Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 8 из 11)

Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.

Прыгоннае права замаруджвала далеіішае развіццё гаспадаркі. У краіпах Заходняй Еўропы феадальная залсжнасць сялян знікла ўжо у ХІУ-ХУ ст. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і Палажэнні аб вызваленні сялян ад прыгоннай залеж-насці. Адбылася адмена прыгоннага права ў Расіі.
Але па Маніфесту сяляне атрымалі толькі асабістую свабоду. Зямлёй яны не надзяляліся. Уся зямля заставалася ўласнасцю па-мешчыка. Таму сяляне павінны былі яе выкупляць. Мала хто з сялян мог выкупіць зямлю,у іх не было грошай. Таму законам бы-ло ўстаноўлена, што сяляне плацілі толькі 20% вызначанай сумы, а астатняе памешчыку плаціла дзяржава. На працягу 49 гадоў ся-ляне павінны былі аддаць доўг дзяржаве з працэнтамі за пазыку.
Выкупная сума вызначалася з разліку 6% гадавых у банку, каб памешчык, паклаўшы ў банк выкуп, мог атрымліваць штогод лрыбытак, роўны ранейшаму аброку з селяніна.
Да выкупу зямлі селянін лічыўся часоваабавязаным і вы-конваў баршчыну і аброк.
Сяляне былі не задаволены вызваленнем без зямлі. Ся-лянскія выступленні вымусілі ўлады пайсці на ўступкі. У час паўстання Кастуся Каліноўхскага (1863 г.) часоваабавязанае ста-новішча беларускіх сялян адмянялася. Выкупныя плацяжы на Бе-ларусі былі зніжаны на 20% .
Адмена прыгоннага права стала галоўнай буржуазнай рэ-формай гэтага перыяду. Яна дала пачатак шэрагу буржуазных рэ-форм 60-х —70-х гг. XIX ст. Вызваленых ад прыгоннага права ся-лян трэба было ўраўняць у правах з іншымі саслоўямі. Былі пра-ведзены ваенная,судовая, земская, школьная, цэнзурная, гарад-ская і інш. рэформы.
Ваенная рэформа (1862-1874 гг.) адмяніла рэкруцкую павіннасць, увяла ўсеагульную воінскую павіннасць, скараціла тэрмін службы з 25 гадоў да 6 - у сухапутных войсках і 7 - на
флоде.
Па судовай рэформе (1864 г.) на змену саслоўным судам прыйшоў агульны для усіх усесаслоўны суд, адкрыты і незалежны ад урада. Уводзіліся адвакаты і прысяжныя засядацелі, якія неза-лежна ад суддзяў выносілі рашэнне аб віноўнасці. У паветах уводзіліся міравыя суды, а ў губернях - акруговыя. У адрозненні ад Расіі на Беларусі міравыя судззі не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Гэта было звязана з адсутнасцю тут земстваў.
Земствы - гэта выбарныя ўстановы ў паветах і губернях для кіраўніцтва асветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай. Пасля паўстання К. Каліноўскага 1863 г. царскі ўрад не адва-жыўся увесці выбарныя ўстановы на Беларусі. Яны былі створаны тут толькі ў пачатку XX ст.
Школьная рэформа (1864 г.) на Беларусі таксама мела шэраг асаблівасцей. Тут хоць і ўводзілася ўсесаслоўная адукацыя, але не было земскіх школ. Усе школы дзейнічалі на рускай мове.
Такія галоўныя вынікі рэформ 60-х - 70-х гг. Яны сад-зейнічалі буржуазнаму развіццю Беларусі.

Дасягнeнні ў развіцці культуры, навукі і адукацыі ў БССР г, у другой палове 50-х — першай палове 80-х гг.

У другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. назіраліся значныя дасягненні ў культуры
У гэты час асабістае месца належыла літаратуры. Галоўная тэматыка ў ёй - мінулая вайна. Асабліва многа зрабілі, каб данесці ІІраўду аб вайне I. Шамякін («Трывожнае шчасце»,), В. Быкаў («Алыіійская балада», «Жураўліны крык», «Кар'ер»), I. Чыгрынаў («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві»), А. Адамовіч («Хатынская аповесць»), I. Навуменка («Сасна пры дарозе»).
У якасці вядучага жанру літаратуры ўсталяваўся беларускі раман.Важнай падзеяй 60-х гг. стаў раман 1. Мележа «Людзі на балоце» з трылогіі «Палеская хроніка», У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Набывае вядомасць паэзія М. Танка, А. Куля-шова, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, П. Броўкі.
Назіраецца пэўны ўздым тэатральнага мастацтва. У оперным тэатры пашыраюцца творы беларускіх кампазітараў на сучасную тэму. Напрыклад, «Дзікая ружа» Ю. Ссмянякі прысвечана жыццю студэнства. У 1967 г. пастаўлены балет Я. Глебава «Альпійская балада». На працягу многіх гадоў не зыходзіла са сцэны тэатраў камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце». У канцэртных залах рэспублікі гучыць сімфанічная музыка А. Багатырова - аднаго з заснавальнікаў беларускай оперы. У 1969 г. пры Беларускай філармоніі створаны ансамбль «Пеецяры» (мастацкі кіраўнік — У. Мулявін). Аснова яго рэпертуара - беларускія народныя песні і песні беларускіх кампазўтараў (I. Лучанка, Ю. Семянякі і інш.).
60-я - 70-я гг. - росквіт беларускага маыументальнага мас-тацтва. У 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі адкрыты мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Курган славы» (скульптар А.Бембель), «Хатынь». Аўтар цэнтральнай скулыітуры «Хатыні» — «Няскораны чалавек» - С.Селіханаў. Яму належаць такія вядомыя манументы, як помнік Канстанціну Заслонаву ў Оршы, Марату Ка-зею Мінску, братам Іавну і-Міхаілу Цубам у Салігорскім раёне.
У 1972 г. Беларусь свят'куе 90-годдзе Народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да гэтай даты ў. .Мінску былі ўстаноўлены помнікі Янку Купалу (скульптары: А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі, А. Заспіцкі) і Якубу Коласу (скульптар 3. Азгур). У 1974 г. у Полацку адкрыты помнік Францішку Скарыну (скулыітар А. Глебаў). У 60-я - 70-я гады набывае вядомасць тэматычнымі карцінамі аб вайне М. Савіцкі: «Партызанская мадона», цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў.
Буйным дасягненнем у адукацыі з'явілася ўвядзенне з 1959 г. абавязковай сярэдняй адукацыі. На пачатку 60-х гг. сталі адкрывацца ПТУ, пашырылася і ўмацавал"ася матэрыяльна-тэхнічная база ВНУ.
Значныя вынікі дасягнуты па навуковых распрацоўках. Сталі лаўрэатамі Ленінскай прэміі акадэмікі АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў ^аліне фізічных навук і V. Платонаў за работы ў галіне матэматыкі.
Такім чынам, у культуры, навуцы і адукацыі БССР гэтага перыяду былі дасягнуты значныя поспехі.

Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага

У 1863 г. на Беларусі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму. Кіраўніком яго быў 25-гадовы Кастусь Каліноўскі (1838-1864). Па паходжанню шляхціч, ён нарадзіўся ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета. Пасля заканчэння юрыдычна-га факультэта Пецярбургскага універсітэта. У 1861 г. вярнуўся на радзіму. У гэтым годзе было адменена прыгоннае права. Рэформа вызвала незадаволенасць сялян. У гэты час у двух Цэнтрах - Вар-шаве і Вільні рыхтуецца паўстанне за аднаўленне Рэчы Пас-палітай у межах 1772 г. У Варшаве ствараецца ЦНК (Цэнтральны нацыянальны камітэт), а ў Вільні ЛПК (Літоўскі правінцыяльны камітэт), на чале якога з кастрычніка 1862 г. становіцца К. Каліноўскі.
К гэтаму часу ў нацыянальна-вызваленчым руху намецілася 2 плыні:
1. Белыя (буржуазна-памешчыцкая плынь) выступалі за ад-наўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., захаванне памешчыц-кага землеўладання.
2. Чырвоная (дэмакратычная плынь), найболын радыкальная частка якіх - рэвалюцыянеры-дэмакраты, выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права беларусаў, літоўцаў, ук-раінцаў на самавызначэнне, рэвалюцыйную барацьбу з самадзяр-жаўем. Гэту плынь узначальваў К. Каліноўскі.
Летам 1862 г. са сваімі аднадумцамі В. Урублеўскім і Ф. Ра-жанскім ён пачынае выдаваць рэвалюцыйную газету на беларускай мове «Мужыцкую праўду», адрасаваную сялянам. К Каліноўскі імкнецца прыцягнуць сялян да паўстання за волю, зямлю і наро-даўладдзе. Да лета 1863 г. выйшла 7 нумароў газеты. Кожны нумар пачынаецца зваротам «Дзецюкі» і падпісваўся псеўданімам К. Каліноўскага «Яська, гаспадар з-пад Вільні». На выхад газеты ўлады адказалі ўвядзеннем на Беларусі ваеннага становішча -ваююць з «возмутнтельнымн лнсткамн».
1 лютага 1863 г. ЛПК на чале з К. Каліноўскім звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікамі падняцца на ўзброеную барацьбу. Былі створаны паўстанцкія атрады. На 70% яны былі шляхецкімі. Сялян налічвалася толькі 18%. Каб прыцягнуць на свой бок сялян, царскія ўлады знізілі выкупныя плацяжы і ад-мянілі часоваабавязанае становішча сялян на Беларусі. У ходзе паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 46 баёў і баявых суты-чак з царскімі войскамі. Цэнтрамі паўстання былі Віленшчына і Гродзеншчына (радзіма Каліноўскага).
У маі 1863 г. на падаўленне паўстання на Беларусі і Літве быў накіраваны віленскі генерал - губернатар М. Мураўёў. Жорсткімі рэпрэсіямі ён прымусіў «белых» адмовіцца ад паўстання. К. Каліноўскі ж стаяў на чале паўстанцаў да канца, але дабіцца перамогі ў ходзе барацьбы не змог. К верасню 1863 г. паўстанне было задушана. 128 чалавек было пакарана смерцю.
К. Каліноўскага арыштавалі ў студзені 1864 г. у Вільні, дзе ён хаваўся пад імем настаўніка Ігната Вітажэнца. У турме ён напісаў і перадаў на волю 3 пісьмы да свайго народа - «Пісьмы з-пад шыбеніцы». У іх ён яшчэ раз пацвердзіў свае погляды на са-мавызначэнне Беларусі. Ні маскоўскі, ні польскі ўрад не з'яўляецца беларускім. Свой беларускі ўрад павінен сфарміравацца ў ходзе паўстання народа за шчасце і волю. Ён заклікае «братоў», «мужыкоў родных» змагацца за сваю Бацькаўшчыну.
22 сакавіка 1864 г. у Вільні К. Каліноўскі быў павешан. Стоячы пад шыбініцай, ён у апошні раз выказаў свае перакананні. Калі ў прыгаворы яго назвалі «дваранінам», ён заявіў: «У нас няма дваран, усе роўныя».
Мужны сын беларускага народа, патрыёт сваёй Радзімы, першы беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат К. Каліноўскі ўзначаліў паўстанне 1863 г. і да канца застаўся верны сваім поглядам.