Смекни!
smekni.com

3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (стр. 2 из 2)

Рыхтуючы зімовую кампанію 1501–1502 гг., Іван III прапанаваў Менглі-Гірэю план сумесных дзеянняў. Татарскаму войску Менглі-Гірэя адводзіўся маршрут руху праз украінскія землі да Слуцка, Турава, Пінска, Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіўся, і гэта адразу ж скарысталі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ізаключылі сустрэчны саюз з Менглі-Гірэем супраць Масквы. ВКЛ заплаціла за гэты саюз ханству штогодняй данінай з Кіеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека «па тры дзеньгі». Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой і заклю-чыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Івана III.

Ваенныя няўдачы 1500 г. прымусілі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага аднавіць унію з Польшчай. 23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку (Украіна) быў падпісаны дакумент пра ўмовы гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, сеймы і адзіную манету. Аднак магнаты Вялікага княства Літоўскага адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму мельніцкі акт здзейснены не быў, хаця палітыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца.

Увогуле ж ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1501 г. яно церпіць паражэнне пад Мсціславам. У чэрвені 1502 г. былы саюзнік Івана III, крымскі хан Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка-1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго Вялікае княства Літоўскае саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл. Такім чынам, да Масквы адыходзіла тэрыторыя на ўсім працягу мяжы Вялікага княства Літоўскага, што была населена рускімі, украінцамі і беларусамі. Гэта мела для Масквы вялікае стратэгічнае значэнне, таму што давала магчымасць весці актыўную наступальную палітыку. Вялікае княства Літоўскае губляла важныя ў стратэгічным сэнсе тэрыторыі, што складалі каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабіла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблізілася да галоўных цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана III (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васілій III. 19 жніўня 1506 г. у Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. Васілій III спрабуе выкарыстаць гэта і праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносіны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. Абапіраючыся на беларускіх, украінскіх магнатаў і шляхту, ён вырашыў завалодаць літоўскім прастолам. Але план не здзейсніўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт абіраецца польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з рускімі ўдзельнымі князямі: з братам Васілія III, Юрыем Іванавічам, удзельным князем дзмітраўскім, звянігарадскім, сярпейскім і бранскім, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васілій III уступае ў блок з М.Л. Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонту.

Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася «адвечным мірам», што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV – пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей.

Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталіадносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул «гасудара ўсяе Русі» за вялікім князем масіоўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болып цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.


Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка – Вільня: «Наша будучыня», 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня: «Наша будучыня», 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. – Мінск: «Універсітэцкае», 2000;

5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: «БелЭн», 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: «Амалфея», 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў – Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;

9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. – Минск: «Беларусь», 1988;

10.Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. – Martin: «Neografia», 2003;

11.Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь», 1994;

12.Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7 – «Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

13.Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.: ил.

14.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1–6/ч. 1/. – Мінск «БелЭн», 1993–2001;