Смекни!
smekni.com

Беларусь в войне 1812года (стр. 1 из 3)

Змест

Уводзіны

Глава I Пачатак і ход вайны на беларускіх землях.Планы Напалеона ý адносінах да Беларусі.

Глава II Айчынная вайна 1812 г. на Бярэзіншчыне.

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

Вайна 1812 года паміж Францыяй і Расіяй з’яўляецца адной з важнейшых падзей у гісторыі Беларусі Х IX стагоддзя.

Галоўнымі прычынамі вайны сталі супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй у эканамічнай(кантынентальная блакада Англіі) і палітычнай ( жаданне імператара Напалеона I да сусветнага панавання і імкненне Расіі да еўрапейскай гегемоніі ) сферы. Францыя абвясціла вайну Расіі 10(22)чэрвеня 1812года, 12(24)чэрвеня 1812 года французскія войскі перайшлі мяжу Расійскай імперыі. Беларускія землі адразу апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, і значная частка страны летам 1812 года была занята французскімі войскамі.

У час вайны тэрыторыя Беларусі стала арэнай кровапралітных бітваў, якія суправаджаліся вялікімі ахвярамі з абоіх бакоў.У сваёй рабоце я паказала, якую ролю адыграла вайна ў гісторыі нашай краіны і нашага раёна. Ахарактарызавала абарончыя і наступацельныя баі расійскай арміі на тэрыторыі Беларусі і Бярэзінскага раёна,вызначыла умова, прычыны супрацьдзеяння беларускога сялянства французскім афіцэрам.

У ходзе ваенных дзеянняў Беларусь панесла вялікія чалавечыя, матэрыяльныя і культурныя траты: шматлікія гарады і мястэчкі, якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў, спусцелі, пасяўныя плошчы скараціліся амаль напалову, па тэрыторыі Беларусі пранеслася хваля эпідэмій, эканамічныя траты склалі,па розным даведкам, ад 52 да 160 мільёнаў рублёў срэбрам.

Тэма “Беларусь у вайне 1812 года” з’яўляецца вельмі актуальнай і ў наш час, у гэтым годзе наша краіна адзначыла сямідзесяцігоддзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а праз год у 2012 годзе спаўняецца 200 гадоў з пачатку Айчыннай вайны 1812 года. Хаця гэтыя войны раздзяляе шмат гадоў, у іх аднолькава гучыць тэма абароны сваёй краіны, дзе кожны жыхар горада, вёскі ўносіў свой уклад у абарону Радзімы. А тэма абароны Радзімы заўсёды актуальна, яе нельга абмінуць у любы час.

Глава I

Пачатак і ход вайны на беларускіх землях.Планы Напалеона ý адносінах да Беларусі.

10(22)чэрвеня Францыя аб ˈ явіла Расіі вайну і 12(24)чэрвеня галоýныя сілы “Вялікай арміі” пачалі пераправу цераз Нёман у раёне Коýна.На працягу тыдня ý межы Расійскай імперыі ýступіла 448 тыс. чалавек (з 647 тыс.) пры 1372 гарматах.Астатнія войскі ýступілі на тэрыторыю Беларусі летам і восенню 1812г. у якасці падмацаванняý.

1-я і 2-я Заходнія рускія арміі пачалі адыход з мэтай злучэння,ушчыльную за імі рухаліся напалеонаýскія войскі.Беларусь стала арэнай жорсткіх ваенных дзеянняý.Да пачатку жніýня большая частка Беларусі была занята французскімі войскамі,акрамя поýдня(Мінская губерня),поýначы(Віцебская губерня),і Бабруйскай цытадэлі,абаронцы якой вытрымалі ýсе прыступы праціýніка.

Насельніцтва Беларусі да напалеонаýскай арміі аднеслася неадназначна.Гараджане з надзвычайнай помпай наладжвалі ýрачыстыя сустрэчы.Дэпутацыі віталі войскі яшчэ за гарадской заставай,подносілі хлеб-соль.Пры ýваходзе ý горад Французаý сустракала большасць насельніцтва,якое ý “вялікай арміі” бачыла вызваліцеляý.

У той самы час у мясцовасцях,дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні,беларускае насельніцтва імкнулася схавацца,кідала свае дамы,уцякала ý лес.Расійскія чыноýнікі адыходзілі разам з арміямі,а памешчыкі самастойна эвакуіраваліся ý глыб краіны.

Для кіравання беларуска-літоýскімі губернямі 19 чэрвеня(1 ліпеня)Напалеон утварыý у Вільні Камісію Часовага ýрада Вялікага княства Літоýскага.Яе паýнамоствы распаýсюджваліся на Віленскую,Гродзенскую,Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць.У склад камісіі ýвайшлі мясцовыя землеýласнікі,палітычныя дзеячы і вучоныя:С.Солтан(старшыня),К.Прозар,Ю.Серакоýскі,А.Сапега,Ф.Ельскі, А.Патоцкі і Я.Снядэцкі.Генеральным сакратаром быý прызначаны Ю.Касакоýскі.

У кампетэнцыю Камісіі ýваходзіла спагненне падаткаý і размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ýзброенных сіл і адміністрацыі на месцах, фарміраванне жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі манер былі рэарганізаваны адміністрацыйныя адзінкі ( дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны, камуны) і оргуаны мясцовага кіравання (адміністрацыйныя камісіі, падпрэфектуры). У гарадах, якія раней карысталіся магдэбурскім правам,ствараліся муніцыпалітэты.

На тэрыторыі Літвы і Беларусі паралельна дзейнічалі мясцовая і французская адміністрацыі. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належалі напалеонаўскаму камісару Л.П.Э.Біньёну. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатарв Літвы Дз. Ван Гагендорпа (са жніўня адначасова старшыня ўрада),якому падпарадкоўваліся ваенныя губернатары і каменданты.Агульны нагляд за дзейнасцю Камісіі меў міністр замежных спраў Францыі Г.Б.Марэ.

Адпаведным чынам былі арганізаваны Віцебская,Магілёўская, Смаленская і Курляндская губерні,але яны не падпарадкоўваліся віленскаму ўраду.

Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння напалеонаўскага войска.Выканаць аб ˈ ёмы паставак было немагчыма,а невыкананне вяло да рэквізіцый,канфіскацый і розных санкцый.Становішча ўскладнчлася тым,што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні,а таму не зрабіў спецыяльных запасаў.Забеспячэнне арміі ён перакладаў на плечы мясцовага насельніцтва.Тым не менш,да лістапада 1812 г.,агульнымі намаганнямі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыі,у Вільні і Мінску быў сабраны вялікі запас харчавання і фуражу(дастаўся наступаючым рускім войскам).

Вельмі важнай праблемай з’яўлялася фарміраванне ўзбраеных сіл.Для абароны краю і папаўнення напалеонаўскай арміі ствараліся нацыянальная гвардыя(міліцыя),пяхотныя і кавалерыйскія палкі, жандармерыя,егерскія батальёны.Усяго ў войску (кавалерыя і пяхота) планавалася набраць 14 тыс. рэкрутаў і 1 тыс. добраахвотнікаў з ліку шляхцічаў для палка імператарскай гвардыі.Справа ў гэтым накірунку ішла марудна.Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска.Большую актыўнасць праявіла шляхта.Аднак і сярод яе добраахвотнікаў аказалася значна менш,чым чакалі.Адна частка шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання,другая лічыла,што дастаткова будзе матэрыяльных ахвяраванняў.Нягледзячы на гэта,да зімы 1812 г. войска ВКЛ налічвала каля 20 тыс. чалавек.На ўласныя сродкі магнатаў былі сфарміраваны коннаегерскі полк І.Манюшкі,уланскія палкі Л.Паца і Д.Радзівіла,конна-артылерыйская рота Р.Тызенгаўза і інш.

З другога боку адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым прывілеяваным насельніцтвам былі даволі лагоднымі,але ў сапраўднасці адбывалася паступовае ахалоджванне.У напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна,вынікам чаго стала марадзёрства.Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з’явы,спрабавалі спыніць ці абмежаваць яе маштабы.У ліпені па загадах маршала Л.Н.Даву былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды.Аднак кардынальнага паляпшэння дысцыпліны ў арміі не назіралася:самавольныя рабункі,несанкцыяніраваныя рэквізіцыі і экзекуцыі працягваліся.

Відавочна,што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства.Становішча сялянства ніколі не было лёгкім,а з пачаткам ваенных дзеянняў яно яшчэ больш пагоршылася.У зоне непасрэдных баявых дзеянняў вяскоўцы шукалі паратунку ў лесе. Пасля заканчэння баёў многія з іх не спяшаліся вярнуцца дамоў.Гэта выклікала заклапочанасць памешчыкаў і адміністрацыі. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае процідзеянне з боку сялян.

Ва ўмовах вайны адміністрацыя ўжо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм.Гэта адчулі і сяляне, якія адмаўляліся выконваць феадальныя павіннасці,уцякалі ў лес.У ліпені 1812г. прыгонныя пана Ф.Янкоўскага з вёскі Кузявічы Барысаўскага павета “паднялі бунт і не з’явіліся на звычайную павіннасць у маёнтак і аб гэтым не хочуць і слухаць”.Каб прымусіць сялян выконваць свае абавязкі,мясцовыя памешчыкі звярталіся за дапамогай да новай улады.Але і гэта не заўжды прыносіла поспех. Нярэдка сяляне аказвалі ўзброенае супраціўленне сваім прыгнятальнікам.Вяскоўцы стваралі невялікія атрады,рабілі напады на хлебныя лаўкі,свірны і каморы навакольных памешчыкаў,а часам рабавалі і спальвалі двары і фальваркі.Для навядзення парадку французскія ўлады былі вымушаны пасылаць супраць сялян вайсковыя атрады.

З прыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палітыку чакання,тым больш што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права.Рэаліі вайны штурхалі сялян на супраціўленне.Яны аб’ядноўваліся і пачыналі даваць адпор малалікім групам марадзёраў,нападалі на салдат,якія адсталі ад войска ці заблудзілі,на каманды фуражыраў.

Напалеон мог перацягнуць сялян на свій бок,адмяніўшы прыгоннае права,але ён гэта не зрабіў.Сам Напалеон 20 снежня 1812г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў:”Я мог бы ўзняць супраць яе большую частку яе ўласнага насельніцтва,абвясціўшы вызваленне рабоў…Але,калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа,я адмовіўся ад такой меры,якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць,рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодна,Напалеон не столькі клапаціўся аб рускім дваранстве, колькі баяўся згубіць вынікі ваеннай кампаніі ў час народнага сацыяльнага выбуху.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад.У кастрычніку 1812г. руская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па старой смаленская дарозе.У хуткім часе рэшткі “вялікай арміі” апынуліся на Беларусі. На Беразіне расійскія войскі з корпуса Вітгенштэйна,3-й Заходняй арміі П.В.Чычагава і Галоўнай арміі планавалі акружыць французаў і захапіць Напалеона ў палон.Але М.І. Кутузаў адстаў на тры пераходы.Напалеон стварыў бачнасць пераправы цераз Беразіну каля с.Ухалоды,а сам навёў масты каля Студзёнкі.З цяжкімі баямі 14-16(26-28) лістапада Напалеон пераправіў частку баяздальных часцей на правы бераг і крочыў ад Беразіны да Вільні.Бярэзінская аперацыя,нават не зусім удалая для расійскіх войскаў,паставіла Напалеона на край пагібелі.Яго армія фактычна перастала існаваць:пасля пераправы засталося толькі 9тыс.баяздольных і каля 1015 тыс небаяздольных чалавек.