Смекни!
smekni.com

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст (стр. 3 из 3)

Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Так, у 1864—1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск —заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 -- пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Кантроль за ажыццяуленнем законау аказауся вельми слабым, у дадатак яны не распаусюджвалiся на дробную и ремеснi цкую вытворчасць[9].

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапагнда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітьгчнага жыцця, распаўсюджваншо сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Марксісцкую літаратуру прысылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і, асабліва, група "Вызваленне працы” (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С. Ляўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К. Маркса і Ф. Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”), а таксама членаў сваіх груп. Студэнты Берлінскага універсітэта І. Самсонаў і Х. Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г. Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 — пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С. Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам[10].

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л. Лепяшынскі, М. Левашкевіч, Т. Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў верасні 1895 г. у Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусі. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцый-ную літаратуру. Дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных гурткоў вялася дзеля падрыхтоўкі з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Цыкл вучобы працягваўся не менш як тры гады. Гэта былі агульнаадукацыйныя заняткі, мэтай якіх з’яўлялася засваенне матэрыялістычнага светапогляду на гістарычнае развіццё прыроды і чалавецтва, вывучалася тэорыя Маркса. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых.

Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %[11].

Такім чынам, у другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва усёй Расіі былі за кладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

1.5. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё

У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, "яўрэйскае заканадаўства" 80 — 90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб,яднання некальких рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага (з1900 г.-Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага I Лiтвы – СДКПiЛ). Ў верасні 1897 г. у Вільні адбыўся 3'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана сгварэнне "Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы" (Бунда). Яго лідарам стаў А. Крэмер. Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы, прывяла сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Так, Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе члены (Я. Гальперын, А. Бонч-Асмалоускi, К. Брэшка-Брэшкоуская I iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Мiнская група была разгромлена палiцыяй, тыя ж яе члены, якi я пазбеглi арышту, працягвалi сваю дзейнасць. Арганизацыи «Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii» увайшлi у склад партыi сацыялiстау- рэвалюцыянерау.

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпа-радкаваць свайму ўплыву рабочы рух — усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся 1 з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго удзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве. На з’езде быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С. Радчанкі, Б. Эйдэльмана і А. Крэмера. З,езд прызнаў “Рабочую газету афіцыйным органам РСДРП. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП[12].


Спіс крыніц і літаратуры

1. Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.

2. Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в1861 –1904 гг. Мн., 1983.

3. Букчин С. К мечам рванулись наши руки. Документальные повести. Мн., 1978.

4. Iгнатоўскi У. М. Гiсторыя Беларусi ў XIX i XX стагоддзях. Б.м., 1923.

5. Касмылёў В. Польская эмблематыка ў грамадска-палiтычным руху на Беларусi ў пачатку 60-х гг. XIX ст.// Беларускi гiстарычны часопiс. – 1993. - № 3. С.51-53.

6. Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

7. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

8. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

9. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.


[1] Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

[2] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

[3] Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

[4] Iгнатоўскi У. М. Гiсторыя Беларусi ў XIX i XX стагоддзях. Б.м., 1923.

[5] Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

[6] Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.

[7] Букчин С. К мечам рванулись наши руки. Документальные повести. Мн., 1978.

[8] Нарысы гiсторыi Беларусі… - С. 301.

[9] Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в1861 –1904 гг. Мн., 1983.

[10] Бич М.О. Рабочее движение... - С. 56.

[11] Бич М.О. Рабочее движение… - С.72.

[12] Касмылёў В. Польская эмблематыка ў грамадска-палiтычным руху на Беларусi ў пачатку 60-х гг. XIX ст.// Беларускi гiстарычны часопiс. – 1993. - № 3. С.51-53.