Смекни!
smekni.com

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе (стр. 2 из 8)

Такім чынам, чытаннеяк этап вывучэння мастацкага творахарактарызуецца важнасцю ўспрыняцця яго школьнікамі. Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца навучанне дзяцей рацыянальным прыёмам успрымання і перапрацоўкі інфармацыі, якая змешчана ў тэкстах рознага характару. Без чытання не можа нават быць гаворкі пра яго вывучэнне: толькі пры чытанні ці слуханні вучань можа адчуць уздзеянне вобразаў, створаных пісьменнікам. Чытанне аснова асноў, яно вызначае ўсю папярэднюю дзейнасць настаўніка и праектуе далейшую працу над творам.

Пазнанне мастацкага твора патрабуе яго чытання і перачытвання, таму адрозніваюць розныя віды чытання. Кожны з іх выконвае свае функцыі. Першапачатковае ўспрыманне і агульнае азнаямленне з творам пачынаецца з чытання. Найважнейшы, найгалоўнейшы клопат настаўніка заключаецца ў арганізацыі першага знаёмства вучняў з творам. Усе вершы, байкі, казкі, апавяданні, невялікія паэмы можна і нават патрэбна прачытаць у класе, прычым чытаць павінен настаўнік.

Першае чытанне мае асаблівае значэнне ў далейшым асэнсаванні твора. Вельмі важна, каб яно ўсхвалявала вучняў, выклікала эстэтычную асалоду, нарадзіла жаданне абмеркаваць яго. Добра, калі вучні адчуюць мастацкую арыгінальнасць твора, зацікавяцца праблемамі, якія ўзнімае пісьменнік. Пры першым чытанні ці слуханні мастацкага твора чытач ці слухач трапляе пад яго паэтычнае абаянне. Адметнасць першага чытання якраз і заключаецца ў тым, што яно характарызуецца эмацыянальнасцю. Чытачы ці слухачы падпадаюць пад уздзеянне мастацкіх вобразаў, разам з пісьменнікам радуюцца, смуткуюць, абураюцца, захапляюцца, любяць і ненавідзяць. Настаўнік, аднак, павінен мець на ўвазе, што пры гэтым першае чытанне ўсё ж характарызуецца павярхоўнасцю. У слухача ці чытача застаецца толькі самае агульнае, эмацыянальна-ацэначнае ўражанне ад твора, на ўзроўні “падабаецца” ці “не”, бо першае чытанне задавальняе найперш патрэбу даведацца, пра што гэты твор. Не выпадкова даследчыкі, якія займаюцца праблемай чытання, падкрэсліваюць, што чытач, які губляе цікавасць да кнігі, калі ведае фабулу, знаходзіцца на самай нізкай ступені літаратурнага развіцця.

Наконт арганізацыі першага чытання ёсць некалькі меркаванняў. Прыхільнікі аднаго з іх лічаць неабходным прапаноўваць вучням апераджальныя пытанні, рабіць вывады, складаць планы, раяць перапыняць чытанне пераказамі, гутаркай. Вучні, на першы погляд, адразу актывізуюцца, начынаюць аналітычную працу, эканоміцца час. Але пры такім падыходзе да чытання выяўляецца, што клопат пра эканомію часу ўяўны, бо вучні не ўспрымаюць твор цалкам, у свядомасці школьнікаў ён распадаецца на часткі. Таму першае чытанне павінна быць вольным.

Агульнавядома, што першае чытанне павярхоўнае. У вучняў спачатку складваецца толькі ацэнка на ўзроўні “падабаецца” ці “не падабаецца”[10, с. 48], таму пасля невялікай паўзы, калі вучні яшчэ знаходзяцца пад эмацыянальным уздзеяннем мастацкага твора, патрэбна перачытаць яго (калі гэта верш, невялікае апавяданне) або аднавіць у памяці сюжэт вялікіх эпічных ці драматычных твораў, звярнуўшыся да сціслага пераказу. Часам варта перачытаць ключавыя эпізоды, пераказаць найбольш важныя раздзелы, прасачыць жыццёвы лёс цэнтральных герояў. Успомніць, як развіваецца дзеянне ці паэтычная думка, можна пры складанні плана твора. На арыенціровачных занятках могуць таксама выкарыстоўвацца рэпрадуктыўная гутарка, разгляд ілюстрацый, аднаўленне ў памяці тых эпізодаў, да якіх яны зроблены.

У школе мастацкі твор не проста чытаецца, а вывучаецца. Таму тут неабходна паўторнае чытанне. Пасля першага чытання ўспрымаецца агульны змест твора і развіццё сюжэта (калі гэта эпічнае ці драматычнае палатно), таму “паўторна можна чытаць не спяшаючыся, затрымлівацца на дэталях, абдумваць прачытанае, вяртацца пры неабходнасці да пэўных радкоў ці эпізодаў”[12, с. 101].

Чытанне можа быць вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні “вучань цалкам аддаецца яму, жыве ў свеце, створаным мастаком, згаджаецца з ім або аспрэчвае яго”[12, с. 101]. Асабліва актыўна працуюць пры гэтым пачуцці. Мэтанакіраванае чытанне арганізуе настаўнік. Ён ставіць класу задачу, дае заданні, на якія, перачытваючы твор, вучні павінны знайсці адказ. У такім выпадку вучань, чытаючы, думае, як выканаць заданне настаўніка, таму эмацыянальная дзейнасць прыглушаецца і на першы план выходзіць інтэлектуальная.

У апошнія гады аддаюць перавагу мэтанакіраванаму чытанню, а часам нават супрацьпастаўляюць яго вольнаму на той падставе, быццам пры ім вучні застаюцца пасіўны

мі, бяздзейнымі. Гэта думка памылковая. Пры вольным і мэтанакіраваным чытанні на пярэднім плане знаходзяцца розныя віды дзейнасці вучняў: пры першым эмоцыі і ўяўленне, пры другім - розум, інтэлект. Аддаваць перавагу мэтанакіраванаму чытанню значыць недаацэньваць эмацыянальны пачатак у асэнсаванні, пазнанні мастацкага твора. Першае чытанне твора вольнае, паўторнае ў сваёй большасці мэтанакіраванае[12, с.102].

Мастацкія творы вучні чытаюць у класе і дома, таму ў метадычнай літаратуры вылучаюць класнае і дамашняе чытанне. Пры класным чытанні звычайна творы чытаюцца ўголас, пры такім чытанні паўней і глыбей выяўляецца спецыфіка літаратуры як слоўнага віду мастацтва, для якога важна не толькі семантычнае значэнне, але і гучанне слоў. Пры класным чытанні ўзнікае калектыўнае суперажыванне. Нярэдкія на ўроках і іншыя сітуацыі: “хтосьці з вучняў не здолеў адчуць тое, што захапіла клас, ён паглядае па баках, круціцца, каб зразумець прычыну пэўнага настрою класа, і ўрзшце разам з усімі ці засмяецца, ці загарыцца гневам, ці сцішыцца”[12, с. 102], значыць, і гэты вучань усё ж пранікнецца тым настроем, які выклікае эмацыянальны лад мастацкага твора. Iхоць штуршок пачуццям вучня дало не чытанне, а настрой класа, аднак уздзеянне мастацкага твора на школьніка адбылося. Таму ролю класнага чытання ў вывучэнні мастацкага твора цяжка пераацаніць.

На ўроках беларускай літаратуры вывучаюцца творы вялікай і малой формы. У класе можна цалкам прачытаць толькі творы малой формы: вершы, байкі, казкі, апавяданні. Улічваючы своеасаблівасць уздзеяння класнага чытання на вучняў, настаўнік павінен клапаціцца і пра тое, каб на ўроку гучалі ўрыўкі і з вялікіх твораў, якія вучні чытаюць дома, прычым у добрым выкананні.

Нельга недаацэньваць і дамашняе чытанне, якое мае свае асаблівасці і дадатныя якасці, не менш істотныя, чым класнае чытанне. “Дамашняе чытанне інтымнае, бо вучань застаецца сам на сам з творам, з пісьменнікам. ён адчувае сябе ў свеце, створаным пісьменнікам, зусім вольна, раскавана, бо няма патрэбы суадносіцца з тым, як рэагуюць іншыя, як яны ацэньваюць яго пачуцці, яго адносіны да твора. Той, хто мае магчымасць бачыць юнага чытача дома схіленым над кнігай, бывае сведкам, як ён плача ці смяецца, выкрыквае асобныя словы, што перадаюць яго эмоцыі. На ўроку такая непасрэдная захопленасць творам выяўляецца нячаста, рэдкасная яна нават у эмацыянальна надзвычай уражлівых чытачоў”[12, с.103]. I гэта зразумела: у класе кожны кантралюе, стрымлівае сябе, адчуваючы настрой калектыву, улічваючы магчымую ацэнку сваіх паводзін іншымі. Настаўнік павінен прывучыць школьнікаў самастойна перачытваць дома таксама вершы, байкі, казкі, апавяданні, праслуханыя ў класе. Толькі той педагог, які ў рабоце над творам выкарыстоўвае розныя віды чытання, дасягае эфектыўнасці ў навучанні і выхаванні вучняў.

Школьныя бібліятэкі не маюць магчымасці забяспечыць кожнага вучня асобным экземплярам тэксту аповесці, рамана ці паэмы. Таму патрэбна арыентаваць школьнікаў на камплектаванне асабістых бібліятэчак. Не варта шкадаваць часу на працу ў гэтым кірунку і з сваімі выхаванцамі, і з іх бацькамі[10, с. 46]. Добра, каб асабістая бібліятэчка была ў вучняў усіх класаў. У яе могуць уваходзіць і творы для па

закласнага чытання, а ў старшакласнікаў яшчэ і творы, якія вывучаюцца ў аглядавых тэмах.

1.3 Метады і прыёмы чытання

Вывучэнне мастацкай літаратуры немагчыма без чытання. Таму метад выразнага чытання адносіцца да найбольш спецыфічных метадаў выкладання мастацкага слова ў школе: “выразнае чытанне ўсяго твора або ўрыўка заўсёды ўражвае вучняў, моцна ўплывае на іх пачуцці, выклікае пэўную чытацкую рэакцыю”[12, с. 69]. Выразнае чытанне цесна звязана з асэнсаваным чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсё разумець, аб чым вядзецца размова ў тэксце, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў. Пры выразным чытанні школьнікі ўслухоўваюцца ў кожнае слова, кожную фразу, яе рытміку і мелодыю. Метад выразнага чытання прымяняецца на ўсіх этапах вывучэння мастацкага твора. Да яго звяртаюцца і настаўнік і вучні.

Канкрэтнае праяўленне гэты метад знаходзіць у шматлікіх прыёмах. Адзін з гэтых прыёмаў чытанне настаўніка, якое з'яўляецца ўзорам для вучняў. Найчасцей з творам школьнікаў знаёміць менавіта настаўнік. Выразнае чытанне настаўніка - узор для вучняў. Чым выразней настаўнік прачытае тэкст, тым лепш данясе ён да свядомасці вучняў яго змест, вобразы, ідэю, тым больш гэты твор будзе ўплываць на пачуцці дзяцей, выклікаць пэўныя эмоцыі. Важна, каб сустрэча вучняў з мастацкім словам была ўражлівай, запамінальнай. Настаўнік павінен увесці іх у свет, створаны пісьменнікам.Настаўнік літаратуры абавязаны і сам “быць узорным чытачом, сачыць за навінкамі, шчодра дзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытанага з усімі, хто цікавіцца мастацкім словам”[10, с. 47]. Важна таксама валодаць майстэрствам выразнага чытання. Гэта прафесіянальнае ўменне настаўніку неабходна “пастаянна шліфаваць”[10, с. 47], не задавольваючыся ведамі і навыкамі, атрыманымі ў інстытуце.