Смекни!
smekni.com

Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст. (стр. 3 из 3)

Грунтуючыся на дзяржауным праве прадстаўнікі ўплывовых родаў праз асабістыя капіталы нарошчвалі свае багацці. Менавіта ў канцы ХІУ—пачатку ХУ ст. з’яўляюпца першыя латыфундыі. Напрыкдад, прыбліжаны да Вітаўта стараста, а потым ваявода віленскі Манівід атрымаў ад гаспадара ў 1396 г. ва ўладанне вёску Геранёны Ашмянскага павета, затым у І403 г. яму дасталіся Жупраны і Мікулішкі. У 1407 г. вялікі князь здорвае свайму вернаму служэбніку воласць Шоптава на Смаленшчыне і некалькі маёнткаў на Бярэзіне дняпроўскай, а ў 1409 г. яшчэ шэраг вёсак у Ашмянскім павеце. Такім чынам ва ўладанні Манівіда сканцэнтравалася 500 дымоў сялянскіх. А ў яго сына ў Івашкі Манівідавіча ў сярэдзіне ХУ ст. дымоў падданых было ўжо 2 тысячы, у чатыры разы болей. Падобнае пашырэнне сваіх уладанняў на працягу першай валовы ХУ ст. здзейснілі прадстаўнікі родаў Кезгайлаў, Гаштаўтаў, Радзівілаў і іншых. Аб інтэнсіўнасці працэсу шляхетызацыі зямельных уладанняў у Вялікім княстве на працягу практычна аднаго стагоддзя красамоўна сведчаць лічбы. Так, калі ў ХІУ ст. 80% сялян было пад уладай вялікага князя, то ў 20-х гг. ХУІ ст. гэта лічба зменшылася да 30% .

Такім чынам, канец ХІУ -- пачатак ХУ стст., калі вялікакняжацкая знаць атрымлівала з рук вярхоўнай улады новыя правы, землі, можна назваць часам пачатку складвання асобнага, упрывілеяванага шляхецкага саслоўя.

У дачыненні да найбольш шматлікай часткі насельнікаў вялізнай прасторы Вялікага княства літоўскага — сялян-земляробаў — сацыяльная палітыка вярхоўнай улады была досыць кансерватыўнай у гэты час. Яна тычылася толькі пераразмеркавання іх павіннасных і падаткавых абавязкаў у дачыненні да дзяржавы і землеўладальнікаў. Кола дзяржаўных павіннасцей і падаткау сялян было дакладна акрэслена ўжо ў ХІУ ст. Яно заключалася ў працы па пабудове і ўтрыманню абарончых збудаванняў, прадуктовай даніне, грашовым падатку і ваеннай павіннасці. Аднак, згодна ягайлавага прывілея 1387 г., падданыя прыватных феадалаў-католікаў ужо цадкам аддаваліся у распараджэнне сваіх уладальнікаў, а на дзяржаву адпрацоўвалі толькі замкавыя работы і згодна традыцыі прымалі ўдзел у "пагоні", якая ў ХІУ ст. была абавязкавай для усіх жужчын, якія мелі сілу насіць зброю.

Наступныя прывілеі з першых дзесяцігоддзяу ХУ ст. скрупулёзна ўдакладнялі тыя павіннасці, ад якіх вызваляліся прыватнаўласніцкія сяляне, а якія павінны былі выконваць: "селяне і подданные княжатом, рытерам, шляхтічом, боярам і местычом нашіх земель Велікого княжества Літовского, от всего данья і заплаті, собранья вытяненія серебшчызны і тех мер, которые же дякла реченыі суть, от воженя каменя, с іных несправедлівых работ выпушчэный і будуть вольны і выняты, выменуючы работы на будованье городов нашых новых потребных, а старых поправенья; тем княжатом, рытером, шляхтічем селян данных і подданых і через нас ім дарованных також выімаючех. А теж із стародавна зыченые на нас н на наші будушіі уреды поборы, стацыі, мостов новых чінея, старых поправенья, а городов огправленя, непорушне заховаем, а і хочем всегда іметі неслободных". Падобнае правіла спагнання дзяржаўных павіннасцей і падаткаў мела моц на працягу ХУ—першай паловы ХУІ стст.

Канец ХІУ ст. прынёс змены ў грамадска-эканамічнае жыццё гарадоў і яго насельніцтва, якое называлася мяшчанствам. Менавіта ў гэты час мяшчане беларускіх местаў атрымліваюць свае першыя саслоўныя прывілеі. Так, 15 жніўня 1390 г. жыхары Берасця атрымалі ад вялікага князя Ягайлы, прывілей на права.самакіравання па Магдэбургскаму праву. У наступным годзе такое ж права, верагодна, атрымала Гародня. Грамата на магдэбуругію, якая выдавалася і пацвярджалася вялікім князям, уяўляла сабой дакумент, дзе фіксаваліся асноўныя прынцыпы гарадскога самакіравання: органы ўлады, кіравання, суда, адносіны з прадстаўнікамі вярхоўнай улады, унутрыгарадскія стасункі, асобныя прывілеі ды ільготы, павіннасці і падаткі на карысць дзяржаве. Галоўным здабыткам гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, было самастойнае вырашэнне уласных праблем, вызваленне ад улады і падсуднасці дзяржаўных чыноўнікаў (старастаў, намеснікаў), што давала юрыдычныя гарантыі іх эканамічнай дзейнасці. Магдэбурскае права садзейнічала фарміраванню мяшчанскага саслоўя, якое канчаткова паўстала ў ХУІ ст.