Смекни!
smekni.com

Культурнае развіцце Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст (стр. 2 из 3)

Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вост-рай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае пана-ванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў — чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага - перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфар-матар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.

Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянска-дагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоў-вала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады". У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкая філаматам і філарэтам.

Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жу-паны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва - класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты.

Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Рас-паўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці:

кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы - 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплыво-вым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўста-новы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы - універсітэта. Акадэмія з'яўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўста-новы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.

Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы.

У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. За-мест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 - 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая - сярэдняй і вышэйшай адукацыі — пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).

Пасля падаўлення паўстання 1830 - 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным уста-новам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настрояў. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а крыху пазней - Мінскай і Гро-дзенскай уводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся "літаратурныя гутаркі" на рускай мове.

Пашыраліся свецкія формы адукацыі. Замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з'яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх на-вучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы пераўтвараліся ў гімназіі.

У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі - Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч.

Напярэдадні школьнай рэформы 60-х гадоў Беларусь налічвала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чалавек.

Узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы. 3 канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя і агратэхнічныя курсы, зем-лямерна-таксатарскія класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць Горы-Горацкае земляробчае вучылішча. У 1848 г. на базе яго быў створаны Горы-Горацкі земляробчы інстытут — першая не толькі на Беларусі, але і ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова, важны навуковы і культурны цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рус-кай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі.

Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў.

Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Белару-сазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае тава-рыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў стара-жытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І.Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследа-вання мовы беларусаў.