Смекни!
smekni.com

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр (стр. 2 из 5)

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацыі жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі – музыка. Задача – адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія – гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100] Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнзіі – лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, і праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковымі з’яўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака – галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя – механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзіі. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо і не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне.

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад, музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі, суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялікі гурт. А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды. Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/] “. Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Рэцэнзіі можна аб’яднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле аб’ёму:

1. Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2. Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння каля паўтары тысячы знакаў. Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітыкі і аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў.

Паводле колькасці твораў, што аналізуюцца:

1 Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2 Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле відаў мастацтва:

1 Літаратурная

2 Тэатральная

3 Музычная

4 Кінарэцэнзія і г. д.

Журналіст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасці (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць і мінулае.

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзіі асветніцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыі.

Рэцэнзія фактычна не закранае класічную музыку. “Прафесіяналы заўжды мала цікавіліся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш іх цікавіць музычная журналістыка. Такім чынам, музычная журналістыка ў сферы акадэмічнай, фальклорнай і духоўнай музыкі амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такім чынам, рэцэнзія – гэта аналітычны, крайне суб’ектыўны жанр, асноўнай мэтай якога з’яўляецца адзнака мастацкага твора.


Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ

Поле культуры і інфармацыі ў дваццаць першым стагоддзі неабдымнае. Натуральна, асвятліць яго цалкам таму ці іншаму выданню проста немагчыма. Ды і кожная газета/часопіс разлічана на пэўную аўдыторыю са сваімі густамі. Такім чынам, на старонкі павяровага СМІ альбо ў прастору інтэрнэт-партала трапляюць рэцэнзіі толькі на абраныя кружэлкі.

“Тузін гітоў” – слушны музычны партал, самае знакамітае сецявое выданне пра айчынную музыку, што размяшчаецца па адрэсе http://music.fromby.net. Быў заснаваны ў 2003 годзе, аўтар ідэі – выпускнік журфака БДУ Сяргей Будкін. Мова парталу – выключна беларуская. І, што характэрна для інтэрнэт- медыяў, тарашкевіца. “Тузін гітоў” займаецца выключна беларускай музыкай. Канцэнтруецца збольшага на рок-музыцы, хаця трапляюць час ад часу ў ягоную электронную прастору і “папсавікі” – галоўнае, што беларусы! Але ж іх “тузінаўцы” нядужа шануюць.

У прамежак з 2003 года і да сярэдзіны красавіка 2007 года на “Тузіне гітоў” сабралася каля 60 рэцэнзіяў на беларускія кружэлкі. Партал аператыўна рэагуе на музычную навінку і неадкладна піша рэцэнзію. Галоўны рэцэнзент – Сяргей Будкін. Раней даволі актыўна выступаў ў іпастасі музычнага крытыка на “Тузіне” журналіст Анатоль Мяльгуй, але ж сёлета пакінуў выданне. Заўважаны таксама Таня Засусьвецкая і Алег Кпінаў ( а калі па-руску Замировская и Климов), Сяргей Балахонаў. Сяргей Будкін – яшчэ і штатны журналіст “Нашай нівы”, таму рэцэнзіі ягоныя з электроннага “Тузіна” перамяшчаюцца на папяровыя газетныя старонкі.

Сяргей Будкін, мяркуючы па рэцэнзіях, за музыкай ўважліва назірае не год і не два. Зрэшты, любы сапраўдны рэцэнзент – слухач са стажам. У стылях ён не надта корпаецца, але выдае час ад часу ў сваіх тэкстах звесткі з нядаўняй гісторыі. Пра кружэлку “Жыве рок-н-рол” гурта “BN»: “ Гэты альбом мусіў бы выйсці недзе на перабудовачным зломе, калі была мода на скуранкі і надпісы ў пад’ездах АC/DC, калі заканадаўцамі нефармальнай моды ў нашай вялікай краіне быў JudasPriest ды BlackSabbath, а ўся моладзь раўла на канцэртах ім падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна.” [11; article/462/ ]Пра альбом «Жизнь бьёт ключом» гурта Вирус Лиха: « «Вірусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку іхняй кар’еры — год восем таму. Тады іх папулярнасць яшчэ не выходзіла за межы аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкіна, у якой яны рэпетавалі, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка”

[ 11; article/536/]

Як і амаль кожны музычны крытык, Будкін звяртаецца да параўнанняў і правядзення аналогіяў. У рэцэнзіі на дыск ўжо прыгаданага вышэй гурта Вирус Лиха ён піша: “ Такое мог бы напісаць Сяргей Міхалок, калі б у яго замовіла песень Жана Агузарава.”

Тэксты Будкіна даволі лаканічныя, але змястоўныя, у іх шмат цікавых фактаў. І напісаныя яны якаснай беларускай мовай. Стыль спадара Сяргея, на мой суб’ектыўны погляд, даволі сімпатычны, але не стае ягоным сказам нейкай вытанчанасці, далікатнасці, грацыёзнасці і лёгкасці. Малавата вобразаў, якія б маглі крануць і замацавацца ў памяці. Я мяркую, ягоныя тэксты адрасаваны хутчэй сярэднестатыстычнаму меламану, чым прафесійнаму музыку.

Самавітая фігура ў айчыннай музычнай крытыцы журналіст Вітаўт Мартыненка. Ягоныя рэцэнзіі друкуюцца на старонках газет “Переходный возраст”, “Музыкальная газета”, “Товарищ”, “Белорусы и рынок”. Вітаўт Мартыненка, па словах прадусара Віталя Супрановіча, “давёў, дзе сваё, а дзе чужое на Беларусі[21; 5] . Мартыненка спецыялізуецца выключна на беларускамоўных гуртах.

Нягледзечы на сталы ўзрост, Вітаўт піша па-моладзеваму, па-мадэрноваму. Піша эмацыйна, і не баіцца ставіць у патрэбнай колькасці клічнікі. Ён не грэбуе слэнгам і неалагізмамі. Лагічна, бо асвятляе чытачу альтэрнатыўную музыку, рок. “Круты гітарны драйв гэтаму альбому забяспечыў легендарны Юры Задзіран” [ 18; 2 ] Стыль жа Мартыненкі лёгкі і зграбны.

Калі плошча выдання дазваляе, Мартыненка выступае з адносна разгорнутымі рэцэнзіямі (напрыклад, у “Музыкальной газете”) І па аб’ёму, інфармацыйнасці і грунтоўнасці яны, на мой погляд, нумар адзін у “Музыкалцы”. Ён падчас адхіляецца непасрэдна ад аналізу дыска, падаючы займальную пабочную інфармацыю.

Мартыненка аддана любіць беларускую музыку. Ён не шкадуе добрых словаў, умее захапляцца, часцяком ужывае азначэнні накшталт “найталенавіцейшы”, “легендарны”. Але, мне падаецца, падчас дапускае відавочныя перабольшванні, выхваляючыся нашымі талентамі і папулярнасцю беларускай музыкі. Напрыклад, пра гурт UR’ IA ён упэўнена паведамляе: “Вось ён, беларускі LedZeppelin новага стагоддзя…” [ 18;2 ]

Рэцэнзіі Вітаўта аптымістычныя. І не толькі таму, што ён бачыць беларускіх музыкаў здольнымі і таленавітымі. Мартыненка не пазбаўлены пачуцця гумару, што вельмі пасуе рэцэнзенту. Так, напрыклад, на вокладцы сольнага альбома Наталлі Матыліцкай “Пчолачка” – Матыліцкая загорнутая ў клятчастую аўтэнтычную накідку. Мартыненку такое ілюстраванне кружэлкі прыйшлося недаспадобы – маўляў, такая прыгожая жанчына і хавае сваю прыгажосць, загарнуўшыся ў накідку! Ён высвейвае вокладку так: “Уявіце сабе такую карцінку: Галівуд рэкламуе новы фільм плакатам, дзе шыкоўная Шэран Стоўн… у кірзавых ботах выглядвае з сабачай будкі… Немагчыма? Вядома, бо прывабнае мусіць быць прывабным…” [ 19;2]