Смекни!
smekni.com

Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы (стр. 3 из 3)

Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёды падпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення, індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячымі на стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюцца звонкім (параўн.: [не бол’ж за нас] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя, г. зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўлення спалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова,, а таксама на мяжы толькі службовых і знамянальных слоў (параўн.: [жахам] ‘з жахам’, але [воз жыта] і інш.). Вымаўленне слоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада, дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты дж можа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.).

Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных норм беларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычных форм адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне), так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.). Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі. На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадаткова і іх адносіны да месца націску ў слове.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Анічэнка У.В. Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў / Анічэнка У.В. - Гомель, 1982.94 с.

2. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999.175 с.

3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., Універсітэцкае, 1992, 255 с.

4. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. - 3-е выданне. - Мн., 2005. - 240 с.

5. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987.429 с.