Смекни!
smekni.com

Іслам і выхавання (стр. 4 из 4)

Знайшла ў працы месца і характэрная суфізму ідэя бескарыслівага служэння: “Калі чалавек сапраўдны, ён сябе чалавекам не кліча, самую цяжкую працу нават працай не паліча”. Пра падарожнага мніха – дэрвіша, сказана з павагай. “Дэрвіш – той, хто прывык з усім мірыцца, і нават калі цяжка на душы, быць добрым і не сварыцца. Каб ачысціцца ад бруду жарсцяў, ён мусіць жыць у нястачы, змардоўваць сваё цела, ісці шляхам устры-мання і дасягнуць гэтым шляхам палаца дасканаласці. Яны выхаваныя і вялікадушныя, сябру і ворагу жадаюць дабра”.

Каштоўнасць гэтай працы і ў тым, што ў ёй прыводзяцца “карысныя выслоўі і прымаўкі”, фактычна афрызмы. Яны асвятляюць маральна-этычныя пытанні: “…Той, хто не дзейнічае згодна сваім словам, для ўсіх толькі бескарысны пустабрэх”; “Прага (сквапнасць) – гэта пажар, што паліць дом сумлення, бура, што раскідвае гумно гонару, тушыць светач мудрасці”; “Цярпенне – гэта адмова ад жыццёвых выгодаў і цялесных асалодаў”; “Самаўпэўнены – неразумны”; “Сціплыя людзі не любяць шмат гаварыць, яны больш любяць слухаць” (гэта сцвярджэнне перагукваецца з выразам легендарнага Хаджы Наср-ад-Дзіна: “Паколькі ў чалавека толькі адзін рот і два вухі, належыць яму слухаць у два разы больш, чым гаварыць”); “Высакароднасць і мужнасць – бацькі, а вернасць і сумленне – іх дзеці-блізняты; колькі бляску і велічы ў бацькоў, столькі хараства і ззяння ў дзяцей”; “Не шкадуй траціць на сябе тое, што зарабіў сваім потам, не пакідай яго, каб яно дасталася тваім ворагам ці сябрам потым”, “Той, хто распытвае аб тым, чаго не ведае, выяўляе сваю вучонасць, той, хто саромеецца распытваць, паказвае сваю дурноту”, “Не выхоўваць здольнага – несправядліва, выхоўваць няздатнага – марная праца. Першага не загубі, пакінуўшы без выхавання, на другога не марнуй сілы, каб яго выхаваць”.

Як думаецца, шмат з чым можна згадзіцца нават немусульманіну. А ідэі суфізму, прынамсі, іх практычны бок у выглядзе талерантнасці, сціпласці, вытрымкі, адданасці і раней, і цяпер захаваўся сярод усіх разумных і выхаваных людзей.

Ісламскае выхаванне атрымала новае пацверджанне і было ўзбагачана пэўным уплывам суфізму. З пазіцый сучаснай тэорыі і практыкі выхавання пры пэўных перадумовах, можно казаць пра каштоўнасць вучэння аскетаў, хоць і простая прыстойнасць звычайнага верніка не менш каштоўная.

4. Увогуле, сучаснае ісламскае выхаванне грунтуецца на традыцыях, характэрных для кожнай мясцовасці, а таксама на аўтарытэтных дакладных пісьмовых крыніцах, годных даверу. Да іх адносяць Каран (Кур’ан), сунну (рэлігійную практыку парарока Мухамада), хадзісы (толькі дакладныя, г. зн. паданні, што перадалі не перадузятыя, шчырыя мусульмане), высновы факіхаў (ісламскіх правазнаўцаў). Хоць гістарычна склалася так, што побытавая практыка мусульманаў у розных народаў свая, адрозная ад іншых (прыкладам, захаванне кроўнае помсты (жыхары Каўказу), дамінаванне мужчын ў розных сферах жыцця (краіны Афрыкі, арабскі свет) ды інш.), але базавыя каштоўнасці ў іх адны.

Менавіта іслам стаў першай рэлігіяй – гарантам правоў чалавека. Кожны вернік (нават немусульманін) гарантавана мае наступныя правы:

1. Права на жыццё;

2. Права на свабоду;

3. Права на роўнасць;

4. Права на свабоду выказвання;

5. Права на палітычную свабоду і незалежнасць;

6. Права на свабоду перамяшчэння;

7. Права на палітычны прытулак;

8. Права на правасуддзе;

9. Права на роўнасць кожнага перад законам;

10. Права на працу, што забяспечвае годнае жыццё;

11. Права на сацыяльны дабрабыт;

12. Права на заключэнне шлюбу;

13. Права на абарону ўласнага гонару;

14. Права на прыватнае жыццё;

15. Права на бяспеку;

16. Права на адукацыю;

17. Права на пратэст супраць тыраніі;

18. Права на свабоду выяўлення;

19. Права на свабоду сумлення і перакананняў;

20. Права на абарону рэлігійных пачуццяў;

21. Права на годнае жыццё;

22. Права на удзел у дзяржаўных справах.

Сумленне ўважаецца за лепшага дарадцу розуму ў пытаннях, што даты-чацца прыватнага выбару, любога выпадку, што не мае дакладна вызнача-нага статусу (да іх адносяцца, напрыклад, курэнне тытуню).

“Як парушаюцца правы? Правы парушаюцца тады, калі грахі чыняцца адкрыта і ніхто не ўтрымлівае грэшнікаў ад памылак” (хадзіс, прыведзены Таргіба).

“Той з вас, хто бачыць нешта нядобрае, павінен выправіць гэта рукой сваёй; калі ў яго не хопіць на гэта сілы, ён павінен выправіць гэта словам вуснаў сваіх; але калі і на гэта ў яго не стане сілаў, то ён прынамсі мусіць асудзіць гэта сэрцам сваім” (Прарок Мухамад, хадзіс прыведзены Муслімам).

Дарэчы, менавіта гэтыя дзеянні ёсць адным з базавых складнікаў джыхаду (арабск. “імкнкненне”, “высілак”,”руплівасць”). Тэрмін “джыхад” не мае значэння “святая вайна”, прынамсі ў Каране. Тамсама прама абвяшчаецца: “Той, хто забіў аднаго чалавека, нібыта забіў ўсё чалавецтва”.

У побытавай практыцы джыхадам можа лічыцца любое не забароненае шарыятам дзеянне, здзейсненае ў імя Аллага. Прычым ваенныя дзеянні, нават самыя апраўданыя, лічацца “малым джыхадам” і не маюць высокай каштоўнасці; вялікі джыхад у ісламе – джыхад біль-нафс (арабск. “барацьба з сабой”, дакладней “змаганне са сваёй дрэннай натурай (з заганамі і недахопамі)). Гэта асабістая, персанальная барацьба, якая ўключае ў сябе любоў і пашану перадусім да Бога, ігнараванне тых, хто адмаўляе веру, супраціў тым, хто прыцясняе вернікаў, данясенне паслання Аллага да няверных, непахісна ісці прамым шляхам.

Вайсковы канфлікт – па ісламу гэта крайняя мера, яе ўжыванне абмежавана толькі выключнымі выпадкамі, такімі, як абарона грамады вернікаў ад агрэсіі альбо вызваленне прыгнечаных. У ісламе вайна вядзецца згодна з дакладна вызначанымі правіламі. Мусульманскія салдаты не маюць права нішчыць пасевы, высякаць дрэвы на варожай тэрыторыі, чыніць несправядлівасць у дачыненні да мірных жыхароў, мусульмане павінны даглядаць палонных.

“Зірніце на свае памылкі. Гэта ўстрымае вас ад пошукаў чужых памылак,” – гэты афарызм дакладна характэрызуе адносіны мусульманаў да памылкаў.

Усе мусульмане ўдзячны Богу за сваё жыццё, нягледзячы ні на якія абставіны і ні на якія цяжкасці, што страчаюцца ім на жыццёвым шляху. Вялікай перавагай верніка над атэістам ёсць у адносінах да смерці – вернік лічыць і жыццё, і смерць дабротамі, паколькі першая ёсць толькі экзаменам, іспытам, а апошняя нясе з сабою надзею на прадвечнае шчасце і пакой душы.

Мусульмане лічаць, што любы чалавек мае права на выбар, які робяць цягам усяго жыцця, на выбар паміж верай і нявер’ем, таму нельга адабраць жыццё, падоранае Богам, ані ў аднаго чалавека.

Іслам не ставіцьмонатэістаў і шматбожнікаў на адну ступень. У прыватнасці, прызнаецца, што праведныя людзі Пісання (хрысціяне і юдэі), што выконваюць Боскую волю, трапяць у рай (2:62). А тыя, хто ўпарціцца ў нявер’і, апынуцца ў пекле. Аднак і гэтыя няверныя, на думку мусульманаў, усё ж маюць права на жыццё (калі яны не знаходзяцца ў стане вайны з мусульманамі).

Гаворачы пра важныя асаблівасці ісламскага выхавання, нельга не адзначыць ролю сямейнага, хатняга выхавання, якое заснавана на каштоўнасцях роднасных повязяў, сямейнай еднасці. Муж не павінен крыўдзіць жонку, абавязаны шанаваць яе. Дзіця мусіць слухацца бацькоў, прычым маці для яго павінна быць вышэй за бацьку. Па-за сям’ёй існаваў інстытут сацыяльнага кантролю – людзі сталага веку глядзелі за малымі, вырашалі іх спрэчкі.

Яшчэ адзін аспект – дэклараванне прынцыпу братэрства па веры (агульнавядомы зварот “брат”, “сястра” мусульманаў адзін да аднаго – толькі знешняя праява гэтага прынцыпу).

5. Сыходзячы з вышэйпрыведзеных звесткаў, мы паспрабавалі акрэсліць іслам, як рэлігію, што ўзбагаціла выхаванне сваім уплывам, што дало сусветнай гісторыі педагогікі адзін з лепшых прыкладаў рацыянальнага і разам з тым духовага выхавання, збудаванага на ідэалістычных тэасафічных (тут: натхнёных Боскай мудрасцю, а не ідэямі тэасофаў) каштоўнасцях.

Так мусіць быць, канешне, у ідэале. Дасягненне выхаваўчых мэтаў залежыць ад узроўню выхаванасці тых, на каго ўскладзена гэтая місія. Выхаванасць кож-нага верніка – гэта норма і абавязак у ісламе. І выхоўваць павінна маральна моцнае, справядліва пабудаванае грамадства. Яно ж, у сваю чаргу, складаецца з людзей, якія мусяць несці персанальную адказнасць перад Богам і адзін перад адным. Гэта круг можна лічыць замкнёным, калі дадаць яму яшчэ адзін складнік – рэлігію і яе практычнае ўвасабленне – жыццё.

Іслам, на думку мусульманаў, увасабляе сабой ідэальны лад жыцця, што надае яму і маральную, і выхаваўчую каштоўнасць. Зразумела, што адэпт кожнай рэлігіі прытрымліваецца аналагічнай думкі, але толькі іслам так падрабязна і адназначна трактуе нормы паводзінаў, стан мыслення і адносіны да свету і ўсяго, чым ён поўніцца.

Таму кожны мусульманін павінен разумець і ўсведамляць, што ён з’яўляецца ў вачах акаляючых яго людзей узорам, годным пераймання.


Літаратура

1.Алишер Навои. «Возлюбленный сердец». – Ташкент, 1970. с. 10 – 63; 71 – 103, 149 – 155.

2. Аль-Газали М. Нравственность мусульманина. – М., Умма, 2005. с. 12 – 44 3. Зарринкуб А.Х. Исламская цивилизация. – М.: «Андалус», 2004. с. 157 –168.

4. Матвеев К.П. История ислама. М.:АСТ, 2005. с.154 – 159, 160 – 163, 254.

5. Мехмет Соймен. Настольная книга мусульманина (правила и законы исламской религии). Анкара, 1998. с.31, 103 – 108, 117 – 128.

6. Изречения Мухаммада. Сборник достоверных хадисов. – Мн., 2004. с. 59.

6. Сафи ар-Рахман аль-Мубаракфури. Жизнь пророка, да благословит его Аллах и да приветствует. М.: Умма, 2003. с.48 – 50

7. Ханников А.А.. Ислам. – Мн.: Книжный Дом, 2006. с. 116 – 119; с. 169 – 173.