Смекни!
smekni.com

Паэзія 20-х гадоў (стр. 1 из 7)

паэзія літаратурны авангардысцкы

Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе паэтычных форм, дваццатыя гады ўяўлялі сабой таксама непрацяглую па часе, але надзвычай змястоўную ў ідэйна-эстэтычных і жанрава-стылёвых адносінах наступную літаратурную эпоху. Абазначыць сутнасць гэтай эпохі адным ключавым словам ужо немагчыма, бо ні «Ма-ладняк», ні «Узвышша», ні «Полымя», ні іншыя літаратурна-творчыя арганізацыі і часопісы ўжо не неслі ў сабе такой вызна-чальнай сінтэтычнасці, эстэтычнай і асветніцкай усеахопнасці, як гэта здарылася ў свой час з «Нашай нівай». Паэзія 20-х гадоў стылёва больш мазаічная, спектр яе матываў і ідэйна-вобразная палітра часта мелі палемічны характар. У паэзіі грамадзянскага гучання адлюстроўвалася не толькі сацыяльная і геапалітычная вектарнасць пазіцыі таго ці іншага паэта, але і літаратурная ба-рацьба, якая набыла асабліва абвостраны характар у другой па-лове дзесяцігоддзя ў сувязі з расколам «Маладняка» і ўтварэннем новых літаратурных аб'яднанняў – «Узвышша», «Полымя», «Літаратурна-мастацкай камуны». У аснове ідэйна-творчых разме-жаванняў ляжалі глыбокія, абумоўленыя грамадска-палітычнымі абставінамі прычыны, што замыкаліся на галоўнай ідэі – ідэі Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XX ст. Да гэ-тай ідэі крочыла беларуская літаратура праз усё папярэдняе XIX ст., напоўненае нацыянальна-вызваленчай барацьбой, у працэсе якой была вылучана з нетраў ідэалогіі «літвінскага», або «краёва-га», патрыятызму ідэалогія беларускага нацыянальнага адра-джэння. Першым песняром гэтага адраджэння стаў напрыканцы XIX ст. Францішак Багушэвіч. Цётцы, Янку Купалу, Якубу Ко-ласу, Максіму Багдановічу, Алесю Гаруну належала пачэсная ро-ля далейшага годнага пяснярскага служэння Бацькаўшчыне-Бе-ларусі, ідэал якой для>х звязваўся з сацыяльным і нацыяналь-ным вызваленнем, незалежнасцю, асветаю, самаахвярнай ства-ральнай працай на дабро і росквіт айчыны. Галоўнымі фактарамі на шляху да гэтага ідэалу былі беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць. Паэзія Я. Купалы адлюстроўвала эвалюцыю ад маргінальнасці «тутэйшых» да беларусаў як нацыі, якая прэтэндуе на ўсе патрэбныя для самавызначэння каштоўнасці: не толькі сва-боднае карыстанне мовай і развіццё культуры, асветы, але і ства-рэнне нацыянальнай дзяржавы, якая забяспечыць годны ўзровень жыцця сваім грамадзянам і права на ўласную палітычную волю. Ку-пала ў сваіх паэтычных прароцтвах заўжды апеляваў да народа, які сам павінен здабыць сабе долю і волю, сам павінен выбрацца з гіс-тарычнай летаргіі, стаць «самім сабе гаспадаром». На хвалі гэтага патрыятычнага пачуцця абуджаецца пасля некалькіх гадоў маўчан-ня творчая энергія Купалы, які ў 1918 г. стварае вялікі цыкл паэ-тычных шэдэўраў, напоўненых асэнсаваннем трагедыйнага гіста-рычнага лёсу Беларусі. У вершы «Свайму народу» ён заклікае:

Паўстань народ! Для будучыны шчасце Ты строй, каб тут не строіў больш еуссд; Не дайся ў гэты грозны час прапасці, – Прапашчых не пацсшыць шчасцем свет.

Сваю магутнасць пакажы ты свету, – Свой край, сябе ў пашанс мець прымусь. Паўстань народ!. 3 крыві і слёз кліч гэты… Цябе чакае маці – Бсларусь!

Асэнсаванню Беларускага Шляху–лёсу маці-Беларусі ў но-вых гістарычных умовах – прысвечана шмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго знамянальнага дзесяцігоддзя. Вызначальнымі падзеямі тагачаснага грамадскага жыцця, безумоўна, былі абедз-ве расійскія рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна, падзел ў выніку яе Беларусі ў 1921 г. на дзве часткі з адпаведнымі векта-рамі палітычных уплываў. Тэма Заходняй Беларусі і падняволь-нага жыцця працоўных пад уціскам польскіх уладаў стане з таго часу адной з асноўных тэм паэзіі Савецкай Беларусі. Апошняй наканавана было стаць часткай вялікай пралетарскай федэрацыі, рэчышча палітычнага жыцця якой вызначалася ў Маскве. Але на месцы былі таксама зроблены пэўныя крокі ў накірунку замаца-вання вонкавых прыкмет нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі: каб прадухіліць у далейшым непажаданыя сепаратысцкія памк-ненні нацыянальных дзеячаў, што абвясцілі ў сакавіку 1918 г. незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, якой, аднак, не суджана было стаць суб'ектам геапалітыкі, у 1919 г. камуністыч-най дзяржаўнай элітай была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, дзе ўсе сферы нацыянальнага жыц-ця кантралявала партыйнае кіраўніцтва. Ідэалогія абапіралася на апалогію рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту; культура, мастацтва і літаратура заклікалі адлюстроувлці. папуючую ідпілоіпо, якая строга рэгламентавала паэтыку, прыўііосілл ў яе лфіпыс яіы пафас, абмяжоўвала свабоду творчасці, прадпышачала гшы. ма-тывы і нават стыль літаратурных твораў. Гпл Оыў свослслблівы авангардны афіцыйны накірунак, які можа пашлць ржллмцый-ным канцэіггуалізмам. Новая эканамічная палітыкл (п>п) і яія-запая з ёю беллрусізацыя абудзілі новую творчую энсріім, падзеі на паўнакроўнае нацыянальнае адраджэнне. За непрацяглы пе-рыяд былі створаны важныя нацыянальныя кулыурныя і аснет-ныя ўстановы, у тым ліку універсітэт, Інбелькульт – правобраз будучай Акадэміі навук, дзяржаўны тэатр, дзяржаўныя і каапера-тыўныя выдавецтвы, газеты і часопісы, першая літаратурная ар-ганізацыя «Маладняк». Пачалося інтэнсіўнае культурна-нацыя-ыальнас будаўніцтва, што, бясспрэчна, абумовіла масавы прыток у літаратуру новых паэтычных талентаў і сапраўды бліскучы росквіт паэзіі, якая не перастае здзіўляць нас сёння багаццем мастацкіх фарбаў, глыбінёй і нечаканасцю вобразнай асацыя-тыўнасці, шматстайнасцю плыняў, што разбуралі дагматыку пра-леткул ьтаўскай афіцыёзнай паэтыкі, дэманстравалі майстэрскі ўзровень і спеласць нацыянальнай літаратуры.

Паэзію 20-х гадоў тварылі некалькі пакаленняў: старэйшыя паэты – класікі, стваральнікі «нашаніўскага» адраджэння: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля; тыя, хто пачаў фарміравацца да рэвалюцыі пад дабратворным уплывам «Нашай нівы», – Ц. Гартны, А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровіч; маладыя паэты, чыя творчая і грамадзянская свядомасць усталёўвалася на скры-жаванні дзвюх вялікіх ідэй – нацыянальнага адраджэння і рэва-люцыйнага псраўтварэння свету. Гэта была лідэрская група паэ-таў, заснавальнікаў «Маладняка», пазней «Узвышша», творчацсь якіх была пастаянна ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкі: У. Дубоў-ка, М. Чарот, А. Александровіч, А. Вольны, А. Дудар, Я. Пушча, У. Жылка, К. Крапіва, П. Трус, Т. Кляшторны, В. Маракоў, П. Глебка. Асаблівую ноту ў паэтычную сімфонію 20-х гадоў прыўносілі такія адметныя паэты, чый талент фарміраваўся ўнутры новых літаратурных аб'яднанняў («Маладняка», «Узвыш-ша»), як С. Дарожны, М. Багун, Я. Туміловіч, У. Хадыка, Ю. Лявонны, А. Моркаўка, П. Шукайла, Я. Пфляўбаум, Н. Мар-кава, А. Звонак, М. Лужанін, Я. Бобрык, С. Фамін.

Свой асаблівы \олас набыла ў 20-я гады жаночая паэзія. Вершаваныя радкі пераемніц Цёткі і К. Буйло неслі новае адчуванне жыцця, адлюстроўвалі радасныя настроі лершых год стваральнага нацыянальнага будаўніцтва, надавалі ўзнёслае гу-чанне тэме кахання. Жаночая паэзія стала адметнай фемінісцкай з'явай у літаратуры, арганічнай для паэтыкі і стылю 20-х гадоў, дзе ёсць і «бурліва-агністая песня», і «вечная сіняя даль», і «мінулыя чорныя дні». Але прысутнічала ў ёй і вечная тэма айчыны, якая жыватворчым духам заўжды акрыляла беларускую літаратуру. Жаночай паэзіі таксама ўласціва адчуванне трагічнасці Беларускага Шляху, грамадскія настроі адбіваліся ў ёй прачулым містычным лірызмам. Так, у вершы «Беларусь» Н. Вішнеўская апявае новую непакорную краіну, над якой «ззяюць ясныя дні», а ў пазнейшым лірычным вершы «Цешацца мяцеліцы рогатам і свістам» прысутнічае ўласцівае апошняй – трэці дзесяцігоддзя драматычнае прадчуванне блізкай асабістай і грамадскай ката-строфы. Яно было выклікана атмасферай інспіраванага дзяр-жаўнымі органамі наступу (спачатку ідэапагічнага, а потым прый-дзе час фізічных распраў) на ўсе праявы адметнасці нацыяналь-нага жыцця, які атрымаў красамоўную назву барацьбы з «нацыя-нал-дэмакратызмам». У паэзію пранікае адчуванне няпэўнасці і хісткасці грамадскага жыцця, неабароненасці чалавека перад паўстаўшым монстрам таталітарнай дзяржавы, якая ўзурпіравала права казаць ад імя рэвалюцыі і пралетарыяту. Такім адчуваннем небяспекі напоўнены і названы верш Н. Вішнеўскай:

Так гапосяць ветры над пустым прыноллем, Пад нагамі сцсжка–гурбы, буралом, Нс спяшайся, брацс, над тнаёю доляй Ноччу непагоднай завілі залом.

Паэтэса скарыстала вядомы купалаўскі вобраз, бо сапраўды ў той час «завіваўся залом» над усёй нацыянальнай культурай. 1 паэт Алесь Дудар – абаронца нацыянальнай самабытнасці пад-час «тэатральнай дыскусіі», адзін з аўтараў «Ліста трох» (разам з А. Александровічам і М. Зарэцкім), дзе абаранялася годнасць беларускіх пісьменнікаў і іх права карыстацца роднай мовай, толькі што ўзяўшы шлюб з Н. Вішнеўскай, неўзабаве будзе арыштаваны за апазіцыйны смелы верш «Пасеклі наш край папалам» і асуджаны на тры гады высылкі за межы Беларусі. Прадчуваючы яго долю, напісала гэты верш паэтэса, але ён закранаў праз асабістае грамадскую атмасферу тагачаснага жыцця.

У агульных рысах развіццё паэзіі ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях, кожная з якіх адроз-нівалася сваімі стылёвымі парадыгмамі (традыцыйнай і авангар-дысцкай) і тэматычнымі дамінантамі: нацыянальна-адраджэнс-кай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плыні грунтаваліся на адпаведных грамадскіх ідэалагемах, кожная:і якіх па-свойму прадвызначала сутнасныя мадэлі Беларусклга Шляху, то суда-кранаючыся, то рэзка палемізуючы паміж сабой. Калі канон пралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнага канцлггуалізму ад-люстроўваў афіцыйную ідэалогію партыйнага кіраўпіцтва, то на-цыянальна-адраджэнская стылёвая мадэль захоўнала арыенцір на нашаніўскую традыцыю, спавядала ідэю Беларускага Інтэг-ральнага Рэнесансу (тэрмін Г. Гарэцкага) і адчувала смбс пе-раемніцай яшчэ больш ранніх нацыянальных традыцый, звяза-ных з культам Айчыны, вольнасці і «краёвага» патрыятызму ў творах А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Гэ-та была, можна сказаць, новая мадэль «адраджэнскага рамантыз-му», прыхільнікі якой у новых гістарычных умовах паэтычна прарочылі яшчэ не здзейсненае, але такое доўгачаканае нацыя-нальнае адраджэнне. Адэптамі тут былі перадусім Я. Купала, Я. Колас, 3. Бядуля. Для маладзейшага пакалення ўзорам на-цыянальнага духу і дасканаласці формы была ў межах адзнача-най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча, што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформы згуртавання «Узвышша».