Смекни!
smekni.com

Разлiк аб'емнага гiдрапрывода и аналiз яго работы (стр. 5 из 6)

Пабудова характарыстыкi сумеснай работы рэгулятара скорасці з засцерагальным клапанам (лінія 8) ажыццяўляецца шляхам складання расходаў (значэнні на восі абсцыс) праз рзгулятар скорасці (дросель) i засцерагальны клапан пры аднолькавых цісках.

Як бачна з атрыманых характарыстык, змяненню скорасці поршня гідрацыліндра ў межах vmin - vp адпавядае змяненне ціску ў межах РА – РB, магутнасці – NА – NB. Зона рэгулявання ў гэтым выпадку знаходзіцца паміж пунктамі А i В характарыстыкi помпы. Для канчаткова выбару помпы неабходна вызначыць магутнасць помпы пры рабоце засцерагальнага клапана (у пункце А). Атрыманая магутнасць павінна быць меншай за магутнасць прынятай помпы якая вызначаецца па гэтай жа формуле пры значэннях р, Q, h узятых з тэхнічнай характарыстыкі. У тым выпадку, калі NА1 будзе большай, неабходна падабраць помпу з iншымі параметрамi.

9. ЦЕПЛАВЫ РАЗЛІК ГІДРАПРЫВОДА

Пры рабоце гідрапрывода частка механічнай энергіі пераўтвараецца ў цеплавую. Цяпло, якое ў гэтым выпадку выдзяляецца, ідзе на награванне рабочай вадкасці і элементаў гідрапрывода, а таксама рассейваецца ў навакольнае асяроддзе цераз паверхню цеплаперадачы. Награванне рабочай вадкасці больш за дапушчальныя межы непажадана, таму што з павелічэннем тэмпературы змяншаецца вязкасць і павялічваецца акісляльнасць вадкасці.

Падтрыманне тэмпературы вадкасці ў дапушчальных межах дасягаецца на аснове правядзення цеплавога разліку гідрапрывода.

Велічыня цеплавой энергіі, якая выдзяляецца пры рабоце, вызначаецца па залежнасці:

Nцепл. = (1-з)*Nп,

дзе з – агульны ККДз гідрапрывода; Nп - магутнасць, якую спажывае помпа (адпавядае NA1).

Агульны ККДз вызначаецца па залежнасці:

з = NВ/Nп,

дзе NВ – магутнасць, якая затрачваецца на пераадольванне зададзенага карыснага намагання P з улікам парадку работы гідрапрывода.

NB = 15000*0,1= 1500 Вт

з = 1500/3077 = 0.487484.

Nцепл. = (1-0.487484)*3077 = 1577.027 Вт

Велічыня тэмпературы масла tм, якое знаходзіцца ў масленым баку, складаецца з зададзенай тэмпературы навакольнага асяроддзя tа і прыросту тэмпературы Дt за кошт цеплавой энергіі Nцепл. і павінна быць меншай за tдап..

Дt = Nцепл./(Fб*kб + Fтр*kтр),

дзе Fб, Fтр – адпаведна плошча паверхні цеплаабмену масленага бака і трубаправодаў; kб, kтр – каэфіцыент цеплаперадачы адпаведна для бака і трубаправодаў (kтр = 12 Вт/(м2*°С), kб = 10 Вт/(м2*°С)).

Плошча паверхні цеплаабмену трубаправодаў гідрапрывода вызначаецца па залежнасці:

Fтр = р*∑di*li,

дзе di, li – адпаведна дыяметр і даўжыня асобных участкаў.

Fтр = 3,14*(0,011*14 + 0,015*5 ) = 0.71906м2.

Для вызначэння плошчы паверхні цеплаабмену масленага бака неабходна вызначыць яго параметры.

Аб’ём масла, неабходны для работы гідрапывода прымаюць роўным (2 — 3) хвіліннай падачы выбранай помпы:

Vм = 2*60*Qп.

Поўны аб’ём бака павялічваюць на (20-30)%.

З улікам гэтага:

Vб = 1,3*Vм.

Vм = 2*60*0.000338= 0.040609 м3

Vб = 1,3*0.040609 =0.052792 м3

Гэта значэнне акругляюць у большы бок і прымаюць Vб згодна з ДАСТ 16770-71: 0,063 м3

Часцей за ўсё форма бака прымаецца прамавугольнай з


a = 0.218976 м

суадносінамі старон a:b:h = 1:2:3, дзе a, b, h – адпаведна шырыня, даўжыня і вышыня бака.

b = 2*a = 2*0.218976= 0.437952 м

h = 3*a = 3*0.218976= 0.656928 м

Вылічваем плошчу паверхні бака:

Fб = a*b + 2*h(a + b) = 0.22*0.438 + 2*0.6569*(0.22+0.438) = 0.959009м2.

∆t = 1577.027/(0.959009*10 + 0.71906*12) = 86,56 єС.

tм=(ta+∆t)

tм = 87 + 24 = 111°С > tдап., таму неабходна прадугледзіць устаноўку ў сістэме гідрапрывода дадатковага цеплаабменніка, плошча паверхні якога вызначаецца па залежнасці:

Fц.а. = m*Nцепл./(m-1)(kб*tдап) – (Fб*kб + Fтр*kтр)/kб,

дзе m = tм/tдап.=1.382004; kб = 10 Вт/(м2*°С)

Fца=1.38*1577.03/(1.38-1)(10*80)- (0.959*10 + 0.719*12)/10 =5.309771 м2.

10. РАЗЛIК МЕТАЛАЁМIСТАСЦI ГIДРАПРЫВОДА

Адной з пераваг гідрапрывода ў параўнанні з іншымі прыводамі з’яўляецца яго малая металаёмістасць, што магчыма атрымаць за кошт прымянення ў іх высокага ціску.

Металаёмістасць гідрапрывода характаразуецца каефіцыентам

qN=Gгп/Nв,

дзе Gгп – агульная вага гідрапрывода.

Яна ўключае вагу ГЦ, напорнага і зліўнога трубаправодаў, а таксама ўсёй гідраўлічнай апаратуры, якая прымаецца з тэхнічных характарыстык.

Gгц=(р*L*((D+2*д)2 –D2)/4 +2*р*(D+2* д)2 * д накр/4)*с

Gгц1=(3,14*0.4*((65*10-3+2*4.26*10-3)2-0.0652)/4+

+2*3.14*((65*10-3+2*4.26*10-3)2*9.577*10-3 /4)*7000=3.16 кг

Gгц2=(3,14*0.4*((65*10-3+2*8.522*10-3)2-0.0652)/4+

+2*3.14*((65*10-3+2*8.522*10-3)2*13.1*10-3 /4)*7000=6.48 кг

Gпоршня=рD2bс/4

дзе b - шырыня поршня (b = 0,044м);

Gпоршня1=3,14*0,0652*0,044*7900/4=1,15 кг

Gпоршня2=3,14*0,0652*0,044*7900/4=1,15 кг

Gштока=рd2 bс/4

дзе b - даўжыня штока (b = 0,4м).

Gштока1 = 3,14*0,042*0,4*7900/4=3.96896 кг

Gштока2 =3,14*0,0452*0,4*7900/4 = 5.023215 кг

Gтр =((dвон.н2 – dн2)*lн+(dвон.з2 – dз2)*lз)*р*с/4 =

=((0,0172 – 0,0112)*12+(0,0212 – 0,0152)*4)*р*7900/4 = 21,28 кг

Gга = 6,8+2,8+2*1,8+4,4+2,5+6,3+11= 37.4 кг

Gгп = 3,16+6,48+1,15*2+3,97+5,023+21,28+37,4= 79.625 кг.

qN = 79.625/(15000*0.1) = 0.053083 кг/Вт.

СПIС ЛIТАРАТУРНЫХ КРЫНIЦ

1. Лебедев Н.И. Объемный гидропривод машин лесной промышленности. – М.: Лесная промышленность, 1986.

2. Мядзведзвеў В.Ф., Герман Р.I., Санковiч Я.С. Даведачныя матэрыялы па выкананню разлiкова-графiчных i курсавых работ. Вучэбна-метадычны падручнiк па курсу "Гiдраўлiка, гiдраўлiчныя машыны i гiдрапрывод". – Мн.: БДТУ, 1983.

3. Санковiч Я.С. Метадычныя указаннi да курсавой работы "Гiдраўлiка i асновы гiдрапрывода". – М.:БДТУ, 1998.

Дадатак 1

Характеристики гидропривода и их анализ

Определим мощность которую потребляет насос