Смекни!
smekni.com

Беларусь в войне 1812г (стр. 2 из 3)

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ваўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці НезалежныхДзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утва-рэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнт-рам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейні-чаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбі-лася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знахо-дзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэ-раг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.

3. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры-нята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху ства-рэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і сва-бод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаў-нага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лука-шэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г. У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выраз-на праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпа-літычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правя-дзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. Запрыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбар-шчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалеж-насці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў. Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратыч-най сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Нагэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўза-емадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і су-довай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілжяўвядзеннеў 1996 г. прэзідэнцкай формырэспуб-лікі замест парламенцкай. Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаў-чай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалат-ны Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаец-ца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. Канстыту-цыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўла-ду ў дзяржаве ажыццяўляе У рад — Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада нале-жыць судам.

Рэспубліка Беларусь якунітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтва-рэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойна-сцю ў рашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяр-жаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці. Беларусь з'яўляецца ярававом дзяржавай таму, што дзей-насць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў-ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўля-ецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі РБ.

4. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яў-ляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Рэс-публікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняла ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэ-грацыі з Расіяй, г, зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстой-лівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася ства -рэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання на-родаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіібыў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося падпі-санне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы

Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе

1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр-жаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабод-нае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсе-беларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных дзяр-жаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь. Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб аду-кацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яў-ляецца сёння ўсеагульнай у РБ.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з зацвярджэннем агульначалавечых каш- тоўнасцей. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чара-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўлен-ню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна». Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур». Асобае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», «Гонар і годнасць у літаратуры» Святп-ланы Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарно-быльская малітва — хроніка будучыні». Міжнародны біяграфічны інстытут узнагародзіў медалямі «Залаты дыск» і «Чалавек года — 94» беларускага мастака Гаўрылу Вашчанку, у знак прызнання яго дасягненняў і лідэр-стваў сусветным мастацтве. Ён аўтар шэрагу партрэтаў гіста-рычных дзеячаў і асоб культуры, у тым ліку трыпціха, прыс-вечанага паўстанню К. Каліноўскага. У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна». Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купа-лы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй харэ-аграфіі. У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны, С Буднагаі В. Цяпінскага. Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрыс-ціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны, — крыж Ефрасінні Полацкай.