Смекни!
smekni.com

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы (стр. 7 из 11)

5 Дзеяслоў

Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні

Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з’яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці / непераходнасці. Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. З семантычнага пункту гледжання дзеяслоў характарызуецца як носьбіт працэсуальнай прыкметы, якая доўжыцца ў часе, з фармальнага – здольнасцю ўтварацца ад любых самастойных слоў, наяўнасцю такіх разрадаў унутры сябе, як інфінітыў, асабовыя і безасабовыя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя дзеясловы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Інфінітыў і дзеепрыслоўе адносяцца да нязменных слоў і часам вылучаюцца ў асобны граматычны разрад разам з прыслоўямі, формамі параўнання ступеней прыметнікаў.

Зменным формам дзеяслова прыдатна катэгорыя ліку, што залежыць ад тых слоў, з якімі дзеяслоў граматычна звязваецца ў выказванні (параўн.: студэнт чытае, яны чытаюць і інш.). Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы. З усімі дзеяслоўнымі формамі спалучаюцца прыслоўі. Агульнакатэгарыяльнымі граматычнымі значэннямі дзеясловаў служаць трыванне і стан, астатнія катэгорыі ўласцівы толькі асобным разрадам дзеясловаў.

Катэгорыя трывання ўваходзіць у больш глабальную катэгорыю аспектуальнасці і звязана з выражэннем абмежаванасці або неабмежаванасці дзеяння, якое мае часта суадносныя дзеяслоўныя формы закончанасці / незакончанасці. Значэнне абмежаванасці з’яўляецца маркіраваным і абазначае дзеянне ці адзінкавае непадзельнае (параўн.: хлопнуць, крыкнуць і інш.), ці непадзельнае з невыражанай працягласцю (прачытаць, паслухаць і інш.), ці падзельнае працяглае (параўн.: папаліць, папастукаць і інш.). Усе адзначаныя дзеясловы маюць закончанае трыванне, якім супрацьпастаўляюцца дзеясловы незакончанага трывання, што выражаюць дзеянні, не абмежаваныя ў сваёй праяве, у прыватнасці, паўтаральныя (параўн.: стукаць, ляпаць і інш.), падзельныя працяглыя (параўн.: выбягаць, выхадзіць і інш.), непадзельныя з невыражанай працягласцю (параўн.: пісаць, чытаць і інш.). Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.) Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).

Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн.: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн.: ганарыцца, адсутнічаць і інш.)

Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т.п., а дзеясловы закончанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусваць, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш).

Фармальна катэгорыя трывання выражаецца рознымі афіксамі (параўн.: купляць – купіць, пісаць – напісаць і інш.), суплетыўнымі асновамі (параўн.: браць – узяць, лавіць – паймаць і інш.), націскам (параўн.: выклікáць – выклікаць, рассыпáць – рассыпаць і інш.), чаргаваннем гукаў (параўн.: выбіраць – выбраць, называць – назваць і інш.).

Дзеясловы закончанага трывання маюць парадыгмы форм будучага простага часу і дзеепрыметнікаў прошлага часу, незакончанага трывання – парадыгму форм цяперашняга і будучага складанага часу, дзеепрыметнікаў цяперашняга і прошлага часу:


У беларускай мове для некаторых дзеясловаў адзначаецца ступеньчатае ўтварэнне трывання. Так, дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак (параўн.: пісаць – выпісаць і да т.п.). Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў (у прыватнасці, -ва-, -іва-, -ыва-, -оўва-, -ёўва-) тыпу выпісаць – выпісваць. І ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на- ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання (параўн.: выпісваць – навыпісваць і інш.).

Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова

Катэгорыя стану выражае адносіны да суб’екта і аб’екта, прычым лагічны суб’ект не заўсёды супадае з граматычным, г . зн. дзейнікам у сказе (параўн.: Студэнт прачытаў кнігу і Кніга прачытана студэнтам – лагічны суб’ект адзін, а дзейнік розны: у першым сказе – студэнт, у другім – кніга). У сувязі з гэтым адрозніваюць незалежны стан, калі дзеянне зыходзіць ад суб’екта , што з’яўляецца ў сказе дзейнікам; і залежны стан, калі аб’ект дзеяння з’яўляецца ў сказе дзейнікам, а суб’ект дапаўненнем (падобныя сінтаксічныя канструкцыі называюцца адпаведна актыўнымі і пасіўнымі. Залежны і незалежны стан уяўляюцца ў значнай ступені абагульненымі граматычнымі катэгорыямі, якія пры сваёй дэталёвай дыферэнцыяцыі расшчапляюцца на некалькі дзесяткаў больш дробных граматычных значэнняў. У беларускай мове дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца пераважна ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання, а ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану (параўн.: Лекцыя слухаецца студэнтамі і Лекцыяпраслухана студэнтамі і інш.). Некаторыя полісемічныя дзеясловы беларускай мовы з’ яўляюцца двухстанавымі: іх граматычнае значэнне вызначаецца кантэкстам (параўн.: Мячкідаўся гандбалістам па варотах -- закончанае трыванне; Ён кідаўся на мяне з кулакамі – незакончанае трыванне). У межах катэгорыі стану вылучаюцца значэнні сумеснасці і ўзаемнасці.

Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё ўтвараюцца ад дзеясловаў незалежнага стану з дапамогай постфікса -ся (-ца), тыпу бачыў – бачыўся, ламаць – ламацца і да т.п. Катэгорыя стану арганічна звязана з пераходнасцю / непераходнасцю дзеясловаў і са зваротнымі дзеясловамі.

Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна ў вінавальным склоне (параўн.: слухаць голас, бачыць настаўніка і інш.), радзей у родным (у прыватнасці пры дзеясловах жадання , просьбы і некаторых прыставачных дзеясловаў тыпу нарабіць, наглядзецца і да т.п., пры абазначэні субстантывам часткі прадмета тыпу напіцца вады і да т.п., пры наяўнасці ў дзеяслова часціцы не тыпу не слухаеш прамовы і да т.п. і ў некаторых іншых выпадках). Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (параўн.: гуляць уфутбол, ківаць галавой, жыць з сястрой і да т.п.). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца , у прыватнасці, дзеясловы руху (параўн.: ісці, бегчы і інш.), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (параўн.: спаць, настаўнічаць і інш.).

Пры далучэнні да розных форм дзеяслова , пераважна да пераходных, постфікса -ся ўтвараюцца зваротныя дзеясловы, што абазначаюць дзеянні, скіраваныя на сам суб’ект гэтага дзеяння. Згаданы постфікс можа выступаць у форме -ца, калі далучаецца да інфінітыва на -ць (параўн.: грэць – грэцца і да т.п.) або да форм 3-й асобы абодвух лікаў ( параўн.: грэе – грэецца, грэюць – грэюцца і да т.п.). Частка беларускіх дзеясловаў ужываецца толькі ў зваротнай форме (параўн.: баяцца, смяяцца і інш.), а даволі значная колькасць непераходных дзеясловаў не мае зваротнай формы (параўн.: ехаць, расці і інш.).

Пераходныя дзеясловы, што спалучаюцца з назоўнікамі ў творным склоне. маюць суадносныя па стане пары з непераходнымі дзеясловамі (параўн.: ствараць – стварацца мастаком, ажыццяўляць – ажыццяўляццакіраўніком і да т.п.). Астатнія дзеясловы адносяцца да аднастанавых незалежных ці аднастанавых залежных, у прыватнасці да незалежных – пераходныя дзеясловы тыпу касіць, чытаць і інш., што спалучаюцца з прамым дапаўненнем, непераходныя дзеясловы без постфікса -ся (параўн.: бегчы, вісець і інш.), непераходныя дзеясловы з постфіксам -ся(-ца), тыпу прайсціся, мыцца і інш. Да дзеясловаў залежнага стану адносяцца зваротныя дзеясловы з постфіксам -ся (-ца), якія спалучаюцца з творным склонам назоўніка-суб’екта (параўн.: малюецца мастаком, пішацца студэнтам і інш.). Да залежнага стану адносяцца і дзеепрыметнікі, што таксама спалучаюцца з творным склонам назоўніка-суб’екта (параўн.: намалявана мастаком, напісана студэнтам і інш.). Дзеясловы незалежнага стану ўжываюцца ва ўсіх граматычных формах. Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё маюць форму 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ўсіх трох часоў, а таксама форму дзеепрыметнікаў: дадзеныя формы спалучаюцца з назоўнікам у творным склоне.