Смекни!
smekni.com

Iмёны i прозвiшчы беларусаў (стр. 1 из 2)

Беларускi Дзяржаўны Медыцынскi Универсiтэт

Педыятрычны факультэт

Кафедра фiласофii i палiталогii

Рэферат

Iмёны i прозвiшчы беларусаў

Выканала студэнтка 149 групы

Піваварава Вольга Анатольеўна

Мінск 2009


Уводзіны

Мінавіта кожнага з нас цікавіць,адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем’і імкнуцца вытлумачыць, як узнікла нейкая назва, зыходзячы з уласных уяўленняў, інтуіцыі. Аднак кваліфікаваных і дастатковых ведаў для такога роду заняткаў у многіх не хапае.

За апошні час у беларускім мовазнаўстве з’явілася нямала арыгінальных прац, прысвечаных даследванню спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў, выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства – анамастыка (ад грэчаскага onomastike – майстэрства даваць імёны), якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён.

У Беларусі налічваецца больш за трыццаць тысяч афіцыйных назваў населенных пунктаў, апрача гэтага шмат неафіцыйных. А колькі існуе ўласных имён, іх варыянтаў, прозвішчаў, імён па бацьку, разнастайных мянушак,клічак людзей! Свае ўласныя імёны маюць і міфалагічныя істоты, планеты, існуюць клічкі жывёл і г.д.

Мала хто з нас задаваў сабе пытанне: як мяне завуць? Яно само па сабе зразумелае – даюць імёны, каб вырозніваць з мноства аднаго. Але потым выяўляецца, что існуе мноства Лен, Тань, Валодзей ці Раманаў. Вось тады і ўзнікае пытанне – адкуль у чалавека імя?

Старажытныя імёны

У старажытных славянкіх плямёнаў было толькі асабістае імя ці больш правільна – мянушка. Людзей называлі па нейкаму падабенству з раслінай, свойскай жывёлай, зверам (Воук, Мядзведзь, Дуб, Клён). Называлі і па іншых прыкметах, напрыклад, абставінах нараджэння – доўга чакалі сына, значыць, называлі Жданам або Чаканам, ці пэўнай рысай характару – Дабрыня, Волат.

У балгараў і цяпер пашырана імя Вылка, што значыць Воук, а ў Югаславіі яно з тым самым значэннем гучыць – Вук.

У сербаў бытуе паданне: у адной сям’і нараджаліся хлопчыкі, але доўга не жылі. Тады стары вандроўнік параіў: калі народзіцца хлопчык, назавіце яго Вукам (Ваўком). Так і зрабілі. І жыў той Вук да глыбокай старасці, быў дужы і вынослівы. Так что не проста давалі імя звера, а кіраваліся яго паводзінамі сярод іншых, таямнічасцю яго характару.

У літоўцаў існуе прозвішча Мешкас, што значыць мядзведзь.Ёсць і Мішкас, што значыць лес. Калісьці мішкасам літоўцы называлі гарпадара лесу – мядзведзя.

Адкуль прыйшлі імёны

Першая патрэба ў імені з’явілася тады, калі чалавек навучыўся адрозніваць аднаго ад другога сваіх супляменнікаў, калі ён зразумеў, што чалавек – не проста жывая істота. Спачатку з’явіліся гукавыя комплексы, адпаведнай выгляду той, ці іншай рэчы. Ішоў час, а чалавек, называючы другога Дубам, меў на ўвазе ўжо менавіта чалавека, якой адкрыў гэтае магутнае дрэва. Так было ў век паганства, язычніцтва, пакланення кожнай рэчы або той, якую чалавек выбіраў за ідала, на каторага і маліўся, бо лічыў яго звышмагутным.

Калі ў Кіеўскай Русі адбылося храшчэнне славян, калі яны з язычнікаў ператварыліся ў праваслаўных, хрышчоных людзей, тады і прыйшлі новыя імёны. Візантыйская царква даравала ўсходнім славянам сваю веру ў бога, шмат назваў святых, чые імёны і даваліся царквой пры хрышчэнні народжанных дзяцей. Па візантыйскаму іменаслову і давалі беларусы, рускія, украінцы навароджаным дзецям імёны.

Царква давала імёны толькі пазначаныя ў спісе праваслаўных “святых” і вялікіх пакутнікаў. Аднак у жыцці людзі яшчэ доўга карысталі звыклыя нецаркоўныя імёны (Няждан, Таміа, Гасцята). Царква рабіла выключэнне толькі для князёў, дазваляючы ім даваць сваім дзецям імёны, пазычаныя ў скандынаваў (Ольг, Алег, Вольга, Ігар).Царква дазваляла вяльможам даваць і так званыя састаўныя імёны, што маюць і сёння дзве асновы (Святаслаў, Міраслаў, Уладзімір). Жаночых імён славянскага паходжання было няшмат, звычайна па імені бацьку (Яраслаўны), ці па характару асобы (Лада), ці сугучныя пэўнай з’яве прыроды (Сняжана). Шмат пазычана было імёнаў з лацінскай мовы ў перыяд далучэння Беларусі да Польшчы. Яно ішло праз каталіцкую царкву – касцёл, дзе таксама здзяйсняўся абрад хрышчэння. Так з’явіліся на Беларусі Сергіуш, Канстанты, Ксеверы, Ванда, Тэрэза. Пазычалі і старажытнаяўрэйскія (біблейскія) формы (Іван, Марыя, Ганна). Як ні старалася, але царква не здолела вынішчыць адвечна славянскія, штодзённыя формы, якія шырока бытавалі ў беларусаў (Ксеня, Арына, Юрась, Восіп, Гаурыла, Мікола, Кірыла, Алесь, Пятрусь, Янка).

Пасля далучэння Беларусі да Расіі пачалося аказеньванне імён, прозвішчаў, асабліва калі празодзіліся перапісы, падзелы зямлі, наборы ў армію. Выкрэсліваліся дашчэнту самабытныя беларускія імёны (Ян, Мікола, Марыся, Алеся). Замест іх запісвалі Іван, Нікалай, Антаніна, Еўфрасіння.

Стварэнне буйной цэнтралізавай дзяржавы Расійскай Імперыі паўплывала на ўсеагульнае ўвядзенне абавязкова царкоўных (кананічных) імёнаў. Пры цараванні Пятра І на рубяжы ХVІІ – XVІІІ стагоддзяў удалося забараніць усе нецаркоўныя імёны. Затое шырока пайшло карыстанне, асабліва ў вярхах, нямецкімі, французкімі, англамоўнымі імёнамі. На Беларусі ж па-ранейшаму праз каталіцкую царкву панавала захапленне, асабліва сярод шляхты, напісаннем імёнаў на польскі лад: Гіляра, Анэля, Амалія, Альбіна, Адольф, Валенты, Юзэфа.

Пасля перамогі Кастрычніка Савецкая ўлада скасавала абавязковасць царкоўных імёнаў, адкрыла насцеж вароты для іншамоўных запзычанняў і наватвораў. Пайшлі шырока гуляць запазычанні з розных, асабліва заходніх народаў (Эдуард, Альберт, Ала, Жанна), іншамоўных (Авангард, Ідэя, Паэма), скарачэнні цэлых выразаў, народжанных часам (Уладлен – Уладзімір Ленін). Гэта сведчыць, што свабода выбару імёнаў патрабуе перш за усё увагі.

Імёны нашай краіны

Беларускі іменаслоў складаецца з самабытных форм, запазычанняў з розных моў (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай і інш.). Апошнія асабліва інтэніўныя ішлі з грэчаскай і лацінскай.

· Запазычанні з грэчаскай мовы

Алена – ад слова геліас – сонца або залітая святлом прастора. Святляным дзяўчынкам у Грэцыі лавалі імя Гэленас.

Аляксандр, Алесь. Імя ўтворана з дзвух слоў: алекса абаронца і анэр – мужчына.

Аляксей – ад слова алекса – абаронца.

Анатоль – ад слова анатоле, што азначае ўсход. Так у Грэцыі называлі тых, хто прыходзіў з уходу, з вобласці Анатолія, што ў Турцыі.

Арцём – ад слова артэмес – непашкоджаны, здаровы.

Вераніка – з дзвух слоў: веро – несці і ніке – перамога, цалкам азначае носьбітка перамогі.

Грыгоры, Рыгор, Грышка – ад слова грэгорыо – быць бадзёрым, пільным, не спаць.

Кацярына – ад грэчаскага катарыас, што значыць чысты, незаплямлены.

Ларыса. У Грэцыі словам ларыс называюць марскую птушку – чайку.

Мікіта – ад слова ніке – перамога. У імені заложана надзея, што навароджаны стане пераможцам.

Пятро, Пётра, Пятрусь – ад слова петра – камень, каменная глыба, скала, уцёс..

Тарас – ад слова тарасо – бянтэжыць, трывожыць, прыводзіць у стан наўрымслівасці.

· Запазычанні з лацінскай мовы

Віталь – ад слова віталіс, што значыць жыццёвы, жыццём народжаны.

Максім. Вельмі пашыранае імя, утворанае ад слова максімус, што значыць найбольшы, найвышэйшы, найвялікшы.

Наталля, Наташа – ад слова наталіс – родная, не чужая, бо былі ў сям’і і чужыя, прыёмныя, не адной маці дзеці, а розных. Каб адрозніць родных, давалі імя Наталля.

Раман – значыць рымскі, рымлянін, жыхар Рыма.

· Славянскія імёны

Алег, Вольга. Да нас гэтае імя прыйшло з поўначы яшчэ ў тыя часы, калі воднымі шляхамі “варагі хадзілі ў грэкі”, падарожнічалі на поўдзень, засноўваючы на дарозе паселішчы, а заадно даючы пасяленцам свае скандынаўскія імёны. Словы хельг, што значыць свята, і хельгі – свяшчэнны, прыналежны да святых, далі жыццё імёнам Хельгі (мужчынскае) і Хельга (жаночае). З’явіўшыся на старажытнаславянскіх землях, яны прынялі адпеведнае гучанне.

Вадзім – ад старажытнарускага вадити і беларускага вадзіцца, што значыць сварыцца, агаворваць каго-небудзь.

Люба, Любоў – агульнаславянскае імя, з’явілася як літаральны пераклад з грэчаскай мовы слова харыс, што значыць каханне, любоў, праява найвышэйшага пачуцця чалавека да чалавека, да прырода, да працы.

· Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы

Ганна. Ханна (гучыць так па яўрэйску) утворана ад слова хен (ген), што значыць статная, мілая з выгляду, грацыёзная.

Елізавета, Лізавета. Імя Элізэба азначае – бог – мая клятва; богам клянуся.

Іван, Янка, Ян. Імя Іоханан азначае Яхве (бог) змілаваўся. Спачатку яго пазычылі грэкі ў выглядзе Іаанніс, у стараславянскую прыйшло з грэчаскай мовы як Іаан,з яе ў беларускую як Янка,Ян, а у рускую – Іван.

Тамара. У аснове імя ляжыць назва фінікавай пальмы, што на іўрыце завецца фамар, тамар. Давалі такое імя стройным дзяўчынкам.

· Запазычанні з іншых моў

Жанна. Пазычана ў французкай мове. Тое ж, што і Ганна.

Ніна. У славянскія словы прыйшло з грузінскай мовы, туды трапіла як Ніна або Нін. Такое імя насіў заснавальнік Асірыйскай дзяржавы, што існавала ў ХІV – ІХ стагоддзях да нашай эры на тэрыторыі сучаснага Ірака.

Ад мянушкі да прозвішча

Мянушкі з’явіліся пазней за імя, пазней за імя па бацьку. Імёны па бацьку ў рускіх сустракаюцца яшчэ ў першых пісьмовых помніках. Яны выглядаюць як кароткая форма прыналежнага прыметніка: сын володимерь – уладзімірау сын. Ужо ў ХІІ стагоддзі імёны па бацьку ствараюцца пры дапамозе суфіксаў –ов(-ев) або –ин: сын иванов, і толькі у асяроддзі князёу існавалі суфіксы –ич, потым пашыраны да –ович, -евич: Ильич, Святославович. Імёны па бацьку былі аднымі з самых дауніх асабовых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.

Найбольш прадуктыўнымі на Беларусі былі прозвішчы, утвораныя ад заняткаў ці прафесіі бацькі, дзеда, прадзеда. Яны былі ўстойлівыя на многія гады і стагоддзі, перадаючы інфармацыю пра тое, чым займалася сям’я спрадвеку: Алейнік – той, хто гнаў алей з ільнянога ці канаплянага семя, Бірыч – вяшчальнік, які зачытваў на плошчы пастановы валаснога старасты, Бондар – той, што рабіў з дрэва посуд.