Смекни!
smekni.com

Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР (стр. 1 из 2)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Пракопчык Г.

Мiнск, 2007


Цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзенных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У другой палове 20-х гадоў тэмпы сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі замаруджвацца. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71,5%. Крызіс хлебанарыхтовак узнік як вынік рыначных хістанняў, а не як адлюстраванне крызісу сельскагаспадарчай вытворчасці. Безумоўна, скарачэнне дзяржаўных нарыхтовак збожжа стварала пагрозу планам прамысловага будаўніцтва, ускладняла эканамічнае становішча, абвастра-ла сацыяльныя канфлікты ў горадзе і вёсцы.

Па праблеме ўзнікнення крызісу збожжанарыхтовак і шляхоў яго пераадолення выявіліся карэнныя разыходжанні ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся "кулацкай стачкай": "Мы маем ворагaў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга забываць... ні на адну хвіліну". Шляхі ў пераадоленні цяжкас-цей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.

Прапановы Бухарына аб выхадзе з крызісу на шляхах нэпа (адмова ад "надзвычайных мер", захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі, развіццё гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму. Перавод сельскай гаспадаркі на шляхі буйной абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння збожжавай праблемы і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага Савецкай улады.

У Беларусі прыхільнікам так званых "праваўхілісцкіх" тэорый былі навешаны жорсткія палітычныя ярлыкі "прышчэпаўцаў" і "кіслякоўцаў" (прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі І.А. Кіслякоў). Іх абвінавачвалі ў ідэі 'насаджэння хутароў, кулацкіх гаспадарак, недаацэнцы склада-най машыннай тэхнікі, перспектыў калгаснасаўгаснага будаўніцтва. Пры гэтым зусім забываўся той факт, што савецкае заканадаўства дапускала свабодны выбар формаў земле-карыстання. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых "правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі.

Барацьба з правым ухілам суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі, наступленнем на кулака. "Тэарэтычным" яго абгрунтаваннем з'явіўся артыкул Сталіна "Год вялікага пера-лому", апублікаваны 7 лістапада 1929 г. У ім сцвяржалася, што ў калгасы быццам пайшлі асноўныя, серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана "рашаючая перамога" (на самай справе ў калгасах тады знаходзілася 6-7% сялянскіх гаспадарак).

Пасля лістападаўскага Пленума ЦК УКП(б) 1929 г. пачалося нарошчванне тэмпаў калектывізацыі. Калі ў лістападзе 1929 г. у калгасах Беларусі знаходзілася 77,7 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі складаў 9,8%, то ў пачатку 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, уцягнутых у калгасы, была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектывізацыі ўзняты да 20,9%. На працягу месяца, такім чынам, паказчыкі павялічыліся больш чым удвая.

5 студзеня 1930 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову "Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву". Да восені 1930 г. калектывізацыю прадугледжвалася завяршыць у важнейшых збожжавых раёнах краіны, да восені 1931 - вясны 1932 гг. у асноўных раёнах і ў цэлым па Саюзу - на працягу пяцігодкі. Нягледзячы на тое, што Беларусь не адносілася да вытворцаў збожжа, студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. Болыш таго, у лютым 1930 г. Бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы 75-80% сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.

Для правядзення калектывізацыі ў вёску былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных, якія не ведалі патрэб сялян, чынілі яшчэ большае самавольства, чым мясцовыя ўлады. На кіруючыя пасады у калектыўныя гаспадаркі былі пастаўлены рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Растлумачальная і арганіза-цыйная работа падмянялася грубым націскам, iагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Раскулачваць пачалі не толькі кула-коў, але і сераднякоў - тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. Найгрубейшыя скажэнні дапускаліся пры абагульненні сродкаў вытворчасці. Узровень калектывізацыі імкліва павышаўся. Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларусі ў калгасах налічвалася 457,7 тыс. сялянскіх гаспадарак 58% іх агульнай колькасці.

Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў сталі масавая незадаволенасць і адкрытыя пратэсты сялян, аж да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі ў 1930 г. было болыш як 500 сялянскіх выступленняў. Перад уступленнем у калгас сяляне рэзалі жывёлу. Да мая

1930 г. пагалоўе буйной i рагатай жывёлы скарацілася больш чым на чвэрць.

Фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі ў канцы 1929 г. і ў першыя месяцы 1930 г г. суправаджалася актывізацыяй барацьбы з кулацтвам. 30 студзеня 1930 г. была прынята пастанова ЦК УКП(б) "Аб мерапрыемствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах сульнай калектывізацыі". Прадпісвалася правесці канфіскащцыю ў кулакоў сродкаў вытворчасці, жывёлы, гаспадарчых і жылых будынкаў, якія перадаваліся ў калгасы. Пастанова вызначала, што колькасць раскулачаных па раёнах не павінна перавышаць 3-5% ад усіх сялянскіх гаспадарак. Для раёнаў суцэльнай калектывізацыі, у тым ліку Беларусі, прадугледжвалася выслаць у аддаленыя раёны краіны 210 тыс. гаспадарак.

Імкненне да перавыканання спушчаных зверху "кантрольных лічбаў" па раскулулачванню паўсюдна распаўсюдзілася. Ужо да канца мая 1930 г. ў Беларускай ССР было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак. За дзейнасць, накіраваную супраць калгаснага ладу, за межы рэспублікі было выслана 6 тыс. кулакоў, штогод склала 0,74% ад агульнай колькасці сялянскіх гаспадарак.

Перагібы ў абагульненні жывёлы рэзка абвастрылі сітуацыю ў краіне. Шматлікія пісьмы ў партыйныя органы са скаргамі, пратэстамі, апісаннямі бязладдзя, прымусілі паргыйнае кіраўніцтва ў другой палове лютага 1930 г. даць дырэктывы аб ліквідацыі спешкі пры арганізацыі калгасаў. 2 са-кавіка "Правда" апублікавала перапрацаваны прыкладны статут сельскагаспадацарчай арцелі, які ў пэўнай ступені ўлічваў настроі сялян. у тым самым нумары газеты з'явіўся артыкул Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", у якой уся адказнасць за дапушчааныя "скрыўленні" перакладвалася на мясцовых работнікаў. 1. красавіка 1930 г. бюро ЦК КП(б)Б прыняло рэзалюцыю "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху". Пасля гэтых рашэнняў адбыўся адток сялян з калгасаў. Зніклі "папяровыя" і насільна створаныя калгасы. Да ліпеня 1930 г. іх засталалося толькі 11%. Незаконна раскулачаных пачалі вяртаць назад. Аднак праведзеная работа па абагульненню гаспадарак была прызнана правільнай.

Адступленне ў сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Кастрычніцкі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б зноў прызнаў неабходным "паскорыць" тэмпы калектывіза-цыі, а ў пачатку 1931 года Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі пад вясну гэтага ж года. Да канца пяцігодкі ў БССР было калектывізавана 43,3% сялянскіх гаспадарак і абагулена 47,1% пасяўных плошчаў.

Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Койданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. У канцы пяцігодкі ў Беларусі налічвалася 57 МТС, якія мелі 1469 трактароў. Яны абслу-гоўвалі 33,1% усіх калектыўных гаспадарак. МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы.

Дзяржава падтрымлівала калгасы. Ім даваліся істотныя падатковыя льготы, выдзяляліся грашовыя крэдыты. 3 сялян, якія ўступілі ў калгас, скасоўвалася запазычанасць па землеўпарадкаванню. Затое для аднаасобнікаў былі павялічаны стаўкі сельскагаспадарчага падатку, уведзены аднаразовыя падаткі. Павялічыўся таксама аб'ём дзяржаўных нарыхтовак, якія набывалі абавязковы характар.

Рабіліся захады па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, па падрыхтоўцы кіруючых калгасных кадраў, па стварэнню ўнутранай структуры сельгасарцеляў, наладжванню дысцыпліны грамадскай працы, уліку і аплаце працы і інш. Быў усталяваны працадзень, які дазваляў перайсці на здзельную аплату.

Прымяняліся розныя адміністрацыйныя меры. 7 жніўня 1932 г. прымаецца закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці. За крадзёж калгаснай і кааператыўнай маёмасці ўводзіўся расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці, а пры змякчаючых віну акалічнасцях - пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй чым 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Амністыя за такія правіннасці была забароюнена. У БССР на працягу 1933-1934 гг. па гэтаму законугу было асуджана больш за 10 тыс. чалавек.

3 пачатку 1933 г. уладада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў - у палітаддзелаў МТС, якія пачалі арганізоўвацца па рашэннюю студзеньскага 1933 г. аб'яднанага Пленума ЦК КП(б)Б і ЦК К УКП(б). У Беларускай ССР да канца 1933 г. было створана 57 7 палітаддзелаў, а ў 1934 г. іх колькасць павялічылася да 72.2. За гады сваей работы яны выключылі з калгасаў 2700 "кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "варожую дзейнасць" 1544М- работнікі. Актыўны ўдзел прынялі палітаддзелы ў чыстцы паіартыі, што была праведзена ў 1933 г. Толькі ў Беларусі было в выключана звыш 6 тыс. камуністаў, 13,7 тыс. кандыдатаў, шшто складала адпаведна 15,6 і 25% усяго ліку партыйнай аргэганізацыі рэспублікі. Праіснавалі па-літаддзелы да канца 1934*4 года.