Смекни!
smekni.com

Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе (стр. 6 из 6)

Вучні Ляхавіцкай гімназіі могуць запрашацца на метадычныя аб’яднанні настаўнікаў і педагагічныя саветы настаўнікаў

Акрамя вучнёўскага ў гімназіі створаны ворганы школьнага самакіравання. Да іх адносіцца Рада школы, якая абіраецца на агульнашкольнай канферэнцыі.

Агульнашкольная канферэнцыя адбываецца раз на год, на яе запрашаюцца настаўнікі, прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў класаў, адміністрацыя школы, прадстаўнікі вучнёскага самакіравання.

На канферэнцыі абіраецца Рада школы, у якую ўваходзяць бацькі, настаўнікі, сацыяльны педагог і старшыня Рады старшакласнікаў. Старшынём Рады школы традыцыйна абіраецца нехта з бацькоў гімназістаў

Высновы:

- Увесці дэкрэтам самакіраванне нельга.

- Перш чым уводзіць самакіраванне ў жыццё дзяцей, трэба сфармаваць у іх патрэбу у самастойнасці і многаму іх навучыць, а перад гэтым навучыць настаўнікаў.

- Не любую дзейнасць, у якой бяруць удзел школьнікі, можна і трэба будаваць на аснове самакіравання.

- Органы самакіравання павінны адпавядаць патрэбам дзяцей, якія рэалізуюцца ў іх вольнай, а не прымусовай форме.

- Калі ў школе некалькі органаў самакіравання, то, натуральна, іх дзейнасць павінна быць узгодненай, яны не павінны дубляваць адзін аднога.

- Вынікам самакіравання на любым этапе школьнага жыцця павінен стаць пэўны рэзультат, дасягненне якога магчыма толькі пры пераадоленні адпаведных цяжкасцяў, рашэнні пэўных задач кожным вучнем.

Як бачым, вучні праз сваіх прадстаўнікоў у Радзе школы і на Канферэнцыі бяруць удзел у кіраванні, прыняцці законаў і пастаноў. Ад таго, наколькі актыўна яны ўдзельнічаюць у кіраванні, залежыць іх школьнае жыццё, іх правы і абавязкі.

Каб самакіраванне добра функцыянавала, кожны вучань які актыўна ўдзельнічае ў яго працы, павінен ведаць сваё месца, свае абавязкі і якую дапамогу ён можа атрымаць ад іншых пры выкананні сваёй працы. Так сфера дзейнасці і паўнамоцтвы кіруючых органаў павінны быць запісаны ў Статуце.

Стварэнне самакіравання ў Ляхавіцкай гімназіі павярнула адукацыйную парадыгму ад выключна ведавай да асобава арыентаванай, відавочна ажывіла жыццё школы, паспрыяла выяўленню новых талентаў і здольнасцяў у вучняў і настаўнікаў.

Заключная частка

Паводле Канцэпцыі адукацыі і выхавання ў Беларусі (1991), выхаванне ўяўляе спецыфічны працэс фармавання ў навучэнцаў сацыяльных і духоўных якасцей, стварэння ўмоў для мэтанакіраванага, сістэмнага развіцця асобы. Яно цесна звязана з паўсядзённай рэальнасцю, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах, узроўнем функцыянальнай граматнасці і агульнай культуры насельніцтва, станам яго сацыяльна-маральнай актыўнасці.

У інструкцыйна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца, што “нягледзячы на прадпрымаемыя намаганні, выхаваўчая праца ў масавай школьнай практыцы яшчэ часта ажыццяўляецца “зверху” і ўяўляе сабой набор стандартных мерапрыемстваў, якія не даюць магчымасць раскрыцца індывідуальнасці дзіцёнка, ягоным прыродным задаткам і схільнасцям. Педагогіка мерапрыемстваў і забаўляльны падыход фармуюць падманнае ўяўленне пра паспяховую выхаваўчую дзейнасць навучальных установаў. У выніку школа губляе вучня, а грамадства – грамадзяніна. А гэтага дапускаць нельга”[12].

Структура ворганаў самакіравання павінна быць гнуткай і варыятыўнай, улічваць перыядычную справаздачнасць і змяняльнасць актыву, непарыўнасць і сістэматычнасць у яго працы, спецыфіку, магчымасці і традыцыі кожнага канкрэтнага калектыва, этапы яго развіцця, грунтавацца на ўзаемадзеянні розных органаў. Сыходзячы з патрэбаў і інтарэсаў усяго калектыва, органы самакіравання вызначаюць мэты і задачы дзейнасці калектыва, перспектывы яго працы. Самакіраванне ў школе падрузумевае самакіраванне ў класных калектывах.

Пры арганізацыі самакіравання адміністрацыі ні ў якім разе нельга прадстаўляць вучням усё гатовым. Пры абмеркаванні пытанняў, звязаных з вызначэннем структуры ворганаў вучнёўскага самакіравання, распрацаваных памятак, палажэнняў, інструкцыяў і г.д., у школе павінна быць створана атмасфера саўдзелу вучняў у вырашэнні дадзеных пытанняў. Ініцыятарамі праводзімых абмеркаванняў павінны быць старшакласнікі.

Самакіравнне як арганізаванае кіраванне знутры нараджаецца не стыхійна і не ўзнікае па загаду зверху.

Вучыць самакіраванню – значыць ствараць калектыўную перспектыву і планаваць шляхі яе рэалізацыі. Гэта значыць: вучыць арганізовываць сумесную дзейнасць, адэкватную планам, вучыць кожнага ацэніваць вынікі гэтай дзейнасці і выпрацоўваць агульную ацэнку, вучыць школьнікаў бачыць у любым чалавеку асобу, вучыць разумець тыя ўзаемаадносіны, якія склаліся ў грамадстве адэкватна рэагаваць на іх, імкнуцца да гармоніі.

Прадастаўленне першасным калектывам пэўнай самастойнасці можа стацца таксама сродкам удзелу ў органах мясцовага самакіравання.

Вядома, што для нашага грамадства уласціва амаль поўная адсутнасць досведу і жадання удзельнічаць у вырашэнні праблем мясцовай супольнасці. Крокам да вырашэння гэтае праблемы павінна стаць рэалізацыя ідэяў самакіравання ў школе.

Самакіраванне ў школе спрыяе хутчэйшай сацыялізацыі вучняў у дарослым грамадстве.

Літаратура

1. Бутрым Г.А. Паэму выхавання піша жыццё //.Адукацыя і выхаванне – 2000. №4

2. Витковский А. Самоуправление – новое слово в школьной жизни: (Опыт работы самоуправления)// Первое сентября – 2001. – 23.06.2001

3. Кабуш У. Т. Дзейнасць органаў самакіравання па сацыяльнай абароне школьнікаў // Народная асвета. – 1988 – №1

4. Кабуш В. Т. Ученическое самоуправление: пособие для классных руководителей и педагогов организаторов. – Мн.: Полымя, 1988.

5. Клементьев Л.П. Опыт воспитания в процессе самоуправления учащихся.// Классный руководитель.: Для заместителей по воспитательной работе, классных руководителей и кураторов, учителей начальной школы: научно-методический журнал. – 1999. – №4 – с. 19-25.

6. Новикова Л. И. Самоуправление в школьном колллективе. – М.: Знание, 1988.

7. Приходько Н.И. Педагогические основы ученического самоуправления.: Книга для учителя. – М.: Просвещение, 1991.

8. Пуйман С.А. Педагогика. Основные положения курса. – Мн.: “ТераСистемс”, 2001

9. Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. – Белгород, 1989

10. Слука А.Г. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе.// Зборнік нарматыўных дакументаў №11 – 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

11. Тубельский А. Школьное самоуправление и его правовая основа// народное образовние. – 2001. – №2

Ушинский К.Д. Воскресные школы// Пед. Соч.: В 6 т. Т.2. – М.:Педагогика, 1998.


[1] Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 – 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

[2] А.З. Іагаленіч. Праблема самакіравання ў развіваючымся калектыве вучняў. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. – Белгород, 1989

[3] Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 – 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

[4] Синицин А.С. Организация самоуправления: поиски и проблемы. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. – Белгород, 1989

[5] Ушинский К.Д. Воскресные школы// Пед. Соч.: В 6 т. Т.2. М.:Педагогика, 1998. С.65

[6] Кочеткова Г.А. Формирование организованности как условие подготовки школьников к самоуправлению. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. – Белгород, 1989

[7] Тубельский А. Школьное самоуправление и его правовая основа // Народное образование. — 2001. — №2

[8] Приходько Н.И. педагогические основы ученического самоуправления.: Книга для учителя. — М.: Просвещение, 1991.

[9] Новикова Л.И. Самоуправление в школьном коллективе. – М., Знание, 1988.

[10] Кабуш В.Т. Ученическое самоуправление: Пособие для классных руководителей и педагогов организаторов. – Мн.:Полымя, -- 1998.

[11] Клементьев Л.П. Опыт воспитания в процессе самоуправления учащихся.// Классный руководитель.: Для заместителя по воспитательной работе, классного руководителя и кураторов, учителей начальной школы: Научно-методический журнал. — 1999. —№4

[12] Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 – 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь