Смекни!
smekni.com

Беларусь в войне 1812года (стр. 3 из 3)

Да вечара 10(22) лістапада армія Чычагова заняла лінію па Беразіне ад Зембіна да вёскі Уша,а да 14(26) лістапада кутузаўскі план стратэгічнага акружэння галоўных сіл Напалеона ў раёне паміж Дняпром,Беразіной і Дзвіной быў паспяхова завершаны.

Узважыўшы ўсе сабраныя звесткі і абставіны,Чычагоў прыйшоў да няправільнай думкі,што Напалеон хоча фарсіраваць Беразіну ў ніжняй частцы яе цячэння.Ідучы насуперак меркаванням свайго начальніка штаба генерала Сабанеева і некаторых іншых генералаў,якія раілі пачакаць з вывадамі да лепшага высвятлення стоновішча,Чычагоў вырашыў неадкладна перанесці цяжар абароны на поўдзень ад Барысава,перамясціўшы туды свае галоўныя сілы і ўзмацніўшы ў той час нагляд за ніжнімі ўчасткамі ракі.

Такім чынам, да раніцы 14(26) лістапада 1812 года групоўка арміі Чычагова і ўмовы абароны ёю асобных участкаў Беразіны змяніліся. Перамена гэта заключалася як у некаторым падаўжэнні і паслабленні абароны,так і галоўным чынам у тым,што паўночны ўчастак ракі,які да гэтага часу быў больш забяспечаным,цяпер аказаўся ў менш спрыяльных умовах ў параўнанні з паўднёвым. Толькі з прычыны нерашучасці і вяласці непасрэдных выканаўцаў кутузаўскага плана акружэння і поўнага знішчэння праціўніка ля пераправы Напалеон і некалькі тысяч французскіх салдат пазбеглі немінучага палону.

Пасля пераправы войск Напалеона цераз Беразіну фельдмаршал Кутузаў,галоўная кватэра якога знаходзілася ў Шавярнічах,зрабіў распараджэнне,у якім,у прыватнасці,гаварылася:”Галоўная армія, пераправіўшыся цераз Беразіну пры сяленні Жукавец,павінна ісці праз Смалявічы,Ракаў,Валожын да Новых Тракаў”.

Так сумеснай барацьбой рускай арміі і беларускага народа (партызанскія атрады,у рускім войску служыла і шмат беларусаў) да канца снежня 1812 года Беларусь была поўнасцю вызвалена ад захопнікаў.

Заключэнне

Нашэсце напалеонаўскіх войск і кароткачасовае знаходжанне іх на тэрыторыі Беларусі цяжка адбілася на гаспадарчым жыцці краю.Вялікае разарэнне і страты прынесла яно Бярэзіншчыне. Насельніцтва было аграблена акупантамі і даведзена да галечы, частка яго загінула ад нястач і эпідэмічных захворванняў.У Мінскай губерніі колькасць жыхароў зменшылася на 25 працэнтаў. Беларускаму народу напалеонаўская авантура каштавала мільён жыццяў(пры агульнай колькасці жыхарства ў 4 мільёны).Беларусь страціла кожнага чацвёртага.Даваенны ўзровень насельніцтва быў перавышаны толькі ў 1860 годзе.

У раёне баявых дзеянняў многія гарады і вёскі былі моцна разбураны,а некаторыя ўвогуле знішчаны.

Найбольш адчувальныя страты былі нанесены сельскай гаспадарцы Беларусі.Вораг знішчыў дзве трэці агульнай колькасці жывёлы.У многіх месцах пасяўныя плошчы скараціліся напалову.Звычайнымі з’явамі ў жыцці вёскі сталі неўраджаі і галадоўкі,эпідэміі.Вялікія страты вайна 1812 года нанесла і лясной гаспадарцы Беларусі.Пасля вайны вялікая колькасць лесу была высечана на аднаўленне спаленых вёсак і гарадоў,а таксама для продажу ў іншыя губерні і за мяжу.Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814гг. дазволілі пазбегнуць на Беларусі масавага голаду.Аднак і пасля заканчэння вайны ўлады не спяшаліся прымаць кардынальныя меры па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана,працягваліся рэкруцкія наборы,падатковы ціск амаль не змяншаўся.Разам з тым мясцовая шляхта,нават скампраментаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі.Негатыўныя наступствы падзей 1812 гг. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Літаратура

1. Антонаў,В.В. Айчынная вайна 1812// Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі” Т.1./В.В.Антонаў.-Мінск,1993.

2. Бескровный,Л.Г. Отечественная война 1812 года./ Л.Г. Бескровный.-Москва,1968.

3. Гісторыя Беларусі.Пад рэд. Каханоўскага А.Г., Яноўскага А.А. / А.Г.Каханоўскі, А.А.Яноўскі. -Мінск,1968.

4. Гісторыя Беларусі.Ч.2.Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. / П.І.Брыгадзіна, У.Ф.Ладысева.- Мінск,2000.

5. Жилин,П.А. Отечественная война 1812 года./П.А.Жилин.-Москва,1988.

6. Корнейчик,Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 года./Е.Корнейчик.-Минск,1962.

7. Нарысы гісторыі Беларусі.Ч.1./Мінск,1994.

8. Памяць Бярэзінскі раён./Мінск,2004.

9. Троицкий,Н.А.1812 Великий год России./Н.А.Троицкий.-Москва,1988.