Смекни!
smekni.com

Сучасная беларуская проза. (стр. 2 из 3)

“Францыск Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі “Імя ў летепісе” расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка , Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з’яўляецца кніга І. Масляніцы і М. Багадзяжа “Слава і няслаўе” (1995), 34 аповесці якой знакомяць чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф’яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю. Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад’емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр. Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой дом”, “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары. У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.

Іван Навуменка

Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Пачатак літаратурнай дзейнасці Навуменкі прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік апавяданняў “Семнаццатай вясной” выйшаў у 1957 г. Затым з’явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна – этычныя праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”).Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак треці” (1973). Сам аўтар назваў яе тварам аб акупацыі. Падэі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, Аўсяннік, Карандаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, і іншыя змагары. Навуменка ўзнауляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам — галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч.Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэта своеасаблівы вобраз, які выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія цэнай вяртання Міці да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з’яўляецца праўдзівай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, Навуменка паказаў праўду жорсткага ваеннага часу.

Алесь Адамовіч

Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ). Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі” (1979).“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.Па матывах “Хатынскай аповесці” ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п’еса “Вяртанне ў Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка “Ідзі і глядзі”, у аснову якой пакладзена “Хатынская аповесць”. Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў : не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі. У другі рамане В. Адамчыка “Год нулявы” прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь .Заключны твор тэтралогіі — раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Віктар Казько

Віктар Казько, аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У полі зроку яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай. У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.Героямі аповесці “Выратуй і памілуй пас, чорны бусел” з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знісчэнні парадзелай пасля шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заныць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул. Цэментуючай асновай у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”, дзе спалучыліся падзеі мінулай вайны і сённяшняга дня, з’яўляецца сад. Калісці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы — гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя твора, жыве, “пакуль яго не забыліся” : “Пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках … Людзі пра яго не забудуцца, сад будзе расці”. Аднак у гады вайны сад быў знішчаны фашыстамі. Але зноў зашапацелі маладой лістотай дрэвы сада, які паслы вайны аднавіў дырэктар дзіцячага дома Мар’ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб’ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы саду пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул,-- гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні. Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Чыстымі білі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. І цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш, ужо лішні сам сабе, імкнешся пераступіць і цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. І тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую”. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.