Смекни!
smekni.com

Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст (стр. 2 из 2)

Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І.Аляшкевіч, Я.Рустэм, В.Ваньковіч і інш. І.Аляшкевіч напісаў партрэты магнатаў Л.Сапегі, М.Радзівіла, Г.Ржэўскага, партрэт А.Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. За карціну "Благодетельное призренне н попеченне императрицы Марии Фёдоровны о бедных" І.Аляшкевіч быў абраны членам імператарскай акадэміі мастацтваў.

Пэндзлю мастака Я.Рустэма, прафесара Віленскага універсітэта належаць партрэты яго сучаснікаў Тамаша Зана, Антонія Ваньковіча і інш. Мастак Валенцій Ваньковіч, выхаванец Полацкай езуіцкай акадэміі, стварыў партрэты А.Тавянскага і яго жонкі Караліны, карціну "А.Міцкевіч на скале Аюдаг".

Рамантычныя матывы выразна выявіліся не толькі ў партрэтным, але і ў гістарычным і пейзажным жывапісе. Таленавіты мастак, этнограф і кампазітар Н.Орда абышоў і аб'ездзіў амаль усю Беларусь, Полыпчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н.Орды "Лагойск", "Крыжоўка", "Руіны замка ў Лідзе", "Мір", "Нясвіж", "Белая вежа" і інш.

Яркім прадстаўнікомгістарычнага жанру ў беларускім жывапісе з'яўляўся Я.Дамель. Ён быў адукаваным чалавекам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі, добра ведаў айчынную і антычную гісторыю. Шырока вядомы яго творы "Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.", "Хрышчэнне славян" і інш. На спадчыне Я.Дамеля выхоўваліся многія пакаленні беларускіх мастакоў.

Заснавальнікам рэалізму ў беларускім пейзажным жывапісе можна лічыць В.Дмахоўскага - удзельніка тайных студэнцкіх арганізацый, паўстання 1830 - 1831 гг. Сучаснікі называлі яго Клодам Ларэнам віленокіх ваколіц за паэтызм і велічнасць, эмацыянальную насычанасць, строгасць кампазіцыі яго пейзажаў - рысы, характэрныя для выдатнага французскага жывапісца XVII ст. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А.Міцкевіча, сябрам якога ён быў ("Радзіма", "Возера Свіцязь","3аход сонца", "Начлег"),

І.Хруцкі ўвайшоў у гісторыю мастацтва як заснавальнік рэалістычнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт "Кветкі і садавіна" ён атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Акрамя нацюрмортаў і пейзажаў I. Хруцкі напісаў шмат партрэтаў, у тым ліку "Сямейны лартрэт", "Партрэт хлопчыка ў саламяным брылі".

М.Кулеша, падарожнічаючы па Беларусі, пісаў пейзажы, замалёўкі, эцюды. Патрыятычныя матывы, любоў да роднай зямлі, яе прыроды і гісторыі адлюстраваны ў црацах "Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне", "Руіны замка ў Міры", "Хоцім" і інш.

Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, К.Русецкі, Ю.Карчэўскі, Ц.Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пісьма вылучаюцца творы К.Русецкага: "Жняя", "Вербная нядзеля", пейзажы ваколіц На-вагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы; За выяўленчы талент мастаку было прысуджана званне акадэміка. Ён выкладаў жывапіс і рысунак у навучальных установах Вільні. Ц.Бычкоўскі, які сам паходзіў з прыгонных сялян графа Тышкевіча, напісаў шэраг бытавых кампазіцый з жыцця прыгонных: "Касец, што менціць касу", "Дзяў-чынка з разбітым збанам", "Святая Вікторыя збірае сродкі для бедных" і інш. Ю.Карчэўскаму належыць аўтарства карцін "Руская хуткая пошта", "Яўрэйская карчма", "Яўрэйскае пахаванне" і інш. 298

У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папулярнасць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М.Падалінскі, Ю.Главацкі, Ю.Азямблоўскі, Б.Клямбоўскі. Літаграфія ўраджэнца Мінска Ю.Азямблоўскага "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб") набыла сусветную вядомасць. Яе дэманстраваў на сваіх лекцыях у Парыжы

А.Міцкевіч, пра яе пісаў у 1853 г. у памфлеце "Хрышчоная ўлас-насць" А.І.Герцэн.

Развіццю жывапісу Беларусі спрыяла існаваўшая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. Асноўным цэнтрам іх навучання з'яўляўся Віленскі універсітэт, дзе на кафедры рысунка і жывапісу працавалі Ф.Смуглевіч і Я.Рустэм, на кафедры скульптуры - К.Ельскі. Віленская мастацкая школа па свайму ўзроўню была не ніжэй за такія ж школы пры Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. У Вільні вучыліся не толькі выхадцы з вышэйшых сацыяльных слаёў, але і здольныя дзеці простых людзей.

Значная частка беларускай творчай моладзі вучылася ў той час у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Важную ролю ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў мела Полацкая езуіцкая акадэмія. 3 яе сцен выйшлі В.Ваньковіч і І.Хруцкі. Юныя мастакі займаліся ў рысавальных класах гімназій. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. дзейнасць Віленскай мастацкай школы была прыпынена.

З канца XVIII ст. класіцызм — асноўны стылявы накірунак у архітэктуры Веларусі, асабліва ў праваслаўным культавым дойлідстве. У фундамент яго пакладзены сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага дойлідства (каланады, ордэры і інш.). У другой па-лове XVIII ст. класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, для якога былі характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгажэнні. Носьбітамі ідэй барока з'яўляліся пераважна архітэктары-іншаземцы, запрошаныя на Беларусь каралеўскім дваром і магнатамі яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод помнікаў пера-ходнага стылю ад барока да класіцызму - палацы ў Ружанах (Пружанскі р-н), Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). У праваслаўным культавым будаўніцтве найбольш значным і раннім помнікам класіцызму быў сабор Іосіфа ў Магілёве, пабудаваны ў памяць аб сустрэчы рускай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.

На Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам адпаведнай рускай школы, творчасці вядомых рускіх архітэктараў М.Львова, У.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка і інш. Па іх праектах у беларускіх гарадах былі ўзведзены найболып значныя збудаванні. Сярод вядомых помнікаў класіцызму ў Беларусі - палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш.

У стылі класіцызму развівалася і горадабудаўніцтва як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўля-най забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны гене-ральныя планы забудовы большасці (каля 40) беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжваліся прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту горада. Мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, ставіліся палацы і будынкі.

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыя-нальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога перай-мання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат му-раваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура. Сярод вядомых тагачасных скульптараў - Ельскія (бацька Кароль і яго два сыны, Ян і Казімір; Казімір Ельскі - кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце), Я.Астроўскі, Р.Слізень і інш. Іх творчасць была разна-стайнай па жанрах: партрэты-бюсты гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, партрэты-бюсты родных, блізкіх і знаёмых, медальёны і барэльефы з выявамі дзяржаўных дзеячаў, фігуры прарокаў для культавых устаноў і інш.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полыпчы, Украіны, краін Заход-няй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская куль-тура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.