Смекни!
smekni.com

Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.) (стр. 2 из 2)

2.2 Фабрыкі і заводы

Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці у 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага у мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, затым цукровы — у Беліцы. Магілёўскі завод размяшчаўся ў цагляным будынку і быў аснашчаны паравым рухавіком. Усе рабочыя былі вольнанаёмнымі.

Па рэгіенах найбольш развітай была Гродзенская губерня (суконныя прадпрыемствы), Магілёўская губерня, найменш – Менская губерня. Кошт прадукцыі прамысловасці Беларусі у 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транстартных сродкаў (галоўныя, як і раней, рэкі), крыніц сыравіны і працоўнай сілы.

Дамінуючыя галіны прамысловасці:

– суконная (5152 рабочых, прадукцыі на 3 млн руб.),

– папяровая (539 рабочых, прадукцыі на 2 млн руб.),

– шкляная (523 рабочых, прадукцыі на 200 тыс.руб.) і інш.

Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.

На працягу першай паловы XIX ст. дробная вытворчасць пераважала. Колькасць прадпрыемстваў у ей ў параўнанні з 1796 г. скарацілася ў 2,3 раза (найперш вінакурні), аб'ём яе прадукцыі вырас да 7.105 тыс. руб. Гэта ўдвая больш за мануфактурную і фабрычную вытворчасці разам.

Але пануючай заставалася прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў на 1860 г. яна пераўзыходзіла капіталістычную ў 1,5 раза, па колькасці рабочых у 1,8, па валавой прадукцыі у 2,8 раза.

2.3 Гарады

З 1796 па 1861 г. адбываўся рост гарадоў. Насельніцтва павялічылася ў 4 разы – з 80 да 320 тыс.

Зменшыліся колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран ідухавенства).

Павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найме.

Перамены ў нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва Беларусі, вырасла колькасць яўрэяў (“мяжа аседласці”) і рускіх (чыноўніцтва).

2.4 Гандаль

Развіццю гандлю спрыяла расшырэнне кадраў вольнанаёмных рабочых. Да 40 – 50-х гг. XIX ст. у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва, з'яўляецца катэгорыя так званых гандлюючых сялян. Раслі гандлёвыя абароты. Толькі прамысловыя прадпрыемствы, што працавалі на ўнутраны рынак, выпусцілі ў 1857 г. вырабаў на суму каля 5 млн руб.

Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30 —50-я гг. XIX ст. былі кірмашы. Самыя вялікія былі кірмашы ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, нязначныя — у Віленскай і Мінскай (351 кірмаш з прывозам на 7,4 млн руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні (501 тыс. руб.).

Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі.

Стацыянарны гандаль – адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і інш. Тавар – кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, баваўняныя, шарсцяныя і шаўковыя тканіны, прадукцыяй мясцовай вытворчасці.

Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы — Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, з якім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная граніца.

Між тым у цэлым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.

Першая палова XIX ст. — перыяд далейшага разлажэння феадалізму ў прамысловым развіцці Беларусі і фарміравання капіталістычных адносін. Аб гатым яскрава сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Тэмпы прамысловага развіцця былі ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны — панаванне прыгонніцкай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасцяў, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.


3. Спробы гаспадарчых рэформаў

Крызісныя з'явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванні існуючых парадкаў.

Спарадычныя меры:

– 1801 г. – дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам.

– 1803 г. – указ аб так званых вольных хлебапашцах. Памешчыкі мелі права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп. Заставаліся і павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.

З мэтай абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад увеў абавязковыя інвентары — гаспадарчае апісанне памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй колькасці прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў. У 1844 г. было зацверджана палажэнне аб стварэнні дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў. У іх ўдзельнічалі самі памешчыкі, таму сялянам палёгкі яны не неслі.

Інвентары былі ўведзены к 1857 г. ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў (актыўна іх ўвядзенню супрацьдзейнічалі сяляне). Па інвентарах уся зямля, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Для вызначэння павіннасцяў за аснову была прынята трэцяя частка даходу з вылучаных сялянам зямель. Інвентарныя правілы часта парушаліся памешчыкамі, тым не менш дзяржава ў некаторай ступені ахоўвала сялян ад празмерных апетытаў іх гаспадароў.

У сістэме кіравання дзяржаўнай маёмасцю (каля 465 тыс. сялян) найбольшае значэнне мела арэнда – калі дзяржаўныя маёнткі аддаваліся ў прыватныя рукі за штогадовыя выплаты дзяржаве з боку арандатараў. Казённай адміністрацыяй кіравалася нязначная частка сялян – каля 5,2%. З мэтай атрымання максімальнага прыбытку праводзілася рэгламентацыя кіравання казённымі сялянамі.

1803 г. – рашэнне аб залогу ў памеры не менш як 1/3 іх кошту казённых арандаваных маёнткаў. Праблему недоімак гэта не вырашыла.

1815 – 1817 гг. – увод інвентарнага нармавання павіннасцяў. Але – гэтыя маёнткі не карысталіся попытам у арандатараў. Расла колькасць выступленняў казённых сялян супраць арандатараў.

Патрабавалася рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Яна была праведзена ў 1837 – 1841 гг. міністрам дзяржаўнай маёмасці П.Д. Кісялёвым. Рэформа мела тры накірункі:

– рэформа кіравання дзяржаўнай вёскай;

– “папячыцельская” палітыка;

– “люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў”.

Рэформа кіравання вёскай пачалася ў 1839 г. згодна з спецыяльным палажэннем. Была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў, і быў створаны бюракратычны аппарат, утрыманне якога лягло на плечы дзяржаўных сялян.

“Папячыцельская палітыка” ўключала:

– арганізацыю харчовай дапамогі сялянам;

– арганізацыю пачатковага навучання;

– арганізацыю медыцынскай дапамогі.

Харчовая дапамога на выпадак перыядычных неўраджаяў складалася ў стварэнні грамадскіх запасаў зерня. Галоўнай крыніцай папаўнення кармоў служылі грамадскія заварванні. Аднак колькасць хлеба ў крамах не павялічвалася. Не лепш былі справы і з іншымі пачынаннямі "папячыцельскай палітыкі". Мерапрыемствы папячыцельства фінансаваліся таксама з сум сялянскіх капіталаў і грамадскага збору.

Мэта люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў – павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі. Мерапрыемствы:

– ліквідацыя сялянскага малазямелля (пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і перасяленне сялян);

– рэгламентацыя і ўніфікацыя павіннасцяў.

Люстрацыя праводзілася ў два этапы: да 1844 г. (захоўвалася фальварачна-баршчынная сістэма), з 1844 г. па 1857 г. (паскораны ўвод аброчнай сістэмы).

Сялянская рэформа мела буржуазны характар, бо спрыяла расшырэнню таварна-грашовых адносін на вёсцы.

Грашовая рэформа 1839-1843 гг. была праведзена міністрам фінансаў Е.Ф. Канкрыным.

Сутнасць рэформы:

– замена папяровых грошай (асігнацый) на крэдытныя білеты;

– крэдытныя білеты павінны свободна разменьвацца на срэбра;

– срэбраная манета – галоўная манета абарачэння, мера ўсіх грашовых папер, каштоўных папер і аблігацый;

– бюджэтны дэфіцыт пакрываўся займамі з банкаў.

Рэформа мела пераходны перыяд (1839-1843 гг.) калі курс рубля асігнацыямі быў вызначаны ў 28,57 канеек срэбрам, у абароце былі часовыя крэдытныя знакі, дзейнічала дэпазітная каса (прымала золата і срэбра ў злітках узамен на дэпазітныя і крэдытныя білеты, роўныя па намінале срэбранай манеце). З 1843 г. асігнацыі і часовыя грошы знішчаліся, уводзіліся дзяржаўныя крэдытныя білеты, што разменьваліся на срэбраную манету.

Рэформа мела станоўчы вынік, бо дапамагла ўмацаваць фінансы дзяржавы.

1824 г. – гільдэйская рэформа (аўтар – Е.Ф. Канкрын). Мэта – пашырыць правы купецтва трэцяй гільдыі.

У 1775 г. купецтва было падзелена на тры гільдыі:

– першая гільдыя – купцы з капіталам больш 10 тыс. рублёў, мелі права замежнага гандлю;

– другая гільдыя – капітал ад 1 тыс. да 10 тыс. рублёў;

– трэцяя гільдыя – капітал да 1 тыс. рублёў.

Па рэформе іншыя асобы (мяшчане, сяляне, рамеснікі) набылі права набываць гільдэйскія пасведчанні. Сяляне мелі права на ткацкія станкі, мяшчане маглі закупліваць сельскагаспадарчыя тавары, аднак на пэўнай тэрыторыі.

Праведзеныя рэформы садзейнічалі пашырэнню таварна-грашовых адносін у феадальнай гаспадарцы. Але асноўная іх мэта – захаваць феадальнае землеўладанне і прыгонную сістэму. Таму рэформы кардынальнальна не вырашылі праблему адставання гаспадарчага развіцця усёй дзяржавы і Беларусі як яе часткі ад перадавых краін.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996

2. История Беларуси в документах и материалах. Минск: Амалфея, 2000

3. Шымуковіч С. Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч, Мн., 2001 г.

4. Гісторыя сялянства Беларусі. У 3 тамах. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытных часоў да 1861 г. Мінск, 1997.