Смекни!
smekni.com

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) (стр. 2 из 6)

Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “Зялёная папка”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыю і германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэнне каля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнай сілы. Практычныя рэкамедацыі па правядзенні гэтай палітыкі ўтрымлівала “Інструкцыя аб асобных абласцях да дырэктывы №21" да плана “Барбароса” ад 13 сакавіка 1941 года.

Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь" у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання - гарадскія ўправы на чале з бургамістрамі, раённыя ўправы, у валасцях прызначалі валасных старшынь, у вёсках стараст. Яны знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх камендантаў і камісараў.

Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.

Акупанты стварылі сістэму лагераў і турам для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі каля 206.500 чалавек.

Беларуская калабарацыя. Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф. Акінчыца а так сама некаторыя іншыя эмігранты - І. Ермачэнка, В. Захарка, В. Гадлеўскі, Я. Станкевіч і інш. Па-другое - гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе - гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.

У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В. Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І. Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.

З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў.29 чэрвеня 1942 года В. Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы" (беларуская самаахова - БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. Таксама быў дадзены дазвол на стварэнне Беларускага навуковога таварыства, прафсаюзаў, беларускага судовага апарату. Развярнулася кіпучая дзейнасць па стварэнню БСА, аднак узбройваць яе было забаронена, а пазней большую цікавасць немцы праявілі да паліцэйскіх батальёнаў на чале з нямецкімі афіцэрамі. Вясной 1943 года немцы адмовіліся ад ідэі стварэння БСА.

22 чэрвеня 1943 года В. Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі - СБМ" (М. Ганько, В. Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць - трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці - аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі - інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў.27 чэрвеня 1943 года В. Кубэ дазволіў стварыць “Раду даверу” - пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары. У радзе былі В. Іваноўскі (бургамістр Мінска), Ю. Сабалеўскі (ад Беларускай самапомачы), К. Рабушка (ад прафсаюзаў), М. Ганько, В. Абрамава (ад СБМ) і інш.

21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В. Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі. У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго з верасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА) якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыю сіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войска - Беларускую краёвую абарону (Ф. Кушаль - кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным - 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзень у гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаў паліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанні БССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад’ехалі ў Кёнігсберг і Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаў па стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў на стварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаў дзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі, гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт" і інш.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.

Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі. Вывозілі ўсё - станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабывалі і вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў - каля 380 тыс. маладых беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.

Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў "новы парадак", гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійны гандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.

На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкі скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы "легальнае" рабаванне Беларусі.