Смекни!
smekni.com

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (стр. 2 из 5)

а) аўтакефальнай,

б) нацыянальна-беларускай,

в) мітр. Панцялейман, як яе галава, не павінен падпарадкавацца ні Маскоўскаму мітрапаліту Сяргею, ні Варшаўскаму мітрапаліту Дзянісу, ні Нямецкаму мітрапаліту Серафіму.

Прапанаваныя ўмовы былі прыня-тыя мітр. Панцялейманам з абумоўленьнем, што аб'яўленьне аўтаке-фаліі Беларускай Царквы адбудзецца пасьля атрыманьня на гэта зго-ды ад мацеры-царквы расейскай, а так сама ад іншых аўтакефаль-ных праваслаўных цэркваў. У сваім лісьце да мітр. Панцялеймана, з дня 3 кастрычніка 1941 г., Гэнэральны Камісар Беларусі падаў пісьмова свае ўмовы. Гэты ліст быў даручаны яп. Вэнэдыкту для пе-радачы мітрапаліту Панцялейману. У лісьце пісалася:

а) Праваслаўная царква на Беларусі мае кіравацца сваімі канонамі і нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яе нутраное жыцьцё;

б) праваслаўная царква на Беларусі мае называцца: "Беларуская аўтакефальная праваслаўная нацыянальная царква";

в) пропаведзь, навучаньне рэлігіі і адміністрацыйнае справаводзтва царквы маюць быць на беларускай мове;

г) назначэньне япіскапаў, сьвятароў і благачынных ня можа адбывацца бяз ведама нямецкіх уладаў;

д) мае быць прадстаўлены статут Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай нацыянальнай царквы;

е) багаслужэньні маюць адбывацца на царкоўна-славянскай мове.

Пасьля гэтага адбылася нарада мітр. Панцялеймана з яп. Вэнэдыктам. Адзін з пунктаў гэтай нарады гаварыў: "Каб абняць сваей Духоўнай апекай усё праваслаўнае насельніцтва Беларусі ды ўзгодніць сваю працу з напрамкам, выражаным у лісьце (Гэнэральнага Камісара Беларусі), — прыняць Высокапрэасьвяшчэньнейшаму мітрапаліту Панцялейману тытул: "Мітрапаліт Менскі і ўсей Беларусі". Наступна мітр. Панцялейман выслаў ліст Гэнэральнаму Камісару Беларусі, у якім паведамляў, што згаджаецца працаваць у напрамку згодным з лістом Гэнэральнага Камісара, зазначаючы, што арганізацыя царквы на Беларусі павінна адбывацца кананічным шляхам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў, пасьля чаго толькі можа быць прыгатаваны і прадстаўлены статут царквы. Для дабра царквы неабходна пражываць мітрапаліту ў галоўным горадзе Менску, адчыніць у Менску духоўную сэімінарыю і кароткатэрміновыя курсы для падрыхтоўкі сьвятароў.

Па ўрэгуляваньні праўных дачыненьняў царквы да уладаў, мітрапаліт Панцялейман і яп. Вэнэдыкт распачалі арганізацыю царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусі. Па даручэньню мітрапаліта яп. Вэнэдыкт арганізаваў часовую Мітрапалітальную Ўправу Беларусі, у склад якой увайшлі: старшыня — мітрапаліт, сябры: прат. Язэп Балай, сьв. Мікалай Лапіцкі і сьв. Іван Кушнер. Унутры Мітрапалітальнай Управы адбывалася сталае цярцё паміж расейскімі тэндэнцыямі мітрапаліта з прат. Балаём з аднаго боку, а беларусізацыйнымі імкненьнямі сьв. Лапіцкага і сьв. Кушнера з другога боку. Падобнага характару барацьба адбывалася сярод духавенства і вернікаў і на правінцыі.

Па даручэньню мітрапаліта яп. Вэнэдыкт прызначыў прат. Я. Балая настаяцелям Кацярынаўскага сабору, а сьв. М. Лапіцкага — настаяцелям Чыгуначнай царквы, а пасьля некалькіх перамяшчэньняў — выконваць абовязкі настаяцеля таго-ж сабору. Сьв. I. Кушнер быў прызначаны настаяцелям царквы на вайсковых могілках. Манастырская Прэабражэнская царква была затрымана за мітрапалічай кафэдрай. У канцы 1941 г. настаяцелям чыгуначнай царквы быў прызначаны сьв. Н. П. Так былі абсаджаныя ўсе цэрквы ў Менску, адбудова якіх заканчавалася. Іераманах У. Фінькоўскі быў адсунены ад царкоўных спраў і забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні, аднак ён дабравольна не ўступаў. Калі ў Менск прыбылі новапрызначаныя для працы сьвятары: М. Лапіцкі і Я. Балай, то супрацоўнікі іерам. Фінькоўскага ня пушчалі іх у Прэабражэнскі манастыр, у якім прыбылыя хацелі затрымацца. Пазьней, па прыбыцьці ў Менск мітр. Панцялеймана і яп. Філафея, іерам. Фінькоўскі надалей пражываў у архірэйскім доме ды інтрыгаваў супроць архірэяў. Былі патрэбныя адумысловыя захады перад Гэнэральным Камісарам Беларусі для таго, каб высяліць яго з архірэйскага дому.

Справай адбудовы праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі цікавіліся: Беларускі Нацыянальны Камітэт у Варшаве і мітрапаліт Варшаўскі Дзяніс. Мітр. Дзяніс уважаў Заходнюю Беларусь за належучую да сваей юрысдыкцыі, часова аддзеленую ў 1939 г. ваеннымі дзеяньнямі. Цяперашняя акупацыя яе немцамі давала надзею мітр. Дзянісу на паварот гэтых абшараў пад яго юрысдыкцыю. Для рэалізацыі сваіх намераў ён стварыў пад сваім старшынствам Беларускую Царкоўную Раду, запрасіўшы ў яе беларусаў: архімандрыта Філафея, д-ра Івана Ермачэнку, д-ра Вітушку, д-ра Краскоўскага, Барыса Стрэльчыка. Першае паседжаньне гэтай рады, з дня 9 верасьня 1941 г., апрацавала і выслала мэмарандум да цэнтральных нямецкіх уладаў у Бэрліне, у якім былі высуненыя пажаданьні ў царкоўнай галіне для Беларусі і былі выстаўленыя кандыдаты для высьвячэньня ў сан беларускіх япіскапаў — архімандрыты: Фэафан (Пратасэвіч), Філафей (Нарко) і Апанас (Мартос). Мэмарандум быў перададзены д-рам Ермаченкам непасрэдна ў Бэрліне, які праз некалькі дзён — 18 верасьня 1941 г. паведаміў архім. Філафея, што нямецкі ўраднік, якому ён перадаў мэмарандум, "таіць зусім па на-шым баку і абяцаў беларускай царкве найбольшае падтрыманьне. Ён сказаў, што немцы ня толькі дазволяць нам высьвяціць 3-х япіскапаў, але будуць нас усебакова падтрымліваць у нашых дамаганьнях беларускай незалежнай царквы".

Для дакладнейшага азнаямленн з беларускімі царкоўнымі справамі на месцы на Беларусь паехалі з Варшавы архім. Філафей і Б. Стрэльчык. Яны паехалі ў Жыровіцы да мітр. Панцялеймана і прыбылі сюды ў тую пару, калі Гэнэральны Камісар Беларусі прызнаў мітр. Панцялеймана галавой Беларускай Царквы. Бачучы такое палажэньне, на прапанову мітр. Панцялеймана, архім. Філафей згадзіўся высьвяціцца ў япіскапа і абняць кіраўніцтва епархіі на Беларусі. Хіратонія архім. Філафея ў сан япіскапа адбылася 23 лістапада 1941 г. у Жыровіцкім манастыры. На высьвячэньне былі запрошаныя: архіяп. Бэрлінскі Серафім, архіяп. Сымон і яп. Веніямін з Валыні, але ніхто з іх ня прыбыў і хіратонію выканалі мітр. Панцялейман і яп. Вэнэдыкт. За Філафеям быў прызнаны тытул тіскапа Слупкага. У наступны дзень адбылося паседжаньне сабору япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле: мітр. Панцялеймана — як старшыня, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея — як кіраўніка спраў сабору. Сабор даручыў яп. Вэнэдыкту кіраўніцтва царквой на Горадзеншчыне, далучанай немцамі да Усходніх Прусаў і аддзеленай ад Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі. Па заканчэньні сабору яп. Вэнэдыкт пераехаў у Горадню і абняў кіраўніцтва Горадзенскай епархіяй. Мітр. Панцялейман і яп. Філафей дня 29 лістапада 1941 г. выехалі ў Менск, прызначаны на адміністрацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыкі прыбылі ў Менск у нядзелю 30 ліста-пада, гдзе іх пры Прачысьценскім саборы спаткалі прадстаўнікі беларускай адміністрацыі са старшынёй гораду В. Іваноўскім на чале, дэлегаты грамадзкіх арганізацыяў і мноства народу. Сустрэча была ўрачыстая і сардэчная, — усе цешыліся з узнаўленьня царкоўнага жыцьця з япіскапамі на чале.

На пачатку ўладыкі зьвярнулі ўвагу на справу адбудовы цэркваў у Менску. Мітрапаліт рэарганізаваў будаўнічы камітэт, запрасіўшы ў яго новых людзей, а яп. Філафей узяў пад свой нагляд яго дзейнасьць. У Менску было адноўлена ўрачыстае архірэйскае багаслужэньне, з мастацкім царкоўным сьпевам і прыгожымі пропаведзямі. Народ запаўняў Прачысьценскі сабор і ня мог зьмясьціцца ў ім. Пропаведзі арх. Філафея, закранаючыя нядаўныя часы крывавага бальшавіцкага зьдзеку над народам і царквой, выклікалі агульныя сьлёзы і галосны плач у саборы. Народ з далейшых мясцовасьцяў прыбываў у Менск, каб прысутнічаць на архірэйскім багаслужэньні. Адбываліся масавыя хрышчэньні; у сьвяточныя дні духавенства Менску хрысьціла да 10,000 асоб у дзень.

Іераманах У. Фінькоўскі, выдалены з архірэйскага дому, пасяліўся ў іншым доме каля Прачысьценскага сабору і праводзіў інтрыгі, каб ізноў атрымаць царкоўную ўладу. Для выяўленьня поўнай сутнасьці дзейнасьці іераманаха У. Фінькоўскага, мітр. Панцялейман стварыў адумысловую рэвізыйную камісыю для правядзеньня кантролю яго дзейнасьці за ўвесь час прабываньня яго ў Менску. У склад рэвізыйнай камісыі былі запрошаныя: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, інж. I. Касяк, нач. паліцыі Ю. Саковіч, акруговы судзьдзя А. Арэхва і інш. Камісыя дапрасіла многіх сьведкаў са складу будаў-нічага камітэту, прыхаджанаў сабору, кіраўніцтва менскага гарадзкога музэю і інш. Запрошаны для выясьненьняў іераманах Фінькоўскі ня прыбыў на камісыю, а нач. паліцыі Ю. Саковіч атрымаў паведамленьне ад нямецкага СД (палітычная паліцыя), каб а. Фінькоўскага ня турбаваць, бо гэта можа вельмі дрэнна скончыцца для самой рэвізыйнай камісыі. Акты рэвізыйнай камісыі былі ўзятыя ад сябры камісыі, I. Касяка, шляхам начнога налёту на яго памешканьне праз агентаў СД. Пазьней акты былі зьверненыя з тым, што камісыя магла далей праводзіць рэвізыю.

Сабраныя матар'ялы сьцьвярджалі праступствы матар'яльнага, маральнага і нацыянальна-культурнага характару, ня ліцуючыя з годнасьцяй духоўнай асобы. Між іншым, з музэю былі забіраныя а. Фінькоўскім ня толькі старажытныя рэлігійныя памятныя рэчы, але і кітайскія вазы. Пры гэтым а. Фінькоўскі адмаўляўся падпісваць паквітаваньні аб забіраных ім рэчах, аб чым прасіў кіраўнік музэю. У сакавіку іераманах Фінькоўскі быў аддадзены пад духоўны суд япіскапаў і яго справу разглядаў сабор япіскапаў. Нямецкія прадстаўнікі СД настоівалі на прыдзяленьні а. Фінькоўскаму аднае з лепшых цэркваў у Менску і пагражалі, ў выпадку адмовы.

Рэвізыйная камісыя апрацавала сваё заключэньне, з прапановай пазбавіць а. Фінькоўскага духоўнага сану. Заключэньне падлісалі сьвецкія сябры камісыі, а духоўныя сябры адмовіліся падпісаць, ня хочучы наражацца на небясьпеку. Матар'ял рэвізыйнай камісыі быў прадстаўлены мітр. Панцялейману, а одпіс заключэньня — перададзены нямецкаму пракурору. Хутка пасьля гэтага а. Фінькоўскі быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. Па пэўным часе ён быў звольнены з турмы пад умовай неадкладнага выезду з Беларусі ў Варшаву.