Смекни!
smekni.com

Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси (стр. 2 из 10)

Выхаванню нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва садзейнічаюць і некаторыя друкаваныя выданні: энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі», «Этнография Белоруссии» М.Ф. Піліпенкі, шматтомнік «Беларусы», «Мова і этнічная самасвядомасць» Т.М. Мікуліч, «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю» П.М. Шпілеўскага і інш.


Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

На сучасным этапе ў Беларусі існуюць дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Сучасная беларуская мова характарызуецца існаваннем 3-х яе разнавіднасцяў: літаратурнай мовы, дыялектнай мовы і змешанай мовы на беларускай аснове. Літаратурная беларуская мова падзяляецца на дзве разнавіднасці: на так званую «тарашкевіцу» і «наркамаўку». Калі параўноўваць сферы ўжытку сучаснай беларускай мовы са сферамі ўжытку рускай мовы то нават на першы погляд заўважаецца адсутнасць моўнай гарманічнасці ў гэтым аспекце.

На дасягненне такой мэты скіраваная Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў, прынятая ў Барселоне ў 1996 г. У дакуменце адзначаецца, што Дэкларацыя неабходная «дзеля выпраўлення моўных пераносаў, забеспячэння павагі да ўсіх моваў і іх поўнага росквіту, а таксама дзеля ўсталявання прынцыпаў справядлівага і бесстаронняга міру паміж мовамі ўсёй планеты»[1].

Можна вылучыць шэраг прычынаў звужэння сферы ўжытку беларускай, мовы, і адной з іх з'яўляецца нераўнамернае развіццё беларускай мовы на розных этапах свайго існавання. На думку навукоўца Л Дзіцевіча можна выдзеліць восем перыядаў у знешняй гісторыі беларускай мовы, на працягу якіх мова зведала ўзлёт і заняпад, што не паспрыяла распаўсюджванню яе ў розных сферах.

1-ы перыяд - XIII - XIV стст. Нараджэнне і развіццё старабеларускай (рускай) мовы.

2-гі перыяд - XV - першая палова XVII стст. «Залаты век» мовы. Статусы: дзяржаўная, міжнацыянальная, міжнародная мова.

3-ці перыяд - другая палова XVII ст. - канец XVIII ст. Заняпад, паланізацыя мовы. Статус: нацыянальная мова.

4-ы перыяд - канец XVIII ст. - пачатак XX ст. Заняпад, русіфікацыя. Нараджэнне новай літаратурнай мовы. Статус: дыялект рускай мовы.

5-ы перыяд - пачатак XX ст. - 20-я гады XX ст. Адраджэнне мовы, беларусізацьш. Статус: дзяржаўная мова.

6-ы - 30 - 80-ыя гады. Заняпад, русіфікацыя. Статус: нацыянальная мова.

7-ы - 1990 - 1995 гг. Адраджэнне мовы, беларусізацыя. Статус: дзяржаўная мова.

8-ы - 1995 г. - па ц. ч. Прыпыненне беларусізацыі. Статус: адна з дзяржаўных моў[2].

Пры разглядзе гістарычнага фактару ўплыву на развіццё мовы можна ўбачыць, Што за апошнія 200 гадоў беларуская мова мела статус дзяржаўнай толькі на працягу прыкладна 20 гадоў. а ў XIX стагоддзі адзначаецца поўнае знікненне літаратурнай старабеларускай мовы, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Дзякуючы таму, што гутарковая беларуская мова не здавала сваіх пазіцый у сельскай мясцовасці, удалося адрадзіць новую літаратурую мову на аснове народнай.

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

Беларуская пісьмовая мова пачала фарміравацца ў XII ст. на аснове пісьмовай мовы ўсходнеславянскіх плямён. 3 прыняццем хрысціянства такой пісьмовай мовай стала стараславянская — старажытная паўднёваславянская мова, якая істотна адрознівалася ад жывой гутарковай мовы ўсходнеславянскіх плямён, але была зразумелай для іх. Па традыцыі гэта мова захоўвала свае асаблівасці ў царкоўна-рэлігійнай літаратуры, але істотна папаўнялася ў дзелавой і іншай свецкай пісьменнасці, у выніку чаго ў асобных пісьмовых помніках можна гаварыць пра старажытна-рускую пісьмовую мову з элементамі стараславянскай.

Працэс пранікнення мясцовых элементаў у пісьмовую мову ўзмацняўся па меры таго, як развівалася свецкая пісьменнасць і сфера яе ўжывання павялічвалася. У XIV ст. у сувязі з розным гістарычным лёсам беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, ужо можна з упэўненасцю прасачыць асаблівасці пісьмовых помнікаў на гэтах тэрыторыях, якія складаюць аснову цяперашніх беларускай, ўкраінскай і рускай моў. Такім чынам, узнікненне гэтых трох усходнеславянскіх моў можна ўпэўнена датаваць XIV ст.

Беларускія землі апынуліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага і мелі вялікі эканамічны і палітычны ўплыў, а беларуская мова стала афіцыйнай мовай. У Вялікім княстве Літоўскім на беларускай мове выдаваліся законы, вялося справаводства, ажыццяўлялася прыватная і афіцыйная перапіска, бо феадальная знаць карысталася ёю і у штодзённым жыцці. Гэты перыяд выключна багаты на пісьмовыя помнікі, якія сведчаць, што пісьмовая беларуская мова ў такой ступені ўвабрала ў сябе столькі элементаў жывой народнай мовы, што стала самастойнай развітой усходнеславянскай мовай, здольнай абслугоўваць і на самай справе абслугоўвала ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця[3].

Беларуская мова стала першай з усходнеславянскіх, на якой з'явіліся першыя друкаваныя кнігі дзякуючы асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, які надрукаваў сваю першую кнігу амаль на паўстагоддзя раней, чым рускі асветнік Іван Фёдараў. Дастойнымі паслядоўнікамі Ф.Скарыны сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Некалькі сярэдневяковых стагоддзяў працягваўся перыяд нармальнага развіцця нашай мовы. Але з аб'яднаннем Вялікага княства Літоўскага з польскай дзяржавай умовы яе існавання пачалі хутка мяняцца, а ў 1696 г. намаганнямі польскай шляхты па рашэнню сейма яна была забаронена як афіцыйная мова дзяржавы, што абумовіла хуткае яе выцясненне з ужытку. Яна працягвала існаваць толькі ў асяроддзі простага народа, бо феадальная знаць усё шырэй пераходзіла на польскую мову, пераймаючы звычаі і культурныя традыдыі пануючых колаў Рэчы Паспалітай[4].

Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ў другой палове XVIII ст. польская мова шляхты пачала выцясняцца рускай мовай. Працэс русіфікацыі ўзмацніўся ў XIX ст. асабліва пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, калі царскі ўрад практычна ўсю мясцовую адміністрацыю замяніў на рускую, а ў 1867г. забараніў ужыванне беларускай мовы.

Поўная ліквідацыя вышэйшых навучальных устаноў; стварэнне рускіх бібліятэк з пэўным наборам рускай літаратуры, ліквідацыя уніяцкай царквы (1839 г.), перасяленне ў Беларусь рускіх дваран і казённых сялян, дыслакацыя на Беларусі рускіх вайскоўцаў (да 200 тыс.), наплыў расійскага капіталу - то гэтыя ўсе сферы давялі беларусаў да знішчальнай асіміляцыі: у пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася 62,4 % беларусаў, у 1859 г. - 55 %, у 1917 г. - 44,8 %. Руская мова пачала хутка распаўсюджвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: адміністрацыйна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і рэлігійна-культава і бытавой[5].

Праваднікамі русіфікацыі былі таксама царква і школа. Яе паспяховаму ажыццяўленню спрыяла блізкасць народнай беларускай мовы да рускай, бо яны і ў гэты час, як і зараз, заставаліся ўзаемазразумелымі без перакладу.

Гэта блізкасць і ўзаемная зразумеласць, а таксама адсутнасць пісьмовай формы дазвалялі рускім вучоным разглядаць беларускую мову як заходні дыялект рускай, што цалкам супадала з вялікадзяржаўнай палітыкай царскага ўрада і тармазіла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Зрэдку такі погляд можна сустрэць і ў цяперашнім перыядычным друку, але для болыыасці як беларусаў, так і небеларусаў самастойнасць беларускай мовы не выклікае сумнення. Да такой жа думкі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі тыя з польскіх і рускіх вучоных, якія жылі на Беларусі. Яны добра усведамлялі, што беларускі народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захаваў сваю этнічную і культурную самабытнасць, мае багатую вусную творчасць, вывучэнню якой многія з іх прысвяцілі сваё жыццё. Гэта быў штуршок для мясцовай інтэлігенцыі ствараць літаратурныя творы на мясцовай мове. Пачынальнікі новай беларускай літаратуры — аўтары парадыйна-сатырычных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат", Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш[6]. Мова пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў сваёй аснове абапіралася на жывыя беларускія гаворкі, і на першым часе кожны з аўтараў пісаў так, як гаварылі ў яго мясцовасці. Пры гэтым тыя з іх, хто вучыўся па-польску, выкарыстоўвалі польскі алфавіт, а атрымаўшыя рускамоўную адукацыю, ужывалі рускі алфавіт. Два гэтыя алфавіты працягвалі ўжывацца аж да ўтварэння БССР, хоць пытанне, якой графікі прытрымлівацца, шырока дыскутавалася ўжо на пачатку XX ст. і большасць схілялася да кірыліцы, якая была болын зручная і больш вядомая большасці насельніцтва, бо выкладанне ў школах вялося на рускай мове[7].

Пасля рэвалюцыі 1905г. царскі ўрад вымушаны быў пайсці на значныя ўступкі і ў нацыянальным пытанні, што дало магчымасць з'яўлення легальных выданняў на беларускай мове. Выключна важную ролю ў фарміраванні новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета "Наша ніва", якая пачала выдавацца ў 1906 г. Вакол яе згрупавалася прагрэсіўна настроеная беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая разумела, што мова друкаванага органа павінна быць зразумелай для ўсяго народа, а для гэтага трэба імкнуцца выпрацаваць адзінства граматычных, лексічных і правапісных норм. I такія нормы паступова выпрацоўваліся на старонках газеты.

Выключна важную ролю ў фарміраванні новай літаратурнай мовы ў гэты перыяд мела творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьмен-нікаў, якія падрыхтавалі глебу для ўздыму літаратурнай творчасці ў рэспубліцы ў савецкі перыяд. Вопыт, накоплены ў друку, быў абагульнены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, які распрацаваў стройную сістэму фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, правапісных норм беларускай мовы, што надало ііц стабільнасць і зрабіла самую мову агульнанацыянальнай.