Смекни!
smekni.com

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі (стр. 1 из 2)

Гісторыя Беларусі

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ўХІХ стагоддзі

Выканаў:

вучань 8 “Б” класа

сярэдняй школы №11

Кажакоў Сяргей

2005


Ідэалагчныя догмы, што панавалі ў савецкім грамадстве ў адносінах да рэлігіі, абумовілі спрошчаны падыход да асвятлення канфесіянальнай гісторыі, яе ролі ў развіцці гістарычнага працэсу на Беларусі. Усё здавалася вельмі простым, паколькі рэлігія — гэта "опіум для народа", царква магла адыгрываць толькі адмоўную ролю ў яго гісторыі. I толькі зараз мы пачынаем разумець, што і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл мелі вельмі вялікае значэнне ў гісторыі беларускага народа І што без вывучэння розных канфесій немагчыма намаляваць аб'ектыўную пстарычную карціну.

Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. 3 X ст. на этнічна-беларускіх землях пачало распаўсюджвацца грэка-праваслаўнае хрысціянства, якое заставалася традыцыйнай рэліпяй асноўнай масы беларускага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў Праваслаўная царква ў пэўнай ступені была інтэгрыравана ў грамадска-палітычную структуру Вялікага княства Літоўскага, карысталася там прывілеямі І аказвала духоўны, сацыяльна-эканамічны і палітычны ўплыў на насельшцтва.

Час пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі звычайна датуюць 1385 г. (Крэўская унія, абавязацельствы Ягайлы прыняць каталіцтва з усім народам княства Літоўскага). Як сцвярджаюць гісторыкі, гэтым падзеям папярэджваў этап з сярэдзіны XIII ст., калі разнастайныя сілы (Лівонскі ордэн, Рыжскае архіепіскапства, Польскае каралеўства) імкнуліся, праўда беспаспяхова, насадзіць каталіцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Адносіны паміж гэтымі дзвюма хрысціянскімі канфесіямі залежалі ад палітычных варункаў у той ці іншы час, адлюстроўвалі супрацьстаянне Усходу і Захаду, іх планы і прэтэнзіі на беларускіх землях

Пераход тэрыторыі Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), дзе пануючым веравызнаннем было каталіцтва, да Расіі, у якой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжканфесіянальныя адносіны, што прывяло да ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 г. Канфесіянальная гісторыя Беларусі XIX ст. адлюстроўвала ўсе тыя супярэчнасці і праблемы, якія былі характэрныя для развіцця грамадства ў цэлым. Гэта быў час, калі адны канфесп паступова страчвалі сваю магутнасць і ўплывовасць на жыхароў беларускіх губерняў, другія, наадварот, набіралі моц, трэція зыходзілі ў нябыт. Акрамя праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай канфесій на развіццё гістарычнага працэсу пэўны ўплыў аказвалі і тыя, што існавалі ў гэты час на Беларусі: стараверства, пратэстанцтва (евангеліка-рэфармацкая і евангеліка-лютэранская канфесіі), іслам, іудаізм.

Рэлігійная стракатасць насельніцтва Беларусі, варожыя адносіны паміж духавенствам розных канфесій давалі магчымасць уладам выка-рыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах Барацьба паміж канфесіямі (галоўным чынам паміж каталіцкай і праваслаўнай), якая то затухала, то зноў абвастралася, ішла на працягу XIX — пачатку XX ст. I толькі падзеі 1905 — 1907 гт. крыху аслабілі яе. Што датычыць болын малалікіх •канфесій, дык яны ў большасці сваёй Імкнуліся быць убаку ад гэтай барацьбы, хаця цалкам адысці ад падзей не заўсёды ўдавалася.

Праваслаўная царква

Дзейнасць Праваслаўнай царквы ў Беларусі у ХІХ-ХХ ст. ішла ў агульным рэчышчы ўсёй рускай Праваслаўнай царквы. У першай палове XIX ст. яна была накіравана на перавод уніятаў у праваслаўе, што і адбылося ўрэшце рэшт ў 1839 годзе на царкоўным саборы ў Полацку. Гэты сабор і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Уніяцкай царквы з Праваслаўнай. Але прайшло яшчэ два дзесяткі гадоў, перш чым большая частка уніятаў была канчаткова далучана не толькі да Праваслаўнай царквы, але і да яе абрадаў.

Праваслаўная царква на Беларусі актыўна выступала супраць паўстанцаў 1863 г. і цалкам падтрымлівала палітыку віленскага генарал-губернатара М.М.Мураўева. Пасля падаўлення паўстання Праваслаўная царква была адным з праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі. Тысячы святароў былі накіраваны сюды з расійскіх губерняў, каб, побач з настаўнікамі з Расіі, тлумачыць жыхарам, што яны "рускія людзі, а католікі - гэта "палякі". Паўсюды будаваліся цэрквы ў нязвыклым для Беларусі псеўдавізантыйскім стылі.

Палітыка царызму па русіфікацыі краю, прывілеяванае становішча Праваслаўнай царквы, ліквідацыя царкоўнай уніі змянілі да канца XIX ст. канфесіянальнае аблічча беларусаў. Паводле ўсерасійскага перапісу 1897 г., ужо 80 працэнтаў беларусаў было праваслаўнымі, а католікі налічвалі толькі 18 працэнтаў.

Да 1917 г. Праваслаўная царква, у тым ліку і ў Беларусі, заставалася часткай бюракратычнага апарату імперыі, поўнасцю падпарадка-ванай царскаму самадзяржаўю. На працягу XIX- пачатку XXст. яна моцна ўплывала на менталітэт беларусаў.

Каталіцкі касцёл

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Усходняй Беларусі ў 1773 г. было ўпершьшю ўтворана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве. Кацярьша II назначыла біскупам Станіслава Богуша-Сестрэнцэвіча, дзядзьку В.Дуніна-Марцінкевіча. Усе гэта было зроблена без узгаднення з Ватыканам. Каталіцкае веравызнанне і свабоднае выкананне абрадаў захоўвалася. Маёмасць касцёлаў і кляштараў гарантавалася. Каталіцкаму духавенству, аднак, забаранялася далучаць да каталіцтва праваслаўных жыхароў. У 1782 г. Кацярына II пераўтварыла біскупства ў Магілеўскае арцыбіскупства і надала С.Богушу-Сестрэнцэвічу сан арцыбіскупа. У 1783 г. рымскі папа пацвердзіў гэтыя пераўтварэнні, надаўшы С.Богушу-Сестранцэвічу тытул мітрапаліта. Арцыбіскупу-мітрапаліту былі паддарадкаваны ўсе касцёлы, усе вернікі-католікі ў Расіі, усе кляштары і манашаскія ордэны.

У 1798 г. структура Каталіцкага касцелу ў Расійскай імперыі была рэарганазівана. Магілеўскай мітраполіі былі падпарадкаваныя біскупствы, утвораныя ці існаваўшыя на новадалучаных тэрыторыях пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у тым ліку Віленскае і Мінскае (пераўтворанае з Пінскага) біскупствы. Біскупы і арцыбіскуп-мітрапаліт прыносілі прысягу на вернасць імператару. У 1801 г. у Пецярбургу была ўтворана духоўная калегія рымска-каталіцкай рэлігіі з духоўных і цывільных асобаў, куда былі ўключаны і прадстаўнікі ўніяцкага духавенства. Калегія падпарадкоўвалася вышэйшай дзяржаўнай уладзе імперыі. Яна праіснавала да 1918 года.

Насуперак буллы (указа) папы Клімента XIVаб забароне ордэна езуітаў (1773 г.) Кацярына IIзахавала на Беларусі кляштары і аддзелы гэтага ордэну. У 1812 г. езуітам было дазволена адчыніць у Полацку вышэйшую навучальную ўстанову — Полацкую акадэмію з некалькімі факультэтамі. Але ў І820 г. Аляксандр I ліквідаваў аддзелы ордэна ў Расіі, і Полацкая акадэмія была зачынена.

Пад час паўстання 1831 г. на Беларусі і Літве каталіцкія святары і манахі прынялі чынны ўдзел у ім ці актыўна падтрымлівалі яго. Пасля задушэння паўстання ўрад Мікалая І пачаў праводзіць рэакцыйную палітыку падаўлення іншадумства. Паводле праграмы міністра асветы С.Уварава, зацверджанай царом, Расія павінна была ідэалагічна супрацьстаяць Еўропе, яе рэвалюцыйным ідэям, рэлігійнаму і цывілізацыйнаму ўпадку. Дактрына С.Уварава была заснавана на трох расійскіх прынцыпах: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Зыходзячы з гэтага, вялікарускі народ лічыўся пануючым, а заходнія ўплывы на яго меркавалася спыніць.

3 гэтай дактрыны выцякала антыкаталіцкая палітыка Мікалая I. На Беларусі было зачынена шмат каталіцкіх кляштараў, некаторыя касцёлы і уніяцкія храмы перадаваліся Праваслаўнай царкве. Землі кляштараў былі канфіскаваныя. На біскупскія пасады прызначаліся лаяльныя да цара, асцярожныя і, нават, баязлівыя біскупы. Каталіцкія духоўныя семінарыі фінансаваліся дзяржавай, а колькасць выкладчыкаў скарачалася. У 1832 г. быў ліквідаваны Віленскі ўніверсітэт (з тэалагічнай секцыяй у ім) і ўтворана Віленская духоўная акадэмія, якая ў 1842 г. была пераведзена ў Санкт-Пецярбург, дзе і існавала да 1918 г. У Вільні працягвала сваю дзейнасць Віленская каталіцкая семінарыя.

Каб паправіць стасункі з Ватыканам, Мікалай I у 1847 г. заключыў канкардат (пагадненне) з рымскай курыяй. Гэта быў першы і апошні канкардат царскай Расіі з рымскім папам. Гэты дакумент вызначыў правілы рэлігійнай дзейнасці Касцёла ў Расіі.

Паўстанне 1863 г. на Беларусі падтрымалі многія каталіцкія святары. Пасля задушэння гэтага паўстання пачаліся новыя рэпрэсіі супраць Каталіцкага касцёла. За тое, што мінскі біскуп Андрэй Вайткевіч не асудзіў паўстанцаў, генерал-губернатар М.Мураўеў загадаў яго выслаць. 3 Вільні быў высланы біскуп Адам Красінскі. У 1866 г. царскі ўрад разарваў канкардат з Рымам, у 1869 г. было ліквідавана Мінскае біскупства. З богаслужэнняў і казанняў выключалася польская мова і ўводзілася руская. Біскупы не прызначаліся на пасады, і іх месцы былі вакантныя. Каталіцкае духавенства супраціўлял ся гэтым новаўвядзенням, за што высылалася з Беларусі.

Пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расіі імператар Мікалай ІІ у красавіку 1905 г. выдаў указ, паводле якога адмяняліся абмежаванні дзейнасці рэлігійных аб'яднанняў і цэркваў. Датычыў ен і болып свабоднай дзейнасці каталіцкага касцёла. Дазвалялася змяняць праваслаўнае веравызнанне, уніятам, гвалтоўна пераведзеньм у праваслаўе, можна было пераходзіць у каталіцтва (толькі Уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі ўжо не было), католікам вярталіся былыя іх храмы (за вылючэннем тых, што былі перададзены раней Правас лаўнай царкве) і дазвалялася будаваць новыя, абвяшчалася амністыя дэпартаваньм святарам. Але ўжо падчас сталыпінскай рэакцыі зноў пачаліся абмежаванні ў дзейнасці Касцёла.

Агульны стан Каталіцкага касцёла на Беларусі ў 1914 г. быў наступны. У Віцебскай губерніі налічвалася 229 рымска-каталіцкіх. касцёлаў і капліц, у Гродзенскай - 150 і 2 кляштары ў Гродне, у Магілёўскай - 30, у Мінскай - 135 і ў Віленскай - 172.

Уніяцкая (Рымска-каталіцкая) царква