Смекни!
smekni.com

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі (стр. 2 из 3)

У канцы XIV - пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па загаду Вітаўта Лідскі замак быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з най-мацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа і новы вялікі ўваход, Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых муроў размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная царква.

Замак-кастэль існаваў таксама і ў Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут мураванага замка ў канцы XIII - пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў выгляд прамавугольніка з дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым, што яго галоўная т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў. Вежа мела не менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе паверсе знаходзіліся княжацкія пакоі.

Крэўскі замак — сведка шматлікіх гістарычных падзей. Збудаваны ў часы Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй Альгерда. Тут быў забіты Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэнне уніі паміж Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час руска-польскай вайны сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі. Канчаткова муры помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны.

Крэўскі замак займае асаблівае месца ў шэрагу помнікаў бела-рускага дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей мясцовага рэльефу, дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывя-ло да стварэння арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу.

Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV — XV стст. перабудоўваліся і старыя драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі замак існаваў у Х - XVII стст. Ён пэўны час з'яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх. Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акру-жанай глыбокім ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII ст. была пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую вежу. Пасля аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была адбудавана амаль поўнасцю, але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы, злучаныямураванымі сценамі. Паколькі вады ў замку не было і толькі на ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над адной з іх была ўзве-дзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле Замка-вай гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў.

Наступны этап перабудовы замка адбыўся ў канцы XV— пачатку XVI ст. у сувязі з нападамі крымскіх татар. Была збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца замкавых збудаванняў было замкнёна.

У XVI ст. Новагародскі замак з'яўляўся адной з самых магутных пабудоў, якая вытрымала шмат варожых нападаў. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі сцен і вежаў.

У першай палове XVI ст. зноў назіраецца росквіт замкавай архітэктуры, што ў значнай ступені было звязана з набегамі татар, войнамі з суседнімі дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі, сялянскімі паўстаннямі.

У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу замкаў-кастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай на яго дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з выступаючымі па вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад'ёмным мостам і каванай рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад ворага.

Мірскі замак быў добра прыстасаваны для агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы выкарыстоўваліся для стральбыз цяжкіх гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны былі разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж му-роў. Вежы заставаліся апошнімі асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова кожнай вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была характэрна для замкавых вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі. Архітэктурнае аздабленне фаса-даў кожнай вежы спалучала розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і замкавыя муры, па перыметры якіх праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У мастацкім афармленні Мірскага замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная му-роўка, падзел сцен разнастай-нымі па форме атынкаванымі нішамі.

Замак быў адміністрацыйнымцэнтрам Мірскага графства, дзе знаходзіліся канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага часу, і зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага дойлідства.

Акрамя мураваных замкаў удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя замкі ў Полацку, Берасці, Мінску, Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах. Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся амаль ва ўсіх гарадах. Вось чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай замкаў.

Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.

Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала куль-тавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV — першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) —адзіны помнік беларускага культавага дойлідства перыяду ста-наўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён быў створаны прыкладна ў 1471 — 1472 гг. Троіцкі касцёл — кам-пактная прамавугольная ў пла-не пабудова, накрытая высокім двухсхільным дахам. Вокны -паўцыркульныя, праём увахода — стральчатае завяршэнне. Храм аздоб-лены сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі.

У XV ст. у гатычным стылі былі створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі р-н) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых дзён, але ў выніку шматлікіх пе-рабудоў амаль страцілі свой пер-шапачатковы выгляд.

У культавай архітэктуры канца XV — першай паловы XVI ст. з'яў-ляецца новы тып пабудоў — інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. У гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж феадаламі, і тады мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая Сафія. Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб'ёму, абарончыя вежы з байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай прасторы на фартыфікацыйную і культавую часткі.

На Беларусі да нашых дзён захаваліся два абарончыя храмы:

Сынковіцкая царква-крэпасць і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.

Сынковіцкая царква-крэпасць у в.Сынковічы (Зэльвенскі р-н) — помнік дойлідства канца XV - пачатку XVI ст. Храм у плане з'яў-ляецца перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі па вуглах. Сцены царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна пакрыта высокім двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі.

Храм быў добра прыстасаваны да абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай царквы вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае значную мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай.

Не менш цікавым збудаваннем абарончага тыпу з'яўляецца Му-раванкаўская царква-крэпасць (Шчучынскі р-н), якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву — Маламажэйкаўская. Яна была пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у першапачат-ковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна пашкоджаная ў час руска-польскай вайны 1654 —1667 гг. і Паўночнай вайны, у XIX ст. яна двойчы рамантавалася.

Мураванкаўская царква ўяўляе сабой амаль квадратную ў плане пабудову з чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У адрозненне ад Сынковіцкай царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што надае кампактнасць пабудове. Храм таксама мае шмат банніц, прыс-тасаваных для ручной агнястрэльнай зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не маглі процістаяць значнаму войс-ку: тут можна было арганізаваць адпор толькі невялікім атрадам, якія спусташалі край.

Мураванкаўская царква з'яўлялася не толькі абарончым збудаван-нем, але і выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору яе фасадаў было пакладзена чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя нішы выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія стваралі Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю.

На тэрыторыі Падляшша знаходзілася Супрасльская царква-крэ-пасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна з'яўлялася най-больш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм быў створаны ў 1505 — 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Хадкевіча.