i нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.

Найбольш важнымi дасягненнямi першабытных людзей былi асваенне агню, а таксама вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэжучых i колючых прылад. На той тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавiка, людзi займалiся збiральнiцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалi палкi-капалкi, вострыя камянi.

Другім галоўным заняткам было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў i iншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, сякер, дзiдаў (коп'я). Займаліся таксама рыбалоўствам, пры гэтым выкарыстоўвалi вуду, касцяныя гарпуны, ceткi, кручкi. Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчалiным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд. Гэты занятак называецца бортнiцтвам.

Асаблiвасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё у гатовым выглядзе. Taкi вiд гаспадаркi называюць спажывецкiм, або прысвойваючым.

Наступная эпоха у гісторыі каменнага веку мае назву мезалiт, або сярэднi каменны век. Яна датуецца 95-м тысячагоддзямi да н.э. Клiмат у гэту пару быў цёплы i вiльготны. Сярэднелiпеньская i сярэднестудзеньская тэмпературы перавышалi сучасныя на 1–1,5 градуса, а колькасць гадавых ападкаў перавышала сучасную ix норму на 25–50 мм. Колiшняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамi i азёрамi, лесам, была заселена больш дробнымi ляснымi звярамi. Адбылося так, што маманты i iншыя буйныя жывёлы знiклi, не змаглі выжіць у вельмі халодных умовах. Першабытныя людзi паступова сталi займацца jндывiдуальным паляваннем. І вельмі ў гэтым iм дапамагаў сабака – першая жывёла, якую прыручыў чалавек.

Людзі пачалі пераходзiць да аселага жыцця, вынайшлi лук i драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнiкамi, свiдраваныя i шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалi пры рыбнай лоўлi выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкi).

Асновай гаспадаркi было зноў жа паляванне, але не толькi на лясную жывёлу, а ужо i на вадаплаўную птушку. 3аймалicя i рыбнай лоўляй з дапамогай касцяных гарпуноў i косцяў. 3бiралi дары лесу: ягады, грыбы, зёлкi.

Пачынаючы прыкладна з V – га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства i ткацтва. Людзi пачалi вырабляць вастрадонны глiняны посуд, якi ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або у цэнтр вогнiшча), бо ў той час яшчэ не ведалi, што такое стол. Ганчары спачатку вьщягвалі гліняную стужку, а потым налеплiвалi яе ў выглядзе спiралi, загладжвалi, наносiлi арнамент i абпальвалi гаршчок. Ткацтва развiвалася, на думку вучоных, на базе вопыту пляцення рыбалоўных сетак.

Незаменным матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалi ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбiнёй 3–5 м, якiя знойдзены археолагамi каля пасёлка Краснасельскi Ваукавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылi ўжо родавымi абшчынамi, якiя аб' ядноўвалi 80–90 кроўных родзiчаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваюцца у плямёны.

Некаторыя гiсторыкi падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лiчылася па мацярынскай лiнii, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю у жыццi тагачаснага першабытнага грамадства.

Каменны век на тэрыторыi Беларусi, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э.

2. Бронзавы век

У паўднёвых рэгiёнах Беларусi гэта эпоха пачынаецца з меднага цi, дакладней, меднакаменнага веку энеалiту, калi асноўныя прылады працы (сякеры, цёслы, нажы) i зброя (наканечнiкi дзiдаў i стрэл) выраблялiся з крэменю цi iншай пароды каменю, а дробныя прылады i некаторая зброя – шылы, баявыя сякеры, а таксама ўпрыгажэннi выраблялiся ужо з медзi.

Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi пачауся на мяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. i доўжыўся прыкладна да пачатку I-гa тыс. да н.э. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзi i бронзы, якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай кpaiнe не было радовiшчаў медзi i волава, сплаў якiх утварае бронзу.

Людзi пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення. Верагодна, свіння стала першай хатняй жывёлай. Taкiм чынам, на мяжы каменнага i бронзавага вякоў 2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э. адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлi, ад збiральнiцтва да земляробства.

Пераход ад палявання і збiральнiцтва да жывёлагадоўлi i земляробства, азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi. Пры вытворчым тыпе гаспадаркi старажытныя людзi ўласнай працай здабывалi неабходныя для жыцця прадукты, якiх не iснавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Спачатку земляробства было матычным, дзе асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым – лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда – неапрацаваная i парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзi высякалi сякерамi лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоўвалi у якасцi угнаення, зямлю апрацоўвалi бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалi сярпы, муку атрымлiвалi на зерняцёрках. Для захавання зерня i малака ад разведзеных жывёл рабiлi пласкадонны глiняны посуд.

Жывёлагадоўля i падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталi aсноўнымі i заняткамi мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму роду (матрыярхату) прыйшоў бацькаўскi або патрыярхат.

Паступова пашыраюцца такiя хатнiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца у гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы падкрэслiваецца тэрмiнам неалiтычная рэвалюцыя» (ад назвы «неалiт» – новы каменны век.

Працягвала таксама займацца паляваннем, рыбнай лоўляй, збiральнiцтвам. Але ў гэты час узнiкаюць i пачаткi paмecнiцкай дзейнасцi, звязаныя з вытворчасцю бронзы i вырабаў з яе. Тады ж узнiкae i абмен памiж плямёнамi. Аб'ектам абмену найчасцей становiцца сыpaвiнa: крэмень, медзь i волава (кампаненты бронзы), бурштын, а iншым разам нават срэбра i золата. Часам аб' ектам абмену становяцца i caмi вырабы з бронзы: сякеры, кiнжалы, ўпрыгажэннi, якiя выраблялiся ў кpaiнах, дзе вытворчасць тaкix рэчаў была добра наладжана.

Людзi бронзавага веку сялiлiся каля вадаёмаў, нярэдка каля самага краю вады. Таму, каб засцерагчыся ад паводкi, яны ўзводзiлi свае жытлы на выспах, а у некаторых кpaiнax i на шiлях. Жытлы былi наземныя, слупавой канструкцыi.

Для бронзавага веку ўласцiвы i спецыфiчны глiняны посуд. Днiшча гаршкоў становiцца спачатку скругленым, а затым i плоскiм. Вiдаць, у гэты час змянiлася i канструкцыя вогнiшча. Паверхня гаршкоў бронзавага веку мае адбiтак шнура. Ён утвараецца з-за таго, што посуд, калi ён быў свежавылеплены, абкручвалi шнурам, а затым, пасля высыхання глiны, яго здымалi.