Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 4 из 7)

1.3 Сучасная беларуская драматургiя

Драматургiя — гэта больш складаны род лiтаратуры. Ён паспяхова пераадольвае на сваiм шляху цяжкасцi як аб'ектыуныя, так i суб'ектыўныя. Сучасная драматургiя, як i паэзiя, проза вызначаецца багаццем жанравай разнастайнасцi.

Значных поспехау ў пасляваенны час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод беларускiх драматургаў — вядомыя маладыя — Матукоўскi, Дудараў, Макаенак. У сучаснай драматургii асаблiвае месца займае камедыя. Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанраў, здольных аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу.

Заканамерна, што ў мовах крытыкi i самакрытыкi ўзрастае роля сатырычнай камедыi, бо яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоўскага. Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву i ролi калектыву ў выхаваннi i перавыхаваннi чалвека. У цэнтры камедыi — вобраз слесара фабрыкi цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у асобе якога, як зазначае Якаў Фамiч Добрых, спалучыў гасподзь Бог у трох асоб: i п'янi ца, i хулiган, i наконт жанчын не вельмi ўстойлiвы. Асноўныя прынцыпы Салавейчыка ў адносiнах да грамадства — ўзяць як мага больш, нiчога не даючы ўзамен. Ён спекулюе на чалавечай дабраце i выкарыстоўвае гэту дабрату ў сваiх мэтах. Малюючы вобразы галоўнага канструктара фабрыкi Бажашуткавай, старшынi фабкома Кiчкайлы, дырэктара Добрых, драматург паказвае, што дабрата заўседы павiнна быць дзейснай, павiнна змагацца за чалавека.

У камедыi праводзiцца думка, што памяркоўнасць такiх кiраунiкоў у адносiнах да людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць прыстасавацца ў любых абставiнах. Камедыя багата на сапрудныя камiчныя сiтуацыi: сцэна таварскага суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры, сцена допыту, якi вядзе Ягадка.

Iдэйную нагрузку ў камедыi нясе расказ пра траянскага каня, у якiм падкрэслiваецца сэнс камедыi. Адмiнiстрацыя стала ахвярай сваей мягкацеласцi, iмкнення захаваць гонар фабрыкi. Матукоўскi ў камедыi дае бой такiм кiраўнiкам, якiя больш дбаюць аб працэнтах, чым аб самiх людзях.

2. СУЧАСНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ

2.1 ВАСІЛЬ БЫКАЎ

(1924—2003)

В. Быкаў як літаратурная славутасць Беларусі. Яго шырокая вядомасць у замежжы, высокае грамадскае прызнанне: народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1974) і БССР (1978), Ленінскай прэміі (1986), інш.

Значэнне творчасці В. Быкава ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры (новая ступень мастацкай праўдзівасці і філасофскай глыбіні ў паказе Вялікай Айчыннай вайны, эстэтычнае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, трансфармацыя жанру аповесці, прадметна-рэчыўная вобразнасць аповеду, прытчавая шматзначнасць).

Жыццяпіс празаіка. Аўтабіяграфізм яго творчасці. Пісьменнік пра сябе і пра час (“Маладыя гады: Дыялог А. Адамовіча з В. Быкавым”, успаміны “Доўгая дарога дадому”, анкеты, інтэрв’ю). Цяжкасці творчага станаўлення. Роля літаратурнага кантэксту ў пошуках свайго месца ў мастацкай літаратуры (В. Някрасаў, Ю. Бондараў, Р. Бакланаў; Э. Хемінгуэй, Э. М. Рэмарк).

Быкаўскі падыход да паказу вайны ў апавяданнях (“У першым баі”, “Смерць чалавека”, “Абознік”, “Паядынак”, “На ўсходзе сонца”). Філасофска-маральныя паняцці лёсу, выпадку, выбару, рашэння, “маленькай перамогі”.

Аўтабіяграфізм і дакументалізм у аповесці “Мёртвым не баліць” (1965). Быкаўскае разуменне прыроды трагічнага ў аповесці (паняцці памяці, ісціны, болю, чалавечнасці, выпадку і лёсу, абсурду, цаны перамогі). Гісторыя публікацыі твора і яго далейшы літаратурны лёс.

Выхад за межы аўтабіяграфізму і пашырэнне фактычнай асновы ў аповесці “Круглянскі мост” (1968). Унікальнае месца праблемы выбару і “элементу трагічнага” ва ўмовах падпольнай і партызанскай вайны з акупантамі. Маральная сутнасць канфлікту Таўкача і Брытвіна. Пошукі “філасофскага кораня” мінулых падзей і іх рэха ў сучаснасці. Літаратурная крытыка пра аповесць, палеміка пра гуманізм і прагматызм у савецкай прэсе.

“Новы” Быкаў у творах 90-х гадоў ХХ ст. Запаўненне нішаў беларускай гісторыі ў апавяданнях (зборнікі апавяданняў і прыпавесцей “Сцяна”, “Пахаджане”) і ў аповесцях (“Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”). Абнаўленне нацыянальнай традыцыі алегарычна-сімвалічнага паказу рэчаіснасці ў “Байках жыцця”, аповесцях “Труба” і “Ваўчыная яма”.

В. Быкаў — публіцыст, эсэіст, літаратурны крытык (зборнікі артыкулаў “Праўдай адзінай”, “На крыжах”, “Крыжавыя дарогі”).

Творы В. Быкава ў перакладах на замежныя мовы.

2.2 ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ

(нар. у 1946 г.)

Радзіма Генрыха Вацлававіча – вёска Янкавічы, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Нарадзіўся ён у коласаўскім краі, на слыннай зямлі пісьменніцкіх талентаў. Рос у звычайнай сялянскай сям’і, дзе культывавалася павага да працы, зямлі, бацькоў, шанаваліся духоўна-верніцкія традыцыі. Бацька – каваль, маці – сялянка, якая нарадзіла і выхоўвала шасцярых дзяцей. Да пятнаццаці год жыў на хутары, у “бяскрайным полі, дзе ўзімку снег, белізна, улетку – поле, мора зеляніны…”. Да пяці год бацькі навучылі чытаць па-польску, у першым класе спазнаў беларускую мову. З роднай вёскі пасля заканчэння Дзераўнянскай дзесяцігодкі юнак падаўся па веды ў “вялікі” свет. Дарога прывяла ў сцены Белдзяржуніверсітэта, на філфак, які ён закончыў у 1968 г. Затым Г. Далідовіч пайшоў па жыцці настаўніцкай сцежкай: выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай васьмігодцы на Барысаўшчыне, некаторы час быў завучам гэтай школы. Служыў у войску. Лёс Г. Далідовіча, як бачна, складваўся даволі тыпова.

У 1968 г. Часопіс “Маладосць” змясціў апавяданне “Ліст да Олі”, якое стала важкай заяўкай маладога празаіка, засведчыла пра несумненны псіхалагічна-даследчыцкі патэнцыял яго таленту. Жыццёвы выбар быў прадвызначаны: апантанасць мастацкім словам не давала спакою, клікала да актыўнай творчай працы. І таму Г. Далідовіч развітаўся са школай, настаўніцтвам і пераехаў у Мінск. Тут, у літаратурным цэнтры Беларусі, ён знайшоў сябе. Не адзін год шчыраваў у аддзеле прозы часопіса “Полымя” (з 1973 г.), аднак асабліва багата часу і сіл аддадзена часопісу “Маладосць”, у якім ён працаваў з 1979 г. Спачатку намеснікам галоўнага рэдактара, а з 1991 г. Пісьменнік узначальваў рэдакцыйны калектыў.

На сённяшні дзень колькасць кніг, выдадзеных ім, набліжаецца да дваццаці, а першай стала “Дажджы над вёскай”, якая ўбачыла свет у 1974 г. Потым былі зборнікі апавяданняў і аповесцей “Цяпло на першацвет” (1976), “Маладыя гады” (1979), “Міланькі” (1980), “На новы парог” (1983), “Станаўленне” (1985), “Міг маладосці” (выбранае, 1987), “Жывы покліч” (1995). Амаль дзесяць год было аддадзена стварэнню цыкла гістарычных раманаў “Гаспадар-камень” (1986; Літаратурная прэмія СП БССР імя І. Мележа 1987), “Пабуджаныя” (1988), “Свой дом” (1992; часопісны варыянт, 1989). Заходнебеларускай рэчаіснасці празаік прысвяціў раман “Заходнікі” (1994; Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1996).

Для Г. Далідовіча ад самага пачатку творчасці галоўным аб’ектам мастацкага даследавання стала псіхалогія чалавека, свет яго думак і пачуццяў. Эстэтычнае крэда аўтара бачыцца ў імкненні паказваць чалавечае жыццё, маляваць вобразы сваіх герояў псіхалагічна дакладна, паўнакроўна і змястоўна. Таму заканамерна, што празаік істотна перагледзеў і дапрацаваў шэраг сваіх ранейшых твораў.

Сапраўдны літаратурны поспех і вядомасць Г. Далідовічу прынёс цыкл аповесцей пра вясковых настаўнікаў: “Усё яшчэ наперадзе”, “Міланькі”, “Завуч”, “Дырэктар”. Гэтыя творы склалі тэтралогію, першы твор якой пазначаны 1972 г., а заключны – 1979 г. Напісаны аповесці на аўтабіяграфічнай аснове, аб’яднаны вобразам настаўніка Паўла Васільца. Удумліва асэнсоўвае пісьменнік тэму вёскі ў аповесці “На новы парог”. Цяжкі, балючы надлом у душы селяніна Гаптара выкліканы тым, што яго родную вёску Бабчын Скон выключылі з перспектывы сучаснага жыцця, палічылі лішняй і непатрэбнай, асудзілі на смерць. “…Калі думаць, далёка ўперад заглядваць, дык трэба і пра такое падумаць: а ці ўсё зводзіць у вёсцы вясковае, а ці не прыйдзецца некалі зноў вёску рабіць?”, - з такім пытаннем разам са сваім героем Г. Далідовіч напрыканцы 1970-х празорліва ўглядаўся ў будучыню. Відаць, самы прыцягальны магнетычны бок Далідовічавай прозы – тэма кахання. Амаль кожны твор пісьменніка змяшчае любоўныя ці сямейна-бытавыя калізіі, напоўнены інтымнымі страсцямі. Г. Далідовіч – пісьменнік вельмі чуйны да ўнутранага свету жанчыны, ён умее тонка выявіць усю гаму інтымных пачуццяў. Пра гэта яскрава гавораць апавяданні “Асенняе лета”, “Маня”, “Слёзкі палявыя”, “Ада”, “Быць разам”, аповесць “Юля” і інш. Творы такога кшталту аб’ядналіся ў кнігу “Жар кахання: апавяданні пра жанчын” (1996).

Гісторыя, на жаль, застаецца для многіх з нас неспазнанай зямлёй, якую яшчэ трэба адкрываць і абжываць. У гэтым дапамагаюць не толькі працы гісторыкаў, але і мастацкія творы, такія, як раман Г. Далідовіча “Кліч роднага звона” (1995). Гэта разгорнутае мастацкае палатно, у якім даследуецца тэма станаўлення і росквіту Вялікага княства Літоўскага. Ужо ў першай кнізе рамана выразна праглядваецца маральна-філасофская скіраванасць думкі пісьменніка: “Толькі той край блаславенны ў Бога, дзе шануюцца продкі і іхняе далей доўжаць нашчадкі. Калі ж гэтая повязь абарваная, дык нашчадкі няшчасцяць свой край, сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, а ўрэшце выраджаюцца і на гэтай зямлі прарастае наноснае семя...”. Звон мінулага кліча нас, сённяшніх беларусаў, памятаць пра гэта, быць годнымі дзецьмі сваёй зямлі.