Смекни!
smekni.com

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі (стр. 3 из 3)

У адрозненне ад Сынковіцкай і Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм меў пятую вежу, якая была размешчана ў цэнтры асноўнага аб'ёму і дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр'еры помніка значную ролюадыгрываюць фрэскі, выкананыя ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад кіраўніцтвам сербскага майстра Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў комп-лекс манастыра, дзе складаліся летапісы, свецкія і рэлігійныя творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца.

Барысаглебская царква ў Новагародку была пабудавана ў 1519 г. на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Для будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак храма XII ст. з валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы была зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць абпрыстасаванні яе да абароны. Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з квадратных, шасцігранных, ромбападобных зялёных паліваных плітак, а таксама дах з зялёнай і карычневай паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план асноўнага аб'ёму якой меў прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася шматграннай апсідай, з захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры выразна вылучаліся гатычныя рысы -зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны спічастай формы, контрфорсы.

Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст. па загаду віленскага ваяводы Івана Глебавіча. Гэта аднанефавая прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да галоўнага фасада прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы ўпрыгожаны пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца атыкам, што надае параўнальна невялікіх па-мераў пабудове манументальны выгляд.

У XV — першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н).

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра,

гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах.

Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў:

разьбы і лепкі, накладных элемен-таў і разьбяных ліштваў, што на-давала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш.

3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў" (каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.

3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прадстаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў.

На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле, ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі.

Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў друка-роў наогул.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская".

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.

Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.

Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;

9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;