регистрация /  вход

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці (стр. 1 из 5)

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Інстытут журналістыкі

Факультэт журналістыкі

Кафедра гісторыі журналістыкі і літаратуры

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі:

інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці

Курсавая праца

студэнткі 2 групы 3 курса

Занько Настассі Леанідаўны

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук, прафесар

Слука Алег Рыгоравіч

Мінск 2009


Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. Агульная характарыстыка выданняў

§ 1 Азначэнне паняцця камерцыйнай і рэкламна-інфармацыйнай прэсы

§ 2 Ад СССР да сучаснасці: гісторыя развіцця,тэндэнцыі і накірункі

ГЛАВА 2. Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацы ў краіне

§ 2Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”

Заключэнне

Лiтаратура

Дадатак 1

Дадатак 2

Дадатак 3

Дадатак 4

Уводзіны

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім газетным рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Маладосць камерцыйнага рынку СМІ ў незалежнай Беларусі абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць статыстычныя дадзеныя па колькасці выданняў, іх сістэмнае апісанне, аналіз месца на рынку і г.д. Адсутнічаюць даследаванні ў гістарычным аспекце, якія б змаглі дапамагчы вызначыць заканамернасці развіцця такога тыпу выданняў. Менавіта таму саспела неабходнасць у даследаваннях такога кшталту.

Мэты дадзенай курсавой працы:

- даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі;

- вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці;

- разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей.

Задачы:

- Аналіз інфармацыйна-рэкламных газет з 1988 па 2008 год;

- Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання;

- Аналіз адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Ва-банкъ”і “Недвижимость Белоруссии”.


ГЛАВА 1

Агульная характарыстыка інфармацыйна-рэкламных выданняў

§ 1 Азначэнне паняцця “камерцыйная прэса”

Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю. Прывяду дэфініцыі, якія даюць С. Дубовік у кнізе “Даведнік журналіста” [1] і В. Вараб’ёў у выданні “Информационное пространство Беларуси” [2].

Спадар Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”[1] . Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.

Спадар Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі [2]:

1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з’яўляюцца органы ўлады;

2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;

3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.

З гэтай класіфікацыі вынікае, што камерцыйная прэса – прэса, заснаваная прыватнікам, асноўнай мэтай якой з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку ад сваёй дзейнасці.

Камерцыйныя выданні маюць сваю класіфікацыю [3]:

1. Дзелавая прэса, разлічаная на аўдыторыю бізнэсоўцаў і дзелавых людзей. Лепшую яе частку скадае якасны друк, прэса меркаванняў, якая глыбока аналізуе і аператыўна інфармуе пра сітуацыі ў сферы прадпрымальніцтва.

2. Бульварныя выданні атрымоўваюць прыбытак ад продажу нумароў,напоўненых разанастайнай “лёгкай” інфармацыяй, разлічанай на шырокія колы чытачоў, незалежна ад іх узросту і прафесіі. Яшчэ да рэвалюцыі існавалі так называемыя “газеты-капейкі”.

3. Рэкламна-інфармацыйныя выданні, разлічаны на ўсе катэгорыі чытачоў.

Аб’ектам даследавання дадзенай курсавой выбраны менавіта рэкламна-інфармацыйныя выданні. Гэта выданні камерцыйнага характару, якія складаюцца з рэкламнай інфармацыі і маюць за мэту атрыманне прыбытку ад продажу рэкламнага месца.

§2 Гісторыя станаўлення і тэндэнцыі развіцця

Асноўны гістарычны перыяд, які я буду разглядаць, 1988 – 2008. Выбар можна аргументаваць тым, што ў гэты час адбываліся асноўныя працэсы па фарміраванні той камерцыйнай прэсы, азначэнне якой было дадзена вышэй.

Згодна электроннаму каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі камерцыйныя выданні на прасторах СССР з’явіліся яшчэ ў 1948 годзе, а на тэрыторыі Беларусі – у 1973 годзе. Таму я выршыла ўключыць перыяд 1948-1988 для параўнання.

Такім чынам, для зручнасці агляду і аналіза інфармацыйна-рэкламных выданняў можна выдзеліць некалькі гістарычных перыядаў :

1. 1948 -1988 – перыяд “савецкай” камерцыйнай прэсы;

2. 1988 – 1993 – перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў;

3. 1994 -1998 – першыя інфармацыйна-рэкламныя выданні заходняга тыпу;

4. 1999 - 2008 – перыяд сучасных камерцыйных выданняў.

Перш чым праводзіць аналіз па перыядах, прывяду агулныя статыстычныя дадзеныя згодна электроннага архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

За прамежак ад 1988 да 2008 года ў Беларусі выходзіла 203 рэкламна-інфармацыйных выданні (дыяграму з'яўлення новых выданняў гл. у Дадатку 1). Лідарам па колькасці новых выданняў можна лічыць 1994-1995 гг. Але многія з гэтых выданняў існавалі па году-два, а потым бясследна знікалі. Найбольшая колькасць выданяў выходзіла ў Мінску. Найменш інфармацыйна-рэкламных выданняў гэтага перыяду было ў Магілёўскай вобласці (гл. Дадатак 2).

Перыяд савецкіх камерцыйных газет (1948 -1988)

Першае камерцыйнае выданне на савецкай прасторы, якое знаходзіцца ў электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь – гэта “Бюллетень иностранной коммерческой информации” – БИКИ. Газету выпускаў Усерасійскі навукова-даследчы кан’юнктурны інстытут у Маскве. Бюллетэнь даваў інфармацыю для кіраўнікоў заводаў, фабрык, а таксама для працаўнікоў міністэрстваў і г. д. Рассылалўся па ўсіх рэспубліках. Першы нумар БИКИ выйшаў фарматам А2 на чатырох палосах 26 красавіка 1948 года. Перыядычнасць выхаду – тры разы на тыдзень. Рэдактар - В.П. Глушакоў.

БИКИ змяшчала інфармацыю пра кошты на метал і абсталяванне, угнаенні, сыравіну, каціроўкі валют, індэксы аптовых цэн, навіны замежных вытворчых кампаній і г. д. Уся інфармацыя размяшчалася у трох рубрыках: “Інфармацыя па краінах”, “Таварныя рынкі”, “Цэны”. Інфармацыю са спасылкай можна было выкарыстоўваць і іншым выданням. У БИКИ не было фотаздымкаў, затое актыўна выкарыстоўваліся графікі, схемы і дыяграмы. Асноўным жанрам з’яўлялася заметка. Матэрыялы, як правіла, не падпісваліся.

У нумары за 26 красавіка 1948 года, напрыклад, быў размешчаны наступны артыкул:

“Р асширени е химических заводов в А в страл ии

Компания “ Империан Кемикал Индастриз оф Острэлиа энд Нью Зиланд, Лтд ” приступила к расширению своего щелочного завода в Осборне (шт. Южная Австралия). В результате расширения , на которое будет затрачено свыше 1 млн. австрал ийских фунтов стерлингов, производительная мощность завода удвоится и дойдёт до 10 тыс. тонн в год. В программу производства завода входят углекислый натрий, каустическая и двууглекислая сода и хлористый кальций .БИКИ праіснавала да 1989 года.

На Беларусі першае савецкае інфармацыйна-рэкламнае выданне з’явілася ў 1973 годзе. Гэта быў дадатак да газеты “Вечерний Минск”.

“Вечерний Минск” – выданне гаркома КПБ і Мінгарсавету. Выходзіла пад лозунгам “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”. Рэкламны дадатак друкаваўся на чатыры паласы фарматам А3 і не дастаўляўся падпісчыкам “Вечернего Минска”.

Внимание наших читателей! Ежнедельник будет выходить по средах и продаваться в розницу в киосках и магазинах “Союзпечати”. Объявления от граждан принимаются с 14.00 до 17.00 (иметь при себе паспорт). Выходные дни – суббота и воскресенье ”. Такую аб’яву можна было прачытаць на трэцяй паласе выдання.

Газета першая на прасторы БССР стала змяшчаць рэкламныя матэрыялы, а таксама аб’явы ад грамадзян. І калі на пачатку 1973 пад прыватныя аб’явы аддавалася толькі адна паласа, то ў сакавіку раздзел “Обо всём” займаў ужо дзве. Аб’явы дзяліліся падрубрыкамі “Обмен квартир”, “Жилплощадь”, “Продётся”, “Разное”. Іншыя раздзелы (“От среды до среды”, “Внимание – новинка”) змяшчалі рэкламу ад дзяржаўных прадпрыемстваў, такіх як Мінмедпром, Белбакалея, Цэнтральная аптова-збытавая кантора і інш. А таксама - анонсы фільмаў, спектакляў, канцэртаў і выстаў і г.д.

Кожны рэкламны тэкст падпісваўся імем рэкламадаўца. Напрыклад, тэкст такога кшталту: “Мы просим вас не упускать из виду, что сам Нептун на завтрак ест тавриду” – быў падпісаны “Мінскі халадзільнік №3”.Найбольш актыўным рэкламадаўцам па аналізу за 1973 год стала Белторгрэклама.

Дадатак актыўна рэкламаваў і сам сябе:

“Пожалуй, каждый согласится с нами: любой товар нуждается в рекламе” (№ 25 1973).

“Есть аксиомы разные и вот из них одна: расходы на рекламу окупятся сполна”(№ 3 1973).

“Говорят, хороший товар в рекламе не нуждается, но если вы не знаете, ГДЕ продаётся товар, СКОЛЬКО он стоит и ПОЧЕМУ считается хорошим – даже самая дефицитная вещь не сразу найдёт покупателя”(№ 8 1973).