Смекни!
smekni.com

Іслам (стр. 4 из 4)

Пасля смерці Хусейна шыіты ператварыліся ў мусульманскую меншасць, якая праследавалася з боку сунітау.

Асаблівае месца ў веравывучэнні шыітаў займае вобраз дванаццатага імама па імені Мухамед, які жыў у IX ст. Лічыцца, што ён знік у падлеткавым узросце, але калі-небудзь з'явіцца людзям як Махдзі (Месія) і ўстановіць царства праўды і справядлівасці. Згодна з веравучэннем шыітаў, імам Мухамед і пасля знікнення аказвае ўплыў на развіццё ісламу праз сваіх прадстаунікоў, якія называюцца аяталы («божыя знамені''). Менавіта яны маюць права тлумачыць шарыят і распрацоўваць рэлігійныя нормы.

У шыізме перыядычна ўзнікаюць чуткі аб тым, што «схаваны імам» ужо прыйшоў і ўвасобіўся ў канкрэтнага чалавека. Распаўсюджванне такіх чутак у 60–80-я гг. XX ст. садзейнічалі падзеі ісламскай рэвалюцыі ў Іране, якую ўзначаліў аятала Хамейні. Ён быў абвешчаны сваімі прыхільнікамі імамам.

Шыіты, як і суніты, лічаць Суну свяшчэннай кнігай, але прызнаюць толькі тыя хадзісы, у якіх альбо гаворыцца пра Алі, альбо іх аўтарства прыпісваецца Алі і ягоным прыхільнікам. Шыіты прымаюць агульнамусульманскі тэкст Карана (бо іншага проста няма), але не задаволены ім, бо лічаць, што ён недастаткова адлюстроўвае ролю Алі. Існуе шыіцкая версія Карана з дабаўленнем суры «Два свяцілы», у якой Мухамед і Алі пастаўлены побач. Шыіты вераць, што сапраўдны тэкст Карана, вядомы святым імамам, з'явіцца разам з Махдзі, пасля чаго праўда і справядлівасць перамогуць.

Шыіты зараз складаюць прыкладна І0% ад агульнай колькасці мусульман. Жывуць яны пераважна ў Іране, Іраку, Йемене, некаторых раёнах Дагестана, Туркменістана і Таджыкістана.

У ісламе ёсць рух, які называецца суфізм. Ён не з'яўляецца асобным кірункам, ягонымі прыхільнікамі могуць быць як суніты, так і шыіты, якія імкнуцца наблізіцца да Алаха пры дапамозе метадаў духоўнага ачышчэння.

Суфізм узнік прыкладна ў сярэдзіне VШ – пачатку IX стст, як вынік аскетычна-містычных тэндэнцый у ісламе. Сярод прычын яго ўзнікнення даследчыкі называюць агульнае ўскладненне рэлігійнага жыцця ў ісламе, якое суправаджалася паглыбленымі духоўнымі пошукамі, а таксама ўплыў іншых рэлігій, у першую чаргу – хрысціянства. Само слова «суфізм» паходзіць ад арабскага «тасавуф» – «самаачышчэнне». «Суфі» (жаночы род – «суфійія») абазначае чалавека, чыё сэрца ачышчана ад мірскога бруду.

Прарок Мухамед шануецца як суфі. Лічыцца, што яшчэ ў маленстве яго сэрца было ачышчана анёламі. Сярод першых мусульман вылучаліся так званыя «людзі на лаўцы» (ал аль суфа). Яны вельмі рэдка пакідалі мячэць у Медыне, таму што бесперапынна маліліся. Насілі яны простае адзенне з шэрсці (суф), чым сімвалічна прытрымліваліся прыкладу прарокаў, асабліва Ісуса.

Сутнасць суфізму складае вера ў любоў Алаха, якая грунтуецца на словах Карана аб тым, што «сапраўды, Алах любіць богабаязненых!» (3,76). Прыхільнікі суфізму разважаюць над тэкстамі Карана і Суны і імкнуцца трымацца іх прадпісанняў. Яны адмаўляюцца ад усяго мірскога, шануць беднасць, аддаюць сябе волі Алаха і лічаць неабходньм праяўляць стойкасць у перанясенні няшчасцяў і пакут.

У суфізме лічыцца, што ёсць вельмі шмат спосабаў ачышчэння. Прыводзяцца словы Мухамеда аб тым, што колькасць шляхоў да Алаха роўнае колькасці сапраўдных веруючых. Чалавек у сваей духоўнай практыцы павінен прытрымлівацца ўказання настаўніка, каб не пайсці за Сатаной. З мэтай арганізацыі сумеснай духоўнай дзейнасці ў сярэдзіне ХП – пачатку ХШ стст. у суфізме ўзніклі ордэны. Шлях ачышчэння ў іх уяўляўся ў выглядзе лесвіцы і складаўся звычайна з наступных ступеняў: пакаянне, звяртанне да Алаха, самаадрачэнне, давер, удзячнасць, беднасць, цярпенне, любоў. Дасягненне кожнай ступені патрабуе асаблівага духоўнага стану, які дае Алах. Звычайна гэта задаволенасць, упэўненасць, блізкасць, любоў, аб'яднанне, веды.

У суфісцкіх ордэнах былі распрацаваны спецыяльныя методыкі для дасягнення асаблівага містычнага стану: вымаўленне пра сябе іменаў Алаха, спяванне гімнаў, музыка, танцы.

Канчатковай кропкай шляху ачышчэння ў суфізме лічылася да-сягненне блізкасці да Бога. Той, хто гэта зрабіў называйся «валі» (жаночы род «валійія») – «той, які каля Бога». Суфізм адмаўляе дыстанцыю паміж Алахам і ачышчаным чалавекам, за што ён кратыкаваўся прадстаўнікамі артадаксальнага ісламу.

Зараз суфісцкія ордэны ёсць у большасці мусульмаанскіх краін, хаця яны і не маюць такога ўплыву, як раней.

4. Іслам на Беларусі

Іслам на Беларусі – прышлая рэлігя, прынесеная іншым народам. Яго носьбітамі з'яўляюцца татары, якія з'явіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у пачатку ХІV ст. і ў асноўнай масе найшліся ў войска. Іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам складіся вельмі добра, татары займалі ў дачыненні да сваей новай радзімы патрыятычную пазіцыю і часта выступалі ў складзе войска Вялікага Княства нават супраць сваіх адзінаверцаў. Таксама яны ўдзельнічалі ў вайне з Тэўтонскім ордэнам і Грунвальдскай бітве (1410).

Татары, якія жылі ў ВКЛ вызнавалі сунізм. Ім было дазволена адпраўляць сваю веру і будаваць мячэці. Першыя мягчэці на тэрыторыі Беларусі з'явілся ў канцы ХІV ст. Прывілей на іх будаўніцтва давалі вялікія князі, пазней патрабаваўся яшчэ і дазвол караля. Дазвадялася будаваць толькі драўляныя і сціплыя па архітэктуры мячэці. У ХVІ ст. відавочна пісаў, што мячэці ў ВКЛ убогія і нізкія, без мінарэтаў. На момант трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) на тэрыторыі Беларусі і Літвы знаходзілася 23 мячэці і 65 малітоўных дамоў мусульман. Вядомы выпадкі паломніцтва беларускіх мусульман у ХVІ ст. у Меку.

Асіміляцыі татараў у ВКЛ не адбылося. Яны захаваліся як асобны народ і рэлігійная супольнасць, хаця многія з іх прымалі беларускія прозвішчы, звычаі, мову. Сваю мову татары на Беларусі паступова забылі, таму для задавальнення іх духоўных патрэб ствараюцца кітабы (араб. – кнігі) – рэлігійныя кнігі мусульман, якія былі напісаны на беларускай мове арабскімі літарамі. Першыя з іх з'явіліся ў ХVI ст. Яны змяшчалі апісанне мусульманскіх рытуалаў, падзей з жыцця прарока Мухамеда, маральныя павучанні, усходнія паданні, казкі, варожбы на літарах Карана і іншыя матэрыялы.

У ВКЛ мусульманскія суполкі былі самастойнымі. Пры неабходнасці вырашэння спрэчных пытанняў у рэлігійных справах яны звярталіся да знаўцаў шарыяту ў Атаманскай імперыі (Турцыя) альбо Крыме.

Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі Кацярына П абяцала тутэйшым мусульманам захаваць свабоду веравызнання і ўсе былыя прывілеі.

Нягледзячы на тое, што частка беларускіх татар-мусульман удзельнічала ў вайне 1812 г. на баку Напалеона, а таксама ў паўстаннях 1830–1831 і 1863 гг., адносіны да іх з боку ўрада былі даволі памяркоўнымі.

У XIX ст. у час набажэнства мусульмане на Беларусі ўжывалі польскую мову, і на ёй жа выдаваліся іх богаслужэбныя кнігі. З гэтым змагаліся ўлады, асабліва пасля падаўлення паўстання 1863 г. У 80-я гг. беларускім мусульманам было забаронена карыстацца ў рэлігійных справах польскай мовай.

У пачатку XX ст. на Беларусі жылі каля 14 тыс. татараў-мусульман і існавала больш 20 мячэцяў.

Рэпрэсіі супраць рэлігіі ў гады Савецкай улады не абмінулі і беларускіх мусульман. Пасля Другой сусветнай вайны многія татары-мусульмане з'ехалі з Беларусі ў іншыя краіны, бо баяліся, што іх напаткае лёс крымскіх татар, да якіх яны былі блізкія. Зачыняліся мячэці, забываліся традыцыі. У канцы 80-х гг. на Беларусі існавала толькі адна мячэць у г.п. Іўе Гродзенскай вобласці.

На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 24 мусульманскія суполкі. Падаўляючая большасць іх дзейнічае ў заходніх абласцях. У пачатку 1994 г. адбыўся першы Усебеларускі з'езд мусульман, на якім было створана мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне Рэспублікі Беларусь. Яно выдае на рускай мове часопіс, які выходзіў пад рознымі назвамі: «Аль-Джыхад», «Аль-Іслам», «Рамазан», «Жыццё».

Іслам з`яўляецца рэлігіяй, якая сфарміравалася ў выніку сінтэзу палажэнняў іудаізму, хрысціянства і старажытных вераванняў арабскіх плямён. Ён стаў прычынай узнікнення такога гістарычнага і культурнага феномена, які называецца «мусульманскі свет». З невялікай групы семіцкіх плямён вырасла этнакультурная супольнасць з моцнай палітычнай структурай і высокаразвітай цывізацыяй, якая некаторы час знаходзілася на больш высокім узроўні, чым еўрапейская. У працэсе свайго распаўсюджвання іслам пастаянна сутыкаўся з хрысціянствам, узаемаадносіны паміж гэтымі рэлігіямі, нягледзячы на тыпалагічнае падабенства многіх элементаў іх веравучэння і культу былі, і застаюцца зараз у некаторых рэгіёнах, вельмі няпростымі. На шчасце, на Беларусі такога не назіралася, мусульмане жывуць на нашых землях ужо больш шасці стагоддзяў і заўсёды паміж імі і прадстаўнікамі іншых вераванняў існавала ўзаемапавага.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480 с.

2. Самыгин С.И., Ничипуренко В.Н., Полонская И.Н. Религиоведение: социология и психология религии. – Ростов-на-Дону, 1996.

3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А. Адзіночанка. – Минск: Універсітэцкае, 2001. – 240 с.

4. Радугин А.А. Введение в религоведение: теория, история и современные религии / А.А. Радугин. – М., 1997.