Смекни!
smekni.com

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі (стр. 4 из 5)

Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гавары-лася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэхнічнага пра-грэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні наву-кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацы-яльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі.

На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці трады-цыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэн-не праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфектыўнасці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выкон-валася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў ме-ханізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.

У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацый-нага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн працоўных.

Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасці памiж новымi магчымасцямi у развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi усiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.

5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы

Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўлас-насць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыў-ным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці і незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях.

Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 гг., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прадпрыемствы і адначасо-ва падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегада-выя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8, 3 %, у 1981-1985 гг. – 5, 6%, прадукцыі прамысловасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7, 4 і 5, 3 %. Па-другое, сучасны ўзро-вень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталяван-ня і тэхналогій у іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхіль-нага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся яго магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў.

Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнгай сферы. Нягле-дзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» у Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала.

Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі гра-мадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жы-хара зрабіліся не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта ад-значыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяль-ных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падат-ковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя да-ходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162 %, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3, 7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Сацыялістычнай працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам «Дзяўчаты, за трактар!» Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.

Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чар-гі. Да сярэдзіны 1980–х гг. амаль 30 % беларускіх сем’яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяўляў сабой каштоў-насць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выка-наўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць «не-перспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўве-дзена нарміраванне продажу асобных прадуктаў.

У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праб-лему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малоч-най жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягле-дзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд скла-далі, адпаведна, 14 і 12 %.

Разам з тым пасля перажытой вайны, якая здавалася беларусам настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі сацыяльнае, а і па-літычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду заставалася дастаткова стабільным.

6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай

Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жы-лых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Пад тысячы кіламетраў ліній электрапера-дач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зямля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Улады па-ранейшаму ставіліся да прыроды і чалавека як да сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў.

Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану бела-рускай прыроды, былі навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Пасля прыняцця ў 1961 г. адпаведнага зако-на вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад яго нагляд. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя.

У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага таварыства аховы прыроды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля праф- саюзаў арганізацыю. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў паста-нову аб ахове помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэд-кіх парод дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. «Красной книги СССР» пад дзяржаўную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны.

Варта адзначыць, што мерапрыемствы КПБ і Саўміна ў гэтым накірунку не былі паслядоўнымі. З аднако боку, узняўшы праблему аховы прыроды, улады знялі з сябе цяжар адказнасці, пераклалі яго на ўвесь народ і працягвалі сваю гаспадарчую дзейнасць практычна нязменнай. Так, курс КПСС на хімізацыю эканомікі найбольш плённа ажыццяўляўся на Беларусі. 80-90 % прадукцыі хімічных прадпрыемст-ваў вывозілася за межы рэспублікі.

Маса шкодных рэчываў выкідваліся ў паветра металургічнымі цэхамі МАЗа, МТЗ, БелАЗа і інш. прадпрыемстваў. Сотні прамысловых прадпрыемстваў будаваліся без уліку інтарэсаў людзей і клопату аб іх здароўі. Таму экалагічнае становішча ў «флагманах вялікай хіміі» – Мінску, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Салігорску, Светлагорску і іншых гарадах рабілася неспрыяльным. Невыпадкова, што ў 1973 г. ЦК КПБ i Савет Міністраў БССР прынялі чарговую пастанову «Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі». Да часу ўвядзення ў дзеянне ў 1971-1975 гг. 250 ачышчальных збудаванняў кожныя суткі Светлагорскі цэлюлозны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы, Гомель-скі суперфасфатны і іншыя гіганты «вялікай хіміі» скідвалі ў рэкі да 900 тыс. м3 шкодных рэчываў. Соль з адходаў калійных камбінатаў у Салігорску, ссыпаных у тэрыконы, разносілася ветрам па сельскагаспадарчым угоддзям усяго раёна.