Смекни!
smekni.com

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст. (стр. 3 из 3)

Усе арыштаваныя былі размеркаваны па арганізацыях: "Арганізацыя правых" (кіруючыя работнікі партыйных і са-вецкіх органаў), "Бундаўска-сіянісцкая арганізацыя", "Нацыянал-фашысцкая арганізацыя", "Трацкісцка-зіноўеўская арганізацыя", "Шпіёнска-паўетанцкая арганізацыя", "Эсэраўская арганізацыя". Было асуджана болыы за 2 570 чалавек, у тым ліку такія відныя кіраўнікі рэспублікі, як старшыні СНК БССР М. Галадзед і Д. Валковіч, сакратар Савета нацы-янальнасцей ЦВК СССР А. Хацкевіч, сакратары ЦК КП(б)Б М. Гікала, В..Шаранговіч, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і многія іншыя кіруючыя работнікі партыйнага, савецкага і гаспадарчага апарату рэспублікі. Ііа колькасці асуджаных гэт самая буйная "справа", сфабрыкаваная НКУС БССР. Абса лютная большасць асуджаных загінула ў сталінскіх канцлагерах. У 1955—1989 гг. большасць з іх была рэабілітавана.

У выніку палітычных рэпрэсій, чысткі, праверкі і абмену партдакументаў колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 65 040 чалавек у 1933 г. да 24 549 чалавек у чэрвені 1937 г. У 1933—1936 гг. прыём у партыю не праводзіўся.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939— 1940 гг. пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Колькасць усіх ахвяр палітычных рэпрэсій дакладна не-вядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек. У Беларусі, паводле няпоўных падлікаў, бо многія дакумеыты не захаваліся, у 1917—1953 гг. ахвярамі палітычных рэпрэеій сталі каля 600 тыс. грамадзян. 3 іх 250 тыс. асуджаны судовымі ці пакараны рашэннямі пазасудовых органаў ("двоек", "троек", асобых нарад, калегій АДПУ, НКУС, Мшістэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я гг. рэпрэ-сіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. "рас-кулачаных" сялян і членаў іх сямей. У 1917—1953 гг. да вышэйшай меры пакарання прысуджаяа 358 686 чалавек. Най-большы размах палітычныя рэпрэсіі мелі ў 1937—1938 гг. Яны спыніліся толькі пасля смерці I. Сталіна. Усяго з 1954 да пачатку 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій. Сімвалам трагедыі беларускага і іншых народаў, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, сталі Курапаты — адно з месц масавага расстрэлу ахвяр сталінізму. Палітычныя рэпрэсіі сунраць невінава тых — самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму.

Разам с тым варта паставіць пытанне: ці ўсе рэпрэсірава ныя ў 1920—1930-х гг. былі бязвінна пакараны? Безумоўві не. Былі і шкоднікі, і шпіёны, і дыверсанты. Але сапраўднымі ворагамі народа былі тыя партыйныя, савецкія, ваенныя работнікі, кіраўнікі карных органаў, хто арганізоўваў масавы палітычны тэрор. У Беларуеі гэта першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей, старшыні АДПУ — НКУС Б. Берман, Л. Закоўскі, I. Ляплеўскі, А. Наседкін, Р. Рапапорт і многія іншыя. Яны зрабілі сваю чорную і брудную справу, а затым і самі сталі над дула рэвальвера сваіх учарашніх паплечнікаў. Пазней наступіла і іх чарга развітацца з жыццём.

Канстытуцыя БССР 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя "перамогшага сацыялізму".

У пэўнай ступені гэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннем дзяржаўнай уласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпамі цэнтралізаванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту, якую рэальна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яе кіраўніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмай кіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны.

Усё гэта давала рэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы. Напрыклад, Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была пры-нята Надзвычайным XIIУсебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстыту-цыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Канстытуцыя складалася з 11 глаў і 122 артыкулаў. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саве-ты складалі палітычную аснову рэспублікі. Фактычна ж не ваветы, а партыйныя органы і арганізацыі былі палітычнай асновай у СССР.

Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма эканомікі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вы-творчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Фактычна была адна форма — дзяржаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджаліся вынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнага гандлю. УКанстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР, дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднак рэалізаваць яго БССР і іншыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульных рысах не пазначаўся механізм выхаду э СССР. Фактычна СССР быў не саюзнай, а унітарнай дзяржавай.

Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна аясыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партый-ных і дзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволе-нае мерапрыемства сваім вынікам непазбежна мела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца без папярэдняй цэнзуры.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дыс-цыпліну, прытрымлівацца правіл еацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасдь не толькі абвяшчаліся Канстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовымі органамі ("двойкі", "тройкі", асобыя нарады, калегіі і г.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнага пакарання маглі быць прысуджаны нават ненаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкі мелі месца.

Супярэчлівы характар насіла і новая структура органаў улады. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады ўжо станавіў-ся не Усебеларускі з'езд Саветаў, як раней, а Вярхоўны Савет Беларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перы-яд паміж сесіямі - Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыя і мясцо-выя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Ад-маўленне ад класавага падыходу, адмена рознаі а віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, на класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі, фактычна "выбары без выбару". Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было "гарантавана" пажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы. Канстытуцьш зацвердзіла сімвалы беларус-кай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэс-публікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Канстытуцыю КССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г.

Спісак выкарыстанай літаратуры

1. Гісторыя Беларусі, ч. 2, Мінск, РІВШ БДУ,2002г.

2. Гісторыя Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2006г.

3. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.

4. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

5. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. –Мн.:Выш. шк., 2006.

6. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.

7. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3