Смекни!
smekni.com

Мова i соцыўм (стр. 1 из 4)

Мова i соцыўм

ЗМЕСТ

1. Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі

2. Мова i маўленне

3. Мовы свету iiх класiфiкацыя

4. Мова – духоўны скарб народа

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі

Мова ёсць агульны для ўсiх людзей здабытак. Сярод мноства жывых iстот, якiя сустракаюцца на Зямлi, толькi чалавек валодае членападзельнай мовай, што дазваляе нам лiчыць яе галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметайлюдзей. Значыць, з дапамогай гэтай прыкметы вылучаецца вялiкi клас жывых iстот з агульнай назвай чалавек, Homoloquens’чалавек, які гаворыць’. Калi праз мову мы выдзяляем чалавека i характарызуем яго як асобiну, што адрознiваецца ад iншых асобiн, то i сутнасць самога чалавека павiнна раскрывацца з выкарыстаннем паняцця мовы.

Чалавек i мова аказваюцца паняццямi ўзаемазвязанымi, роднаснымi генетычна i арганiчна. Старажытнагрэчаскi фiлосаф Платон спрабаваў азначыць чалавека пры дапамозе яго знешнiх уласцiвасцей, у вынiку чаго ён называў чалавекам жывую iстоту на дзвюх нагах i без пер’яў. У адказ на такое азначэнне другi фiлосаф Дыяген прынёс Платону абшчыпанага пеўня i сказаў: «Вазьмiце свайго чалавека». У сучасных азначэннях чалавека ўжываецца цэлы шэраг яго якасцяў, i цэнтральнае месца сярод iх займае ўласцiвасць чалавека гаварыць: «Чалавек, грамадская iстота, якая знаходзiцца на найвышэйшай ступенi эвалюцыi жывёльнага свету на Зямлi, характарызуецца свядомасцю, маўленнем, здольнасцю рабiць прылады працы, выкарыстоўваючы iх для ўздзеяння на навакольны свет» (БелСЭ). Калі б не было мовы, а таксама пісьменнасці, мы б заставаліся жывёламі, якія проста не задумваюцца аб тым, што адбывалася 10 гадоў таму, хто ў іх быў дзядуля ці прадзед, якая будучыня чакае іх унукаў і што адбываецца на другім канцы зямнога шара. А мы ўсё гэта можам. Чалавек у сваім імкненні да зносінаў і стварэння камунікацыйных сувязяў дасягнуў такога ўзроўню, што жыць на зямным шары стала амаль немагчыма – занадта многа інфармацыі, занадта многа гукавых хваляў і магнітных палёў, якія безупынна перасякаюцца.

Выключная важнасць мовы сярод iншых уласцiвасцяў чалавека заснавана i на тым, што яна з’яўляецца прыкметай адначасова знешняй i ўнутранай. Знешняя (матэрыяльная) частка мовы выразна праяўляецца ў вусным маўленнi праз яго акустычныя характарыстыкi, якiя звязаны з фiзiялагiчнай дзейнасцю розных органаў чалавека (лёгкiя, гартань, язык, зубы, губы, паднябенне iiнш.), успрымаюцца яго слыхам i могуць фiксавацца i вывучацца з дапамогай сучасных тэхнiчных сродкаў. Унутраная (iдэальная) частка мовы служыць самым непасрэдным, прамым i унiверсальным шляхам да думак, пачуццяў, свядомасцi, псiхiкi чалавека, або да ўсяго, што стварае яго ўнутраны свет, унутранае жыццё.

Значыць, калi разглядаць мову як агульначалавечую з’яву, унiверсальную катэгорыю, што мае сваё прызначэнне, то можна вылучыць у ёй дзве суiснуючыя ролi, якiя яна выконвае. Першая роля з’яўляецца дыферэнцыяльнай: з яе дапамогай мы адрознiваем чалавека ад усяго астатняга свету жывых iстот на нашай планеце. Другая роляслужыць iнтэгральнай: праз яе мы аб’ядноўваем вялiкi клас жывых высокаарганiзаваных iстот у адзiн род – род чалавека. Але ўнутры гэтага роду чалавецтва падзяляецца на шматлiкiя групоўкi, самымi арганiчнымi i буйнымi з якiх з’яўляюцца нацыi. Сярод характэрных рыс кожнай нацыi найбольш адметнай служыць, бясспрэчна, мова.

Нацыянальная дыферэнцыяцыя людзей мае тэндэнцыю да адэкватнага адлюстравання ў адпаведных нацыянальных мовах, якiя i служаць найбольш чуйнымi паказчыкамi гэтай дыферэнцыяцыi. Роднасць моў, iх генетычнае i тыпалагiчнае падабенства адначасова сведчаць i пра псiхалагiчную сваяцкасць тых або iншых нацый i народнасцяў, пра iх паходжанне з адной крынiцы, пра iх адзiныя старажытныя каранi. I наадварот, разыходжанне нацыянальных моў, наяўнасць у iх меншага падабенства – паказчык меншай роднасцi адпаведных нацый, носьбiтаў гэтых моў. Такiм чынам, самыя глыбiнныя якасныя ўласцiвасцi мовы, што маюць непасрэднае дачыненне да чалавека, звязаны з апошнiм, па-першае, як з бiялагiчнай i сацыяльнай (грамадскай) iстотай, па-другое, як з прадстаўнiком канкрэтнай нацыi.

Практычна кожная нацыя, асаблiва вялiкая, падзяляецца на размаiтыя групоўкi ў залежнасцi ад мноства фактараў, такiх, як месца жыхарства, прафесiя, род занаткаў, узрост, пол, iнтарэсы, ступень адукаванасцi, культуры i да т.п. Адпаведна ўсiм гэтым унутрынацыянальным чалавечым уласцiвасцям кожная мова набывае пэўныя характарыстыкi, якiя выкарыстоўваюцца пры яе навуковым апiсаннi. Так, дыялектнае чляненнемовы непасрэдна вынiкае з тэрытарыяльнага рассялення людзей, месца iх нараджэння, што амаль усюды накладвае свой адбiтак на спецыфiчныя асаблiвасцi гаворак вызначанай тэрыторыi, мясцовасцi. Грамадскае жыццё чалавека, род яго заняткаў, прафесiя адлюстроўваюцца ў стылiстычнай дыферэнцыяцыi мовы, у выдзяленнi тут навуковага, афiцыйна-справавога, гутарковага iiншых стыляў. Узнiкненне сацыяльных жаргонаў непасрэдна звязана з сацыяльнай дыферэнцыяцыяй людзей: занатоўваюцца жаргон студэнтаў, школьнiкаў, салдат, дэкласаваных элементаў i г.д., бо мова прадстаўнiкоў усiх гэтых груп мае свае ўласцiвасцi, характарызуецца адметнымi рысамi, якiя i дазваляюць рабiць сацыяльную дыферэнцыяцыю мовы.

Маўленне мужчын i жанчын выразна адрознiваецца такой рысай, як тон: у першых голас нiжэйшы па тоне, у другiх вышэйшы. У мове адукаванага чалавека выкарыстоўваецца звычайна больш лексiчных сродкаў i будуецца яна ў адпаведнасцi з лiтаратурнымi нормамi, у той час як у неадукаваных людзей мова бяднейшая i менш унармаваная. Нарэшце, моўныя асаблiвасцi кожнага з нас маюць свае непаўторныя iндывiдуальныя рысы, пачынаючы ад уласцiвых чалавеку асаблiвасцяў маўлення (тэмбр, хуткасць, iнтанацыя i да т. п.) i канчаючы звычкамi ва ўжываннi пэўных моўных адзiнак. Мова кожнага чалавека вызначае яго як асобу, выкрывае ўнутраны свет, душу, думкi, свядомасць. Недарэмна японцы гавораць, што конь пазнаецца ў хадзьбе, а чалавек у маўленнi. Iнакш кажучы, сацыяльны i iндывiдуальны партрэт кожнага чалавека найбольш яскрава i ўсебакова ствараецца з тых фарбаў, тонаў, адценняў, якiя выяўляюцца ў яго маўленнi або ў размаiтай дзейнасцi, апасродкаванай iм.

Сутнасць чалавека, яго жыццё вычарпальна адлюстроўваюцца ў мове, у яе характарыстыках, рысах, уласцiвасцях, што трывала замацоўваюцца ў такiх яе крыштальных самацветах, як прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, дзе атаясамляецца з мовай i асобны чалавек (узяць языка), iнацыя (нашэсце дванадзесяцi языкоў – пра паход шматнацыянальнай армii Напалеона ў Расiю), i розум чалавека (якi розум, такая i гаворка), дзе паказана i ўздзеянне мовы на чалавека (слова лечыць i калечыць), i яе даўгавечнасць (напiсанае застаецца), i арганiчная сувязь са справамi (тады слова – серабро, калi справа – золата).

Па адным з паданняў, да старажытнагрэчаскага фiлосафа Сакрата, што быў слынны як знаўца чалавечых душ, прывялi незнаёмца, для таго каб мудрэц ахарактарызаваў яго. Сакрат доўга глядзеў на прыведзенага i затым выгукнуў: «Ды загавары ж ты нарэшце, каб я мог спасцiгнуць цябе!» Значыць, пра чалавека без маўлення сказаць нешта як пра асобу не выпадае, бо менавiта ў мове замацоўваюцца найбольш грунтоўныя ўласцiвасцiчалавека, пачынаючы ад яго як нацыянальнай, сацыяльнай, бiялагiчнай iстоты да адметных iндывiдуальных асаблiвасцяў кожнага. У гэтым плане вучэнне пра мову можна лiчыць навукай пра чалавека, бо праз мову чалавек выяўляецца ва ўсiх сваiх якасцях i ў адносiнах да iншых людзей, да навакольнага свету. Па словах Б.А.Плотнiкава, «мова – тая гаючая крынiца, дзе навiдавоку ўсё ўнутранае жыццё чалавека, дзе вiруюць яго думкii пачуццi, куды вывяргаецца ўся яго духоўная iснасць».

Яшчэ адной фундаментальнай рысай, якая выяўляе сутнасць мовы, служыць тое, што яна забяспечвае нас здольнасцю выражаць i ўспрымаць ускосна нашы бiялагiчныя i псiхалагiчныя стымулы i рэакцыi, а пра рэчаiснасць i яе рэалii меркаваць i разважаць без непасрэднага кантакту з iмi, не ўспрымаючы iх прама сваiмi органамi пачуццяў.

Згодна з вучэннем I.П.Паўлава аб дзвюх сiгнальных сiстэмах, уся iнфармацыя, якую атрымоўвае чалавек ад знешняй рэчаiснасцi, апрацоўваецца чалавекам праз яго непасрэдныя фiзiялагiчныя стымулы i рэакцыi, што з’яўляецца агульным для ўсiх жывых iстот. Гэтыя прамыя ўспрыманнi стымулаў i рэагаванне на iх разнастайнымi бiялагiчнымi стварэннямi прыроды атрымалi ў навуцы назву першай сiгнальнай сiстэмы, з дапамогай якой усе iстоты прыстасоўваюцца да прыроды, арыентуюцца ў ёй, чула рэагуюць на яе змены. Але ў чалавека на падмурку першай сiгнальнай сiстэмы ўзнiкла другасная сiстэма сiгналаў – сiгналы сiгналаў. Гэта сiстэма i дазваляе чалавеку ўспрымаць рэчаiснасць ускосна, праз дадатковыя сiгналы пра пэўныя фiзiялагiчныя стымулы замест прамога ўздзеяння апошнiх. Найбольш унiверсальным агульначалавечым сiгналам гэтага роду i служыць наша мова. Дэльфіны і папугаі абменьваюцца інфармацыяй пры дапамозе гукавых сігналаў: свіст, крыкі і да т.п. Навукоўцы налічваюць каля 200 розных гукаў. Але гэтыя гукі яшчэ не мова. Ці можнга на “дэльфінавай” мове паведаміць пра тое, што ў 17 стагоддзі ў Рыме адбыліся выбары Папы? Людзі, у адрозненні ад жывёл, умеюць абстрактнымі гукавымі паняццямі данесці адзін да аднаго такую інфармацыю.

Iменна мова адчыняе нам доступ да ўсяго таго, што ўспрымаюць iншыялюдзi, да ўсёй той iнфармацыi, якая назапашана чалавецтвам за гады яго iснавання. Больш таго, рэагаваць на знешнiя стымулы i задавальняць свае размаiтыя патрэбы мы здольны, дзякуючы мове, шляхам выкарыстання не сваёй уласнай першаснай сiгнальнай сiстэмы, а гэтай жа сiстэмы iншых людзей. Так, замест таго, каб рабiць нешта самiм, мы, нярэдка (прынамсi, калi ёсць такая мажлiвасць) вымушаем гэта зрабiць iншых людзей, пра што сведчаць нашы шматлiкiя просьбы i пажаданнi да iншых тыпу падай, прынясi, падымi, схадзi, купii да т.п.