Смекни!
smekni.com

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) (стр. 4 из 6)

У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіх атрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася - з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковых частак, створаных калабарантамі - такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасць савецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12 брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс для разгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі - колькасць атрадаў тут павялічылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнікаў.

У 1943 годзе партызаны атрымалы значную дапамогу з так званай “вялікай зямлі”. Гэта каля 20 тыс. вінтовак і 11 тыс. аўтаматаў, 1250 кулямётаў, каля 390 тон тола, 100 тыс. дыверсійных мін і г. д. Тым не менш - гэта толькі невялікая частка неабходнага, і задавальнялі свае патрэбы партызаны галоўным чынам за кошт мясцовых рэсурсаў.

У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя - “Рэйкавая вайна" - была распрацавана ў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвы пад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны" вылучаецца тры этапы. Першы этап з 3 жніўня па сярэдзіну верасня 1943 года быў звязаны з бітвай пад Курскам, другі - так званы “Канцэрт” з 19 верасня па пачатак лістапада 1943 года з наступленнем Чырвонай Арміі і пачаткам вызвалення Беларусі, а трэці, які пачаўся з 20 чэрвеня 1944 года, быў звязаны з пачаткам аперацыі “Багратыён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Пад час толькі першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькі чыгуначных ліній. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны" партызаны ўжо кантралявалі большую палову тэрыторыі рэспублікі.

Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць і працягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівай жорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыі гітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак, 186 з іх - разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

Пад час вызвалення Беларусі партызанскія атрады былі расфарміраваны, а каля 147 тыс. чалавек было ўключана ў склад рэгулярных частак Чырвонай Арміі. Каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў было ўзнагароджана ордэнамі і медалямі, 88 з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Армія Краёва. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі так сама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належыла Арміі Краёвай - партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўвалася эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку савецкі ўрад наладзіў узаемасувязь з польскім урадам, нават на тэрыторыі СССР была створана польская армія генерала У. Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якоў дабравольцам быў кожны дзесяты беларус. Але польскі ўрад і Армія Краёва ставілі мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1939 года. Таму ў 1943 годзе адносіны паміж савецкім і польскім урадамі былі разарваныя. А 22 чэрвеня ЦК КПБ у пастанове “Аб ваенна-палітычных мэтах работы ў заходніх абласцях БССР” запатрабаваў змагацца з польскімі групамі ўсімі магчымымі сродкамі.

На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусі каля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Але да вясны 1944 года была праведзена вялікая арганізацыйная і палітычная работа, у выніку якой была створана сетка падпольных структур. Галоўнай іх мэтай было ўзяць уладу на месцах пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагі надавала барацьбе з немцамі, бо берагла сілы да сутыкнення з Чырвонай Арміяй. З гэтай нагоды частка палякаў перайшла на бок савецкіх партызанаў - у прыватнасці, вясной 1943 года ў брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася рота Свентаржыцкага.

Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў - “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў.20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура" - сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцы да выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае" нават пайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі. Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944 года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленні Вільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага, частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыя злучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

6. Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі - Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў.26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў - якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І. Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К. Ракасоўскі, г. Захараў, І. Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А. Васілеўскі і г. Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана.26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 - Орша, 28 - Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст - шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася.4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня - Навагрудак, 14 - Пінск і Ваўкавыск, 16 - Гродна.28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам.8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі.23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын, а 26 лістапада - абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн.220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах - Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны" і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту - для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.