Смекни!
smekni.com

Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў (стр. 4 из 4)

Прымаліся спробы ліквідаваць беспрацоўе. Дзеля гэтага ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша); выдзялялася асігнаванне з боку саўнаргасаў у 35 тыс. руб.; быў прыняты дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным; уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя; ажыццяўлялася падтрымка прадпрымальнікаў пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў.

Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзаху); уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, рабочыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў пераводзіліся на ўзмоцненае забеспячэнне; на прадпрыемствах адкрывалі сталовыя; Беларусь атрымлівала дапамогу з Украіны і Расіі.

У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. Выдаткаваліся грошы на ўстановы адукацыі, адкрываліся кароткатэрміновыя педагагічные курсы, адчыняліся новые ўстановы адукацыі, бібліятэкі, быў наладжаны выпуск газет «Звязда», «Савецкая праўда», «Бядняк» і інш.

Пераадольваўся «голаду ў спецыялістах» дзякуючы пераманьванню на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, адчыняліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў, банкаў з рабочых і сялян.

Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта – нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі.

Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны – аб’яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб’яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.

Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта былі маламоцныя гаспадаркі. Папулярнасцю сярод сялян гэтыя ўстановы не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася толькі 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.

Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб; размяркоўваць прадукты харчавання і насенне сярод беднаты. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян – частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па колькасці камітэтаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў з савецкіх рэспублік (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў).

Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1–5; Т. 6. Кн. 1–2. Мн.: БелЭн, 1993–2003.

2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В. – Мінск, 1994.

3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. – Мн., 2005. – 235 с.

4. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996.

5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.