Смекни!
smekni.com

Старажытнае грамадства на тэрыторыіі Беларусі (стр. 3 из 3)

У народднай культуры беларусаў захаваліся некаторыя ўяўленні, характэрныя для мацярынска-родавага ладу, татэмізму. Многа стражытных рысаў у “каравацным” вясельным абрадзе. Значную ролю адыгрываюць жывелы — дзеючыя асобы фальклору: пярэваратні, буслы, мядзведзі... Вытокі геамітрычных арнаментаў легка прасачыць сярод узораў неалітычнага посуду.

Жалезны век. Балты і славяне

Майстры-металургі

Пачатак жалезнага веку звязаны з асваеннем людзьмі спосабаў атрымання жалеза і вырабу з яго разнастайных рэчаў для гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыіі Беларусі людзі пачалі ў 700-600-я гады да н. э., а ў паўночнай яяе частцы, на тры-чатыры стагоддзі пазней. Яны маглі самі вынайсці спосабы яго здабычы або запазычыць гэта ў суседзяў.

Узровень развіцця вытворчых сіл і грамадства прынята параноўваць з еўрапейскім Гальштатам — перыядам ранняга жалезнага веку (900—400-я гг.да н. э.), які змяніўся Латэнам, што існаваў да пачатку нашай эры. Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі — соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і згадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзіламі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным.

Многія каменныя і бронзавыя прылады працы ў жалезным веку былі заменены жалезнымі. З дапамогай жалезнай сякеры можна было ачышчаць ад лесу значныя дзялянкі, якія былі неабходны для падсечнай (ляднай) сістэмы земляробства, характэрнай для ранняга жалезнага веку ў лясной паласе. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі “сукаваткай”, якую рабілі з верхавіны дрэва. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтавану. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператварылася ў галоўны занятак старажытных плямен. Развіцце земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывелагадоўлі (гадавалі рабочую жывелу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі зброю — наканечнікі стрэл і дзідаў (коп’яў), баявыя сякеры, нажы ды шмат што іншае. З дапамогай жалезных сякер і цяслаў уводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Жалезныя прылады працы забяспечылі далейшае развіцце іншых галін хатняга рамяства — апрацоўку дрэва, косці і рога жывел. Значнага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых каляровых металаў, з якіх звычайна выраблялі ўпрыгожанні.

Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін, сутычкі паміж родамі і пляменамі знайшлі адлюстраванне ў характары ўмацаваных паселкаў, рэшткі якіх называюцца гарадзішчамі. Побач з многімі гарадзішчамі знаходзіліся неўмацаваныя селішчы, на якіх жыла большасць мясцовых жыхароў. У час небяспекі яны знаходзілі прытулак за равамі і валамі гарадзішчаў.

Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку

У раннім жалезным веку на тэрыторыіі Беларусі знаходзіліся некалькі вялікіх груп плямен са сваімі асобнымі прыкметамі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Паўдневую Беларусь засялілі плямены мілаградскай і паморскай культур. У сярэдняй і паўночнай частцы рэспублікі была пашырана культура штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская.

Мілаградская культура належала пляменам ранняга жалезнага веку, якія ў 7-3 стст. Да н. э. Жылі ў Сярэднім і Верхнім Паднапроўі на тэрыторыіі сучасных Гомельскай, Магілеўскай, усходзе Брэсцкай, поўдні Мінскай абласцей, поўначы Украіны. Насельніцтва жыло на гарадзішчах і неўмацаваных паселішчах. Мілаградцы карысталіся дзідамі ды стрэламі з жалезнымі наканечнікамі, жалезнымі сякерамі, сярпамі, нажамі і нават брытвамі. Шматлікія віды ўпрыгожанняў звязаны з адзеннем. У асобных мясцовасцях насілі маніста з прывазных шкляных пацерак. Посуд у плямен мілаградскай культуры кругладонны, верхняя частка якога арнаментавалася ямкамі, насечкамі, зашчыпамі. Памершых плямены мілаградскай культуры хавалі на бескурганных могільніках каля гарадзішчаў (даследавана 150 пахаванняў). На раннім этапе бытавалі абрады трупапалажэння і трупаспалення. Вядомы пахаванні ў курганах. Мілаградская культура існавала да рубяжа нашай эры і на познім этапе суіснавала з зарубінецкай культурай.

З канца першага тысячагоддзя да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, там, дзе раней знаходзіўся асноўны арэал мілаградскай культуры, склалася зарубінецкая культура, пляменам якой належыць значная роля ў гісторыі насельніцтва ранняга жалезнага веку. Зарубінецкая культура была пашырана ў межах Гомельскай, Магілеўскай, часткі Брэсцкай, Менскай абласцей.

У пачатковы перыяд існавання зарубінецкай культуры асноўным тыпам пасяленняў былі гарадзішчы. Каля гарадзішчаў узніклі селішчы і бескурганныя могільнікі. На кожным зарубенецкім паселішчы выяўляюцца прыкметы здабычы і апрацоўкі жалеза. Упрыгожанні з бронзы таксама рабілі на месцы, што пацвярджаюць гліняныя тыглі для плаўкі каляровых металаў, формы, у якіх адлівалі вырабы. Сярод глінянага посуду вылучаюцца тры групы: кухонныя гаршкі, міскі ды невялікія кубкі з ручкамі.

Заключэнне

Разгледжаная вышэй эпоха старажытнага грамадства ў гісторыі Беларусі змяняецца, як і ў краінах Заходняй і Сярэдняй Еўропы, сярэднявеччам , якое мае свой ранні перыяд. У сваю чаргу беларускае ранняе сярэднявечча падзяляецца на два этапы: балцка-славянскі, калі славяне рассялялі на землях сярод балціх абарыгенаў, і полацкі. У полацкі перыяд у гісторыіі Беларусі адбываўся пераход да класавага грамадства і Полацкае княства з’ўлялася вытокам беларускай дзяржаўнасці.

Літаратура

1. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках — Мн. 1994г., частка 1.

2. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Пад рэдакцыяй Я.К. Новіка, П.С. Марцуля.

Размещено на http://www.