Смекни!
smekni.com

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі (стр. 2 из 2)

Павел I, які заняў трон у лістападзе 1796 г., з палітычных меркаванняў змяніў палітыку ў дачыненні да Рымска-каталіцкага касцела і Уніяцкай царквы. Уніятам было дазволена вярнуцца ў сваю веру. 90 працэнтаў іх выкарысталі такую магчымасць. Павел I у 1798 г. узнавіў, акрамя Полацкай, яшчэ Луцкую і Брэсцкую епархіі. Ен падпарадкаваў Уніяцкую царкву ў Расіі Рымска-Каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У першай чвэрці XIX ст. Уніяцкая царква на Беларусі і Украіне знаходзілася ў адносна спакойным становішчы.

Пачынаючы з 1826 г., урад Мікалая I пачаў наступ на Уніяцкую царкву ў Расійскай імперыі з мэтай яе ліквідаваць. У кастрычніку 1827 г. былі запланаваны сакрэтныя меры для паступовага пераводу ўніятаў у праваслаўе. Указам ад 22 красавіка 1828 г. была створаная самастойная Грэка-каталіцкая ўніяцкай калегія для падрыхтоўкі далучэння ўніятаў да Рускай Праваслаўнай царквы. Галоўную ролю ў далучэнні адыграў Іосіф Сямашка, з 1833 г. літоўскі уніяцкі епіскап, які яшчэ ў 1827 г. прапанаваў ураду план ліквідацыі Уніяцкай царквы, а яшчэ раней прасіўся, каб яго прынялі ў праваслаўе. Зламаўшы супраціўленне ўніяцкага духавенства паліцэйскімі мерамі (частка святароў, нязгодных далучыцца да Праваслаўнай царквы, была выслана ў Сібір, частка - у манастырскія турмы ў Расію або турмы на Беларусі), а таксама метадам подкупу (раздача багатых прыходаў, узнагарод, грашовых сум), І.Сямашка з дапамогай шэфа корпуса жандараў графа А.Х.Бенкендорфа, у ведамстве якога былі складзены адпаведныя паперы, падрыхтаваў ліквідацыю Уніяцкай царквы.

12 лютага 1839 г. у Полацку адбыўся сабор Уніяцкай царквы, на якім падабраныя загадзя ўдзельнікі аднадушна прынялі саборны акт аб далучэнні Уніяцкай царквы да Рускай Праваслаўнай царквы і накіравалі прашэнне аб гэтым Мікалаю I. Цар 25 сакавіка 1839 г. зацвердзіў саборны акт. У праваслаўе было пераведзена больш за 1170 тысяч чалавек. Аднак больш за 543 тысячы адмовілася ад пераходу і прынялі рымска-каталіцкае веравызнанне. Значная частка уніятаў (асабліва ў Віцебскай губерні) не прызнала акту ліквідацыі сваёй царквы. Жыхары соцень вёсак адмаўляліся прызнаваць праваслаўных святароў. Паліцыя карала іх з усей жорсткасцю. У 1875 г. была ліквідавана унія на тэрыторыі каралеўства Польскага (у складзе Расіі).

Іслам

На землях Беларусі іслам вызнае татарскае насельніцтва. Татарскія пасяленцы на беларусі доўгі час захоўвалі сваю сацыяльна-племянную арганізацыю, традыцыйныя звычаі, абрады, вераванні і адрозніваліся ад мясцовага насельніцтва асаблівасцямі матэрыяльнай культуры. З другой палавіны ХVІІ ст. ў татарскім асяроддзі знікаюць племянныя адрозненні, татарскія пасяленцы ўсе часцей прымаюць беларускія прозвішчы, карыстаюцца беларускай або польскай мовай. Разам з тым, яны захавалі рэлігію — мусульманства суніцкага толку.

У канцы ХІV стагоддзя з’явіліся ў Беларусі першыя мячэці. У 1591 годзе у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тысяч татар, якія мелі амаль 400 мячэцяў. У ХVІІ ст. мусульмане трапілі пад уплыў каталіцкай царквы, іх колькасць зменшылася да 30 тысяч. Працэс адыходу ад іслама беларускіх татар працягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897 г. у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губерніях пражывала 13 877 мусульман.У ХІХ ст. на Беларусі дзейнічала да 15 мячэцяў (Мінск, Навагрудак, Гродна, Слонім, Мір, Клецк, Іўе і інш.), дзе служылі татарскія мулы, якія падпарадкоўваліся Крымскай (Таўрычаскай) муфтыі. Частка беларускіх татар прыняла хрысціянства, але захоўвала самабытныя рысы ў гаспадарчым жыцці, хатнім побыце, нродным адзенні.

Іудаізм

ХАСІДЫЗМ (ад стараж.-яўр — набожны), рэліпйна-містычны рух у іудаізме.Узнік у 1-й палове 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсей Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусветнага яўрэйства. У аснове веравучэнння хасідызму — спалучэнне элементаў рабізму і Кабалы(Іудзейскай містыкі). Яго заснавальнік І. Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегауць роспачы І заняпаду без скрупулезнага выканання абрадаў і глыбокага вывучэння Талмуда,як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.

На Беларусь хасідызм пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыцыйнага рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А. Карлінскі), які заснаваў тут 1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра белруска-літоўскіх хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэлігійнай дагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак ў хасідызме — Хабад. Буйныя цэнтры. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мястэчку Адмур Гродзенскай губерніі і інш. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў расійскім яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і хасідызм заняў легальнае месца ў рэлігійным жыцці яўрэяў Беларусі.

Пратэстантызм

Пратэстантызм — адно з накірункаў хрысціянства. Пачаў распаўсюджвацца на беларускіх землях з 30-х гадоў ХVІ стагоддзя у форме такіх яго накірункаў, як лютэранства (вучэнне прафесара багаслоўя Вітэнбергскага універсітэта Марціна Лютэра) і кальвінізм (вучэнне французскага тэолага Жана Кальвіна). Лютэранства прыйшло на Беларусь дзякуючы місіянерам з Германіі, Прусіі, Лівоніі, Полшчы. Спачатку яно стала распаўсюджвацца у тых гарадах, дзе пераўзыходзіла нямецкае і латышскае насельніцтва. Вядома, напрыклад, аб стварэнні лютэранскай абшчыны у Вільна(1530 г.). Пазней такія ж абшчыны узніклі у Гродне, Мінску, Віцебску, Магілеве. Яны былі нешматлікімі і аб’ядноўвалі у асноўным этнаканфесіянальныя групы Замежнага паходжння.

Значна большае уздзеянне, чым лютэранства, на канфесіянальную сітуацыю у Беларусі аказаў кальвінізм, прыйшоўшы са Швейцарыі. Адным з ініцыятараў распаўсюджвання менавіта гэтага напрамку пратэстантызма на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стаў канцлер ВКЛ Міхаіл Радзівіл Чорны. У 1553 годзе ен, прыняўшы вучэнне Кальвіна, стаў прапаведваць яго у сваіх уладаннях. Акрамя Вільна, ен адкрыў малітоўныя дамы у Нясвіжы, Клецку, Оршы. З яго ўзялі прыклад і іншыя магнацкія роды — Сапегі, Хадкевічы, Валовічы, Пацы і г.д., а таксама большасць залежнай ад іх шляхты. Да канца 1550 года кальвінісцкія абшчыны існавалі практычна ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Пры кожнай абшчыне меўся храм, школа, часта — шпіталь, тыпаграфія. Арганізацыйна усе абшчыны групаваліся у шасці акругах-рэгіенах: Навагрудскім, Рускім, Брэсцкім, Віленскім, Жмуцкім. Чатыры першыя ахапілі усю тэрыторыю Беларусі і Віленшчыну. Кіраўніцтва абшчынамі ажыццяўлялася праз суперінтэндантаў і сіноды.

У 1560-я гады з кальвінізма выдзеліўся накірунак, прадстаўнікі якога атрымалі назву арыян, ці антытрынітарыяў. Яны адмаўлялі Святую Троіцу, таінства, боскую прыроду Хрыста, прызнавалі толькі адзінага Бога. Яны выступалі за ліквідацыю прыгоннай залежнасці сялян, за сціплую і бедную цэркву, ураўненне правоў усіх сасловій. Сацыяльная завостранасць вучэння арыян вызвала абурэнне феадальнай эліты, пад уздзеяннем якой у сярэдзіне ХVIIcтагоддзя іх пачалі выцясняць з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Раскол і аслабленне рэфармацыйнага руху, наступства контррэфармацыйнага прывяло да таго, што пратэстантызм паступова прыйшоў у заняпад. Магнаты і шляхта, якія дагэтуль іспавядалі пратэстантызм, сталі пераходзіць у каталіцтва. Наступны штуршок развіццю пратэстанцкай цэрквы, далі новыя накірункі пратэстантызму, з’явіўшыяся на беларускіх землях у пачатку ХХ стагоддзя. Найбольшае распаўсюджванне атрымаў баптызм. Акрамя яго сталі з’яўляцца евангелісты, пяцідзесятнікі, адвенцісты і г.д.

Стараверы

Стараверы — назва шэрагу этнаканфесіянальных груп рускага насельніцтва. З’яўленне старавераў звязана з расколам рускай праваслаўнай царквы ў сярэдзіне XVIIст. Прыхільнікі «старой веры», якія выступілі супраць рэформы патрыярха Нікана, падвергліся ганенням царскіх улад і афіцыйнай царквы. Ратуючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалі на Урал, у Сібір, за межы Расіі, у т. л. у Рэч Паспалітую. На Беларусі паявіліся ў 2-й палове XVII —1-й палове XVIIст. Галоўнае паселішча — Ветка (цяпер Гомельская вобл.). У 1735 і 1764 гадах Ветка была зруйнавана царскімі войскамі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі (канец XVII ст.) уціск на старавераў паменшыўся. Нягледзячы на прыналежнасць да розных сектанцкіх плыняў (федасееўцы, піліпаўцы, папоўцы і інш.), яны ўтварылі аднародную этнічную групу, замкнёнасць якой узмацнялася канфесіянальнай адасобленасцю.

У дарэвалюцыйны час стараверы складалі значную частку (да 1863 года пераважную большасць) рускага насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць у пачатку 1860-х г.— звыш 34 тыс. чалавек (1,1 % насельніцтва Беларусі), у 1897 — 63 тыс. (0,98%), у 1913 — каля 98 тыс. (1,1 %). Найбольш шматлікія групы ў сярэдзіне 19 ст. пражывалі ў Гомельскім (звыш 11 % насельніцтва), Віцебскім (6,6 %), Полацкім (5,8%), Сенненскім (2,9%), Дзісенскім (2,3 %), Бабруйскім (2,2 %) і Барысаўскім (1,4 %) паветах. Каля 28 % старавераў жыло ў гарадах. Займаліся пераважна земляробствам, рамяством і гандлем.

Царскі ўрад не лічыў стараверства асобнай канфесіяй. Аднаверства разглядалася як крок да праваслаўя. Адносіны паміж стараверамі беларуска-літоўскіх губерняў, мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам праваслаўнай царквы былі даволі спакойныя. Стараверскае насельніцтва жыло абасобленна і не выклікала, за рэдкім выключэннем, стычак. Але на яго распаўсюджваліся ўсе тыя рэпрэсіўныя указы царскагаўрада, якія тычыліся старавераў унутраных губерняў Расійскай імперыі.