Смекни!
smekni.com

Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860–1890 гг. (стр. 2 из 3)

Кантынгент чыноўнiкаў у Беларусi другой паловы XIX ст. фармiраваўся ў асноўным за кошт прысланых з унутраных губерняў Расii дзяржаўных служачых. З 1863 г. па 1865 г. у беларускiх губернях было прызначана на службу звыш 4600 новых чыноўнiкаў. Пераважная большасць з iх з’яўлялася ураджэнцамi велiкарускiх губерняў. З мэтай “утрымання” запрошаных чыноўнiкаў на новым месцы iм на iльготных умовах прадавалiся казёныя i канфiскаваныя маёнткi, устанаўлiвалiся павышаныя аклады. Так, у 1866-1873 гг. у Вiленскай, Мiнскай i Гродзенскай губернях 300 чыноўнiкаў купiлi 320 зямельных уладанняў агульнай плошчай 146,3 тыс. дзесяцiн. Наогул, служба ў заходняй частцы Расiйскай iмперыi лiчылася найбольш заахвочваемай i прывiлеяванай. Праўда, далёка не заўсёды прынятыя iльготы апраўдвалiся. Нярэдка губернатары скардзiлiся на тое, што прыезжыя чыноўнiкi былi часта не лепшых маральных i прафесiйных якасцяў. Ахвочымi да прапанованых прывiлеяў былi чыноўнiкi авантурыстычнага складу i не стваралi аўтарытэту расiйскiм уладам сярод мясцовага грамадства.

Росту аграрнай перанаселенасцi ў беларускай вёсцы садзейнiчала iснаваўшае абмежаванне з боку ўлад перасяленне сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi, якое праводзiлася з мэтай захавання рабочай сiлы i ўмацавання “рускага элемента” у беларускiх губернях за кошт праваслаўнага сялянства.

Урадавая палiтыка ў дачыненнi дваранства Беларусi змянялася ў залежнасцi ад нацыянальна-канфесiйнай прыналежнасцi яго прадстаўнiкоў, пашырэння польскага нацыянальнага руху i рэвалюцыйнага руху ў Расii, змен у адносiнах да дваранства, да урадавых мерапрыемстваў, асаблiва рэалiзацыi рэформы 1861 г. i аграрнага заканадаўства[6].

Першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. вызначалiся недаверам дваранства урада да каталiцкага дваранства, рэпрэсiўнымi мерамi ў сферы землеўладання i землекарыстання (што ўжо было азначана вышэй), некаторым абмежаваннем саслоўных правоў. Мясцовае дваранства ўрада было як бы падзелена на часткi. Большасць каталiцкага веравызнання, палякi — лiчылiся недабранадзейнымi ў палiтычных адносiнах, меньшасць — праваслаўнага веравызнання, нямецкiя памешчыкi, дваране прыбалтыйскага паходжання — былi прызнаны апорай самадзяржаўя.

Пасля паўстання 1963 г. урад вярнуўся да палiтыкi прыпiскi да падатковых саслоўяў бяззямельная i неаселай шляхты, праявiўшай актыўнасць у нацыянальным руху. У новых правiлах 1864 г. былi абцяжараны шляхi падцверджання шляхтай сваёй дваранскай годнасцi, што выклiкала некаторае скарачэнне колькасцi прадстаўнiкоў вышэйшага саслоўя. У губернях была прычынена дзейнасць саслоўных выбарных органаў, а таксама зачынены дваранскiя вучылiшчы, заканчэнне якiх давала права паступаць на дзяржаўную службу. У дваранскiя вучылiшчы паступалi дзецi маламаёмаснай шляхты, выклiкаўшай у ўрада асаблiвую заклапочанасць сацыяльнай актыўнасцю. Уведзены былi абмежаваннi пры паступленнi католiкаў у вышэйшыя i сярэднiя навучальныя ўстановы. На тэрыторыi Беларусi захоўвалася ваеннае становiшча. Дваранства ў час яго дзеяння мела права збiрацца разам па некалькi чалавек, нават на сямейныя ўрачыстасцi, без асобага дазволу мясцовых урад. Захоўвалiся штрафы i кантрыбуцыйныя зборы, якiя спачатку накладвалiся бескантрольна i пераўтварылiся ў крынiцу дадатковых даходаў мясцовых улад, а па распараджэнню з 1866 г. накладвалiся толькi са згоды губернатара i генерал-губернатара[7].

Пасля адмены ваеннага становiшча заходнiх губерняў меў пэўныя хiстаннi ў сваёй палiтыцы ў дачыненнi дваранства. Але ў канечным вынiку, адмовiўшыся што-небудзь змянiць у сферы абмежаванняў у адносiнах да каталiцкай часткi дваранства, урад абмежаванняў у адносiнах да каталiцкай часткi дваранства, урад пайшоў па шляху выключэнняў з правiла, вызваляў ад дзеяння закона асобных дваран, прадстаўляючы гэта як акт асаблiвай мiласцi. Такiм чынам, улады стрымлiвалi незадаволеных i задавальнялi тых, з якiмi былi зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве цi якiя iшлi на супрацоўнiцтва. Праўда, спачатку на дробныя уступкi ўрад пайшоў. У 1867 г. было дазволена замянiць прадвадзiцеляў дваранства, якiя не мелi маёнткаў у краi, на мясцовых рускiх цi праваслаўных памешчыкаў. Акрамя таго, у 1867 г. былi спынены ўсе незавершаныя следчыя справы па ўдзелу ў паўстаннi, а высланым у адмiнiстрацыйным парадку з Царства Польскага i заходнiх губерняў было дазволена вяртаць i пасяляцца ў Царстве Польскiм[8].

Пачынаючы з канца 60-х гг. XIX ст. урад палiчыў магчымым змянiць адносiны ў дачыненнi каталiцкай царквы i выдання польскай лiтаратуры. Не адмяняючы уведзенных абмежаванняў, урад вырашыў пазбягаць дзеянняў, якiя б маглi быць расцэнены як ганеннi на каталiцкую царкву. Закрыццi касцёлаў i каплiц адбывалiся з вялiкай перасцярогай. У мясцовым друку адкрытыя нападкi на католiкаў. Аднак мясцовая адмiнiстрацыя не адмовiлася ад пiльнага нагляду за каталiцкiмi святарамi i за зместам iх пропаведзяў. Па-ранейшаму не дазвалалася ксяндзам пакiдаць свае прыходы без дазволу мясцовых улад, забаранялiся духоўныя працэсы, якiя былi ўстаноўлены каталiцкай царквой. Праяўленнем некаторай лаяльнасцi ў канфесiйным пытаннi было выклiкана ўзнiкненнем зацiкаўленасцi ўрада ў саюзе з мясцовым каталiцкiм дваранствам для ўмацавання сваёй сацыяльнай апоры.

Пачынаючы ў сярэдзiне 1869 г. у беларускiх губернях аднавiлi выданне кнiг на польскай мове. У 70-х гг. XIX ст. з дазволу вiленскага цэнзара былi выдадзены 254 кнiгi на польскай мове, галоўным чынам на рэлiгiйную тэматыку. Пры неабходнасцi невялiкiя падачкi мясцоваму дваранству ўрадавымi коламi маглi быць вытлумачаны як першы крок да поўнага задавальнення iх памкненняў у замен на адмову змагацца за адраджэнне Польшчы[9].

У час палiтычнай рэакцыi пачатку 90-х гг. XIX ст. ва ўмовах узмацнення палiтыкi велiкадзяржаўнага шавiнiзму урад i мясцовая адмiнiстрацыя адыходзяць ад палiтыкi папярэднiх гадоў. Каталiцкае дваранства зноў пачало ўспрымацца як ненадзейны саюзнiк. Папярэдняя палiтыка была аб’яўлена памылковай i здрадай “рускай справе” у Беларусi. Па загаду вiленскага генерал-губернатара I.С. Каханава ў 1884-1885 гг. большасць чыноўнiкаў каталiцкага веравызнання зноў была звольнена i заменена на рускiх. Да 1888 г. былi зменены ўсе прадвадзiцелi дваранства з лiку мясцовых каталiцкiх землеўладальнiкаў на рускiх дваран, многiя з якiх не мелi зямельнай уласнасцi ў Беларусi.

Былi спробы нават зачынiць таварыствы сельскiх гаспадароў у сувязi з тым, што там, на думку расiйскiх улад, кiравалi справамi “польскiя” землеўладальнiкi. Мясцовыя ўлады ўзмацнiлi дыскрымiнацыйныя меры ў дачыненнi каталiцкага дваранства, не дапускалi парушэнняў абмежавальных законаў у сферы землеўладання i землекарыстання католiкаў i яўрэяў.

У залежнасцi ад змен адносiн улад да дваранства Беларусi адбывалiся перемены ва ўрадавай палiтыцы ў дачыненнi да сялянства.

Адмена ва ўмовах паўстання 1863 г. часоваабавязаных адносiн сялянства i перавод яго ў разрад уласнiкаў прымусiлi ўрад тэрмiнова вырашаць пытаннi забеспячэння сялян палiвам, размежаванне памешчыцкiх i сялянскiх угоддзяў, а таксама сервiтутнае пытанне. Памешчыкi пасля адмены часоваабязанага стану нярэдка пераставалi забяспечваць сялян i лiчылi, што апошнiя трацiлi права на сервитуты. У 1863 г. урад быў зацiкаўлены ў спакоi вёскi i ў сувязi з гэтым пайшоў на ўступкi сялянству. Адпаведна распараджэнню вiленскага генерал-губернатара за сялянамi захоўвалася права атрымання палiва ад памешчыкаў па ўстаноўленай плаце цi за павiнасцi. Урад забаранiў таксама ў Беларусi i Лiтве абавязковае размежаванне ўгоддзяў па жаданню аднаго толькi памешчыка i захаваў за сялянамi права на сервiтуты. Пасля 1864 г. калi паўстанне станавiлася ўсё больш аддаленай гiстарычнай падзеяй урад спынiў уступкi сялянству.

Ужо ў канцы 60-х гг. мясцовая адмiнiстацыя прапанавала ў выпадках несупадзення памераў надзелаў сялян у сапраўдансцi i паводле выкупнога акту браць за аснову памер падзелу адпаведнага выкупнога акту, што фактычна пазбаўляла беларускiх сялян права на iх дарэформены надзел.

Сялянам прапаноўвалася заключаць пагадненнi з памешчыкамi аб перадачы iх лiшкаў зямлi супраць выкупных дакументаў за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такiм выпадку, складаўся дадатковы акт. У выпадку, калi землеўладальнiк не пагаджаўся на вяртанне зямлi, то яе адразалi ў карысць памешчыка.

На рубяжы 70-80 гг. урад зноў правёў некаторую гнуткасць у сялянскiм пытаннi i ўлiчыў некаторыя бескрыўдныя для памешчыкаў патрабаваннi сялян.

Не парушаючы правоў памешчыкаў у канцы 70-80-х гг. XIX ст. была зменена падатковая сiстэма, устаноўлены абавязковы выкуп зямлi для ўсiх сялян. За мэтай змяншэння малазямелля спрабавалi стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землi i арганiзаваць крэдыт для набыцця зямлi. Акрамя таго, прадугледжывалася лiквiдацыя сервiтутаў i ўладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельнiцтва. У 1882 г. быў створаны Сялянскi пазямельны банк з мэтай арганiзацыi крыдыту для сялян, аказання дапамогi ў набыццi зямлi. У 1886 г. у Мiнску было адчынена аддзяленне гэтага банку, што з вялiкай надзеяй было сустрэта лiберальнымi коламi мясцовага грамадства. Аднак не вельмi выгадна было карыстацца паслугамi банку нават заможным сельскiм жыхарам. З-за вялiкiх працэнтных ставак дорага абыходзiлася зямля, купленая праз банк, у параўнаннi з яе рынкавым коштам.

Сяляне былi абцяжараны вялiкiм выкупнымi плацяжамi i подацямi. У сувязi з гэтым неаднаразовы ўздымалася пытанне аб спiсаннi нядоiмак. 21 лютага 1884 г. быў прыняты закон, паводле якога знiжалiся выкупныя плацяжы з сялян Магiлёўскай i беларускiх паветаў Вiцебскай губерняў. Па закону 18 мая 1882 г. у Расiйскай iмперыi паступова адмянялася падушная подаць[10].

У 70-90-х гадах у адносiнах да сялянства для карысцi памешчыкаў праводзiлася палiтыка стрымлiвання паўперызацыi вёскi, ускладення адрыву ад зямлi сялянства, захавання сельскай грамады. На гэта былi нацэлены закон 14 снежня 1893 г. аб неадчужэннi сялянскiх надзельных зямель i закон аб сельскагаспадарчых рабочых ад 12 чэрвеня 1896 г. якiя часткова аднавiлi пазаэканамiчную залежнасць сялян ад памешчыкаў.