Смекни!
smekni.com

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы (стр. 5 из 5)

Што тычыцца польскага радыёвяшчання, дык тут жорсткая барацьба ў перыяд трансфармацыі адбывалася не за формы кантролю, а за размеркаванне на FM-хвалях. На пачатку 1990-х гг. на кожную радыёхвалю прэтэндавалі мінімум 3 рыдыёстанцыі, прычым ніводная з іх не мела ліцэнзіі на вяшчанне і дзейнічала «пірацкі». Паколькі органы дзяржаўнага кантролю пачалі барацьбу з «пірацтвам» у радыёэфіры, дык напрыканцы 1990-х гг. радыёхвалі размеркаваліся паміж тымі рэгіянальнымі FM-станцыямі, якія пагадзіліся набыць ліцэнзію. На пачатку сваёй дзейнасці камерцыйныя радыёстанцыі вытрымлівалі жорсткую канкурэнцыю з боку 3 дзяржаўных радыёканалаў, якія слухалі 80 % усёй радыёаўдыторыі. Аднак ужо ў 1993 г. дзяржаўнае радыё слухалі 59 % усёй аўдыторыі, а ў 1998 г. – 31 %. Як бачым, гэтая тэндэнцыя нагадвае сітуацыю і ў беларускім радывёвяшчанні –– у барацьбе за аўдыторыю паміж дзяржаўным радыё і FM-станцыямі перамога пакуль засталася за апошнімі.

На пачатак 2002 г. у рэйтынг папулярных польскіх радыёстанцый уваходзілі дзяржаўныя «Радыё Біс», «Голас харцараў», «Радыё Варшавы», а таксама камерцыйныя «Радыё Зэт», «Радыё WАWА», «Радыё Моцарт» (усе – Варшава), «Радыё RМF» (Кракаў), «Радыё Флэш» (Катовіцы), «Радыё Меркурый» (Познань). Перадачы FM-станцый разлічаны пераважна на моладзь і падлеткаў, але ёсць тут і свае выключэнні, напрыклад, варшаўскае «Радыё Моцарт» арыентуецца на аматараў класічнай музыкі. Дзяржаўныя ж радыёканалы слухаюць пераважна людзі сярэдняга і сталага ўзросту.

Падсумоўваючы, можна зазначыць, што змены, якія адбыліся ў выніку трансфармацыі інфармацыйнай прасторы Польшчы на працягу апошніх гадоў, безумоўна ўражваюць. Разам з тым неабходна прызнаць, што пасля ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскі Саюз яе друкаваныя і аўдыёвізуальныя СМІ знаходзяцця на тым этапе развіцця, калі верагодны новыя пераўтварэнні ў сувязі з націскам замежных інвестараў. І па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне, ці здолее Польшча абараніць свой «інфармацыйны суверэнітэт».


ЛІТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

2. Вятр Е. Польша: пять лет после перелома // Свободная мысль. 1994. № 12.

3. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мн., 1995.

4. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.

5. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 4.

6. Katalog prasy Polskej. Krakow, 1996.

7. Transformacja prasy Polskej. Warszawa, 2005.