Смекни!
smekni.com

Билеты по белорусской литературе (стр. 3 из 13)

Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, панiсаным у стылi Шаучэнкавага "Заповiта".

1. Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта. (5.1.)

Творчасць Янкi Купалы называюць летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя дарагiя каштоунасцi мастацкага слова. Купала адкрыу вобраз беларускага селянiна як першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай моцы.

Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный край". Верш "стрэлiу як пярун сярод яснага дня", абвяшчаючы моц i сiлу народа, увасобленую у вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, якi працуе, "як той вол рабочы", лечыцца без доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць сваiх прыгнятальнiкау, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць.

У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг.

Вершы сборнiка "жалейка" прасякнуты пафасам услаулення беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi i касы. Купала паказвае цяжкае становiшча селянiна, якi не меу хлеба, хоць працавау з ранку да вечара, палiваючы потам i свае вузкiя палоскi i бязмежныя панскiя палi.

Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя" беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?"). Iдуць яны грамадой, несучы сваю крыуду напаказ усяму свету. Рукi у iх у крывi ад непасiльнай працы, на нагах лапцi. Iмкнуцца яны да свабоды i шчаслiвай долi, хочуць "людзьмi звацца".

Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча ляцець "к зорам агнiстым, к прыволлю нябеснаму". Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць.

У 1913 г. у Пецярбурзе выдаеццп трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця".

Глубокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi...". Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу. Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмоны рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне - свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.

2. Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".(5.1)

Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыунай стала яго дзейнасць пасля таго, як у iнстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставiць спiс навуковых прац дырэктара. Нямаючы нiводнай, Гарлахвацкi прабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклепау. I вось з яго легкай рукi былы настаунiк Варонежскай гiмназii Туляга раптам становiцца дзянiкiнскiм палкоунiкам, асiстэнтка Вера Мiхайлауна-распутнiцай i амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус - здраднiкам, ворагам народа, за што ен адхiляецца ад чытання лекцый, кнiга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навiсла пагроза выключэння з iнстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкi прымушае напiсаць за яго навуковы даклад.

Туляга сумленны, працавiты i сцiплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характара з'яуляецца баязлiвасць. Магчыма, каранi яе у былым жыццi Тулягi, прывучанага слухацца начальства, нiкому не пярэчыць, быць пакорлiвым. Страх Тулягi, безумоуна, абумоулены i грамадскай атмасферай таго часу, калi iснавалi усеагульная падазронасць i недавер, калi чалавека без усякай прычыны маглi арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запуганы прайдзiсветам Гарлахвацкiм, Туляга згаджаецца напiсацт навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы свае становiшча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбауляецца уласцiвага яму страху. Нерашучы i баязлiвы, ен у канцы камедыi з'яуляецца самым актыуным у барацьбе з Гарлахвацкiм, у качатковым яго выкрыццi. Ен не толькi пiша даклад, якi паказау невуцтва лжэвучонага, але i з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзiць пауз Гарлахвацкага. Бязмоуна шлях героя да перамогi быу нялегкiм. Пераадолiць сваю баязлiвасць i нерашучасць яму памаглi чулыя адносiны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановiча. Дзякуючы iх намаганням зрываецца маска вучонага з невука i паклепнiка, высмейваецца падхалiмства i прыставальнiцтва, кар'ерызм i двурушнiцтва. Апошнiмi, на шчасце, смяюцца сумленныя.

Сацыяльная i маральна-фiласофская праблематыка рамана "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.(6.1)

Раман "Трэцяе пакаленне" (1935) - адзiн з найбольш вядомых творау К.Чорнага. Ен напiсаны у неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi масавых рэпрэсiй) i з'яуляецца сугучным эпосе, калi выкрывалiся перажыткi капiлалiзму у свядомасцi людзей. К.Чорны хацеу паказаць згубны уплыу, разбуральнае уздзеянне на чалавека уласнiцкай маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн памiж людзьмi, новых поглядау на працу, сям'ю.

У канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны адлюстравау розныя погляды на жыцце, на уласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасцi з класавай прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi, другiя узнялiся на барацьбу за свае канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу, таксама не было адзiным, маналiтным. Некаторыя яго прадстаунiкi ажыццявiлi задуманае, у працы знайшлi свае шчасце.

Iншыя ж, наадварот, з трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя пераутварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка, - перадавыя людзi з новымi поглядпмi на свет i шчаслiвай будучыняй.

Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.

Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы.(6.2)

У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта увасабленне магутнага народа, загартаванага у змаганнi з прыгнетам. Паэт упэунены, што у час "буры, нягод i вялiкiх надзей" Беларусь расцвiце, стане светлай казкай жыцця:

Падымайся з нiзiн, сакалiка сям'я

Над крыжамi бацькоу, над нягодамi:

За немай, Беларусь маладая мая.

Свой пачэсны пасад меж народамi!.

Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi...".Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу.

Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмовы рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне-свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.

Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:

Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,

Колькi ты уносiш вздобы з сябой!

Чаруюць сваiм хараством, напауняюць душу радасным пачуццем шнуры кала сiстыя збожжа, ранiшнi узыход сонца пах травы над ракой.

Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоуным i прыгожым:

А яна - царыца -

Весела, шчаслiва

Карануе песняй

Залатое жнiва.

У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.